Падары сабе сонечны дзень!

Падары сабе сонечны дзень!
«Кожная новая роля – гэта новае жыццё» – сцвярджаюць самадзейныя акцёры «Надзеі». Яны адкінулі быт і самі падарылі сабе сонечны дзень!
Ужо каля дзясятка гадоў у раённым Доме культуры дзейнічае аматарскі тэатральны калектыў «Надзея». Аснова рэпертуару – творы беларускіх пісьменнікаў. За гэты час калектывам пастаўлены спектаклі па п’есах «Вечар», «Парог» Аляксея Дударава, «Трыбунал» Андрэя Макаёнка і іншыя. А яшчэ акцёры калектыву радуюць гледачоў гумарыстычнымі мініяцюрамі.
Упершыню «Надзея» важка зая-віла аб сабе ў традыцыйным абласным аглядзе-конкурсе аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» ў 2011 годзе, калі стала дыпламантам II ступені ў намінацыі «Самы яркі аматарскі ансамбль». У скарбонцы калектыву і дыплом III ступені гэтага ж абласнога конкурсу (2017г.).
На сёлетні агляд-конкурс клічаў-скія акцёры прадставілі новы спектакль па п’есе А. Дударава «Апошні ўзлёт». Вынікі яго будуць падведзены ўжо ў пачатку красавіка.
Кожны раз самадзейны тэатр не перастае здзіўляць нас выбарам рэпертуару, палётам думкі, новымі акцёрскімі рашэннямі.
Як журналісту, мне нядаўна па-шчасціла быць у ліку першых гледачоў гэтага новага спектакля яшчэ ў час яго генеральнай рэпетыцыі. Ён выклікаў у нас буру эмоцый, слёзы на вачах і расчуленыя сэрцы – найлепшае сведчанне поспеху.
П’еса «Апошні ўзлёт» прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Дзеянне разгортваецца ў нямецкім палоне. Перад гледачамі экіпаж – трое лётчыкаў, чый самалёт пацярпеў аварыю над захопленай ворагамі тэрыторыяй. Іх схапілі і вядуць на допыт. За паводзінамі персанажаў Барткевіча, Грышчука, Вагура пільна назірае нямецкі псіхааналітык Грэйвіц.
Лёс лётчыкаў, іх стойкасць, гераізм, самаахвярнасць кранулі душу да глыбіні, прымусілі ў чарговы раз прыгадаць падзеі ваенных гадоў, любімыя фільмы і літаратурныя творы пра вайну.
У «Надзеі» над пастаноўкай працавалі каля трох месяцаў. У студзені быў напісаны сцэнарый па п’есе. Затым вёўся пошук акцёраў на галоўныя ролі. А потым ішлі рэпетыцыі, самадзейныя акцёры не шкадавалі сіл і вольнага часу. Усю творчую частку, афарміцельскую (грым, дэкарацыі, касцюмы) узяла на сябе Тамара Астроўская, метадыст раённага Дома культуры. Яна ж – мастацкі кіраўнік «Надзеі», а яшчэ і сцэнарыст, рэжысёр-пастаноўшчык, акцёр у адной асобе. На яе думку, спектакль будзе мець поспех і кранаць сэрцы гледачоў дзякуючы добраму акцёрскаму саставу.
Пазнаёмімся з акцёрамі?! Аляксандр КРЫВАНОС – улюбёны ў тэатр чалавек, работнік культуры па адукацыі. Прызнаецца: «Калі не іграю – не жыву».
Міхаіл СТАРПОВІЧ у «Надзеі» з першых дзён стварэння калектыву. Чалавек з прыродным аптымізмам, пачуццём гумару, тэатр для яго – магчымасць самавыяўлення. Працуе ў ААТ «ПМК-89 Водбуд» трактарыстам, а на сцэне ён ужо больш за 30 гадоў. «Захварэў» творчасцю, тэатрам яшчэ падчас вучобы ў Кіраўскім СПТВ. І ў арміі ў тэматычных вечарах удзельнічаў, частушкі на балалайцы выконваў, пасля быў удзельнікам мастацкай самадзейнасці ў Патоцкім СДК.
Вольга САРОКІНА – прадавец-кансультант пункта мабільнай сувязі Velcom. Бацька яе быў кадравым ваенным. Пэўны час сям’я жыла ў Казахстане. Там яшчэ дзяўчынкай яна ўдзельнічала ў школьным тэатральным калектыве, у складзе дзіцячага вакальнага ансамбля выступала перад чабанамі. На малой радзіме, у Клічаве, любоў да спеваў прывяла яе ў ансамбль «Гасцінны двор» РДК. І вось ужо каля двух гадоў Вольга іграе ў самадзейным тэатры. Першая яе роля – роля Ніны, жонкі Буслая, у спектаклі «Парог», які, дарэчы, на той час ішоў і на сцэнах СДК аграгарадкоў Заполле, Арэхаўка.
У складзе аматарскага тэатральнага калектыву «Надзея» і работнікі РДК Арцём МАРЧАНКА, акампаніятар дзіцячага аддзела, Мікіта ШАЎЧЭНКА, інжынер гукаўзмацняльнай апаратуры, а таксама Уладзіслаў САЎЧКОЎ, настаўнік Запольскай СШ, Таццяна ЛАПКО, старшы інспектар групы рэжымна-сакрэтнай дзейнасці РАУС.
Удалым аказваецца заўсёды музычнае афармленне спектакля, дзякуючы гукааператару Ліліі БАКАЛАВАЙ, загадчыцы аўтаклуба цэнтралізаванай клубнай сістэмы.
Думаецца, у клічаўлян і жыхароў раёна хутка будзе магчымасць па-глядзець пастаноўкі аматарскага тэатральнага калектыву «Надзея».
Ніна ІЗОХ. Фота аўтара 
і з архіва РДК.

Последние новости

Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения пройдёт 26 апреля

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

Преуспеть во всём

24 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
У раёне

У раёне

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Субботник на Кличевщине: поддержание порядка – задача общая

23 апреля 2024
Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Партии

Ряды коммунистов пополняются

23 апреля 2024
Безопасность

Будни спасателей

22 апреля 2024

Рекомендуем

80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Беларусь помнит

Нельзя забыть. Нельзя понять. Нельзя оправдать

11 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024