Датэрміновае галасаванне
12 лістапада ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на парламентскіх выбарах. На
тэрыторыі нашага раёна створана 22 выбарчыя ўчасткі па выбарах дэпутата Палаты
прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. На месца ў парламенце прэтэндуюць 4
кандыдаты ў дэпутаты. У спісы для галасавання ўнесена 10 492 выбаршчыкі, у тым ліку ўпершыню
прымуць удзел у выбарах 150 чалавек. У 6 выбарчых акругах раёна адначасова з
парламентскимі будуць праводзіцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў замест выбыўшых
дэпутатаў. Датэрміновае галасаванне працягнецца да 16 лістапада.
Роўна а 10 -ай гадзіне больш за дзесятак маладых выбаршчыкаў з ліку вучнёўскай моладзі
прыйшлі галасаваць. Паколькі ўсе яны ўпершыню выковаюць свой грамадзянскі абавязак, то
старшыня камісіі Таццяна Белабародая, патлумачыла, як правільна запаўняецца бюлетэнь для
галасавання, нагадала пры якіх умовах гэты дакумент лічыцца несапраўдным. Першымі
прагаласавалі Віктар Брагінец і Юрый Вінідзіктаў. Студэнтаў аграрна-тэхнічнага каледжа з
першым удзелам у выбарах віншавала Наталля Дроніна. Сакратар камісіі ўручыла маладым
выбаршчыкам падарункі.
Фота: Юрый Вінідзіктаў адзначыў: «Мне спадабалася прымаць удзел у выбарах, вельмі
дабразычлівая атмасфера пануе на выбарчым участку. Мяне перапаўняюць пачуцці гонару
і любові да Радзімы.
Фота
– Я ўпершыню галасую за дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі
Беларусь. Крыху хвалююся, адчуваю адказнасць за прынятае рашэнне. Вельмі спадзяюся, што
парламентарыі будуць не толькі на словах, а і на справе ўлічваць інтарэсы і запыты моладзі,
прымаць узважаныя рашэнні і заканадаўчыя акты, – сказаў Віктар Брагінец.
Аліна Суднік, фота аўтара