Темы

Клічаўшчына: дарожныя службы да зімы гатовы

Клічаўшчына: дарожныя службы да зімы гатовы

Першыя  дні  зімы, а  яна  ўжо  паказвае  свой  нораў.  З  нізкага  неба  сыпле  то  густы  снег,  то   снег  з  дажджом,  на  дарогах    галалёдзіца.  У  гэтых  умовах  надвор’я  дарожнікі  перайшлі на  асобы  рэжым  работы.  Аб  тым,  як  будзе  забяспечана  бяспека  на  дарогах,  аб  гатоўнасці  прадпрыемстваў  расказваюць спецыялісты  дарожнай службы  і  ЖКГ.

Уладзімір  Пятровіч  Анішчанкаў,  начальнік   філіяла КУП  «Магілёўаблдарбуд» – ДРБУ № 126:

– Для  дарожных  служб  зімні  сезон  штогод  пачынаецца  з  1  лістапада  і заканчваецца  31  сакавіка.  І  хоць  сёлета   да  нядаўняга  часу  надвор’е  было  цёплым,  мы  працавалі,  каб  не  было  «зима  нечаянно  нагрянет».

Тэхніка,  што абслугоўвае  дарогі  ў  зімовы  перыяд,  у  нас своечасова   падрыхтавана  да  эксплуатацыі.  Для  раскідвання  пясчана-салянай  сумесі  выкарыстоўваем  пескараскідальнік  на  базе  КАМАЗа.  Ёсць  два  прычапных  грэйдары  на  базе  МТЗ-80,  адзін  МАЗ  з  адвалам  для  ачысткі  дарог,  пагрузчык  «Амкадор»  для  пагрузкі  пясчана-салянай  сумесі.  Тэхніка  ў  асноўным  старая, зношанасць  яе   складае  больш  за  90%.    Таму  на  прадпрыемстве   вострая  па-трэба  ў   новым  аўтагрэйдары  для  грэйдзіравання  дарог.

Калі  зіма  будзе  занадта снежнай,   пры  ўзнікненні  экстранных  сітуацый   бу-дзем  звяртацца  за  дапамогай  да  іншых    арганізацый  раёна.  Такія  дзелавыя  ўзаемасувязі  трымаем  не  першы  год,  у  прыватнасці,  з  ДЛГУ  «Клічаўскі  лясгас», ЛДД  №724  ДЭУ  № 72, сельгаспрадпрыемствамі  раёна.

На  балансе  ДРБУ  №126 – 535  кіламетраў  дарог  мясцовага  значэння,  з  іх асфальтаваных – 137,  гравійных – 241,  грунтовых – 147  кіламетраў.  Усе  іх  стараемся  падтрымліваць  у  належным  стане,  праводзім  абслугоўванне  ў  адпаведнасці  з  умовамі  надвор’я.   Так,  першая   начная  «зімняя»   змена  па  пасыпцы  дарог  у  нас  была  ўжо  29  лістапада,  калі   ўзнік  галалёд.  Тады   на  лінію  выйшаў   КАМАЗ  з  пескараскідальнікам,  на  якім  у  сезон  ужо  шмат  гадоў  працуе   Аляксандр   Уладзіміравіч  Нарадоўскі.

Супрацьгалалёдных  матэрыялаў,    нарыхтавалі  сёлета    3900  тон  (пясчана-салянай  сумесі  маем  100%  да  за-планаванага).  Захоўваем  яе  на  скла-дзе   па  вуліцы  Маркаўскай.

У  работах  па  зімнім утрыманні  дарог  заняты  каля   20  чалавек:  вадзіцелі,  механізатары,  дарожныя  рабочыя.  Дыспетчарская  служба  кругласутачна  прымае  заяўкі  па  телефоне   78-152.

Міхаіл  Міхайлавіч  Серы,  начальнік  лінейнай  дарожнай дыстанцыі  №724  ДЭУ №72   РУП    «Магілёўаўтадарбуд»:

– Мы  абслугоўваем  дарогі   рэспуб-ліканскага  значэння   Р79  Клічаў – Чачэвічы  і  Р62 – Чашнікі – Бобр – Бабруйск  агульнай  працягласцю  па  нашым  раёне  72,5  кіламетра.  На  ўчастку  заняты   3  камбінаваныя  дарожныя  машыны  МАЗ (чысцяць  дарогу  і  раскідваюць  пясчана-саляную  сумесь),  2  трактары  МТЗ (для  ачысткі), 1  пагрузчык «Амкадор»  для  пагрузкі  сумесі  (пры  неабходнасці  разбівае  снежныя  завалы  на дарогах).

На  лінейнай  дарожнай  дыстанцыі  працуе  15  чалавек. На  вартаўнікоў  ускладзены  абавязкі  адказнага  дзяжурнага,  яны   сочаць  за  надвор’ем  на  месцы  і  выконваюць  функцыі  дыспетчарскай  службы.

Цяпер, у  зімовы  сезон,   у  дарожных  рабочых   участка сямігадзінны  рабочы  дзень.   Вадзіцелі,  механізатары,  інжынерна-тэхнічныя  работнікі  працуюць  у  кругласутачным  рэжыме,  уключаючы  выхадныя  дні,  святы.   Яны  заўсёды  на  сувязі,  гатовы    выйсці  на  лінію,  каб  забяспечыць  бяспеку  руху  на   аўтатрасах.

Да  зімовага  ўтрымання  дарог  рыхтуемся   яшчэ  летам.  Так,  для  вырабу  супрацьгалалёдных  рэагентаў  соль  паступала  нам   па  чыгунцы,  пясок   нарыхтоўвалі  ў карьеры  каля  вёскі  Казулічы.  Такім       чынам  для  пасыпкі  дарог  ЛДД №724   на  сваёй  базе  нарыхтавала  2,5  тысячы  тон  пясчана-салянай  сумесі,  прычым  у  суадносінах  1:1.   Так  што  да  любых  сюрпрызаў  зімняга  надвор’я  мы  гатовы.

Дзяніс  Міхайлавіч  Галацэвіч,  майстар  участка  добраўпарадкавання  УКП «Жылкамгас»:

– Па  Клічаве  агульная  працягласць  дарог,  што  абслугоўвае  ЖКГ,  складае  47,314 км,  у  сельскай  мясцовасці –  153,956  кіламетра.

На  працягу  года  выконваем  ямачны  рамонт  дарожнага  пакрыцця.  Так,  пры  падрыхтоўцы  да  сёлетняй  зімы  (за  чэрвень-лістапад)  толькі  ў  Клічаве правялі  гэтыя  работы  на  плошчы  370  квадратных метраў.  На  гэтыя  мэты  зрасходавалі  каля  12  тон  асфальтабетону  і  10  тон  шчэбню  дробнай  фракцыі.   Для  забеспячэння  бяспекі  руху  на  дарогах   мы  абсталявалі   яшчэ  адну  штучную  няроўнасць  з  асфальтабетоннай  сумесі  («спячы  паліцэйскі»)  на перакрыжаванні  вуліц  Сацыялістычнай  і  Крываноса,  каля  аграрна-тэхнічнага  каледжа.

Для  работы  ў  зімовы  перыяд  падрыхтавана  18  адзінак  тэхнікі,  у  тым  ліку  10 –  снегаўборачнай  тэхнікі,   4  трактары  для  вывазу  снегу,   3  пагрузчыкі  і  1  пескараскідальнік.  Акрамя  таго,  як  і  штогод,  заключаны  дагаворы  з  сельгас-арганізацыямі  раёна  аб  расчыстцы  вуліц  ад   снежных  заносаў  у  сельскіх  населеных  пунктах.

Для  пасыпкі  вуліц  і  двароў  жылога  сектара  нарыхтавана   500  тон  пясчана-салянай  сумесі  (100%  да  неабходнага).

Уборка  дарог  у  населеных  пунктах  залежыць  ад  колькасці  ападкаў.  Мы  адсочваем  сітуацыю  і  прымаем  належныя  меры.  Пясчана-салянай  сумессю  пасыпаем  не  только  праезджую  частку,  але  і  пешаходныя  дарожкі,   аўтастаянкі  і  г.д.,  якія  знаходзяцца  на     балансе  прадпрыемства.

Пры  неабходнасці,  напрыклад,  у   час  вялікіх  снегападаў,  ачыстку  ад  снегу   вуліц  горада,  як  і  ў  папярэднія  гады,  арганізуем   у  дзве  змены.

Бясспрэчна,  для  нас,  карысталь-нікаў  дарог,  галоўнае – бяспека  на  іх,  асабліва  зімой.  І  такія  ўмовы ствараюць  дарожныя  і  камунальныя  службы.  Сезон  напружанай  работы  ў  іх  пачаўся. 

Праблемай  цікавілася Ніна  ІЗОХ.

Последние новости

ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
У раёне

У раёне

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Субботник на Кличевщине: поддержание порядка – задача общая

23 апреля 2024
Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Партии

Ряды коммунистов пополняются

23 апреля 2024
Безопасность

Будни спасателей

22 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024
Земляки

История страны – неотъемлемая часть её гражданина

22 апреля 2024
Лясная гаспадарка

Уратаваць маладыя сосны ад дзікай жывёлы

21 апреля 2024

Рекомендуем

80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Беларусь помнит

Нельзя забыть. Нельзя понять. Нельзя оправдать

11 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024