Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе, хто забыў сваю мову – усё згубіў

Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе,  хто забыў сваю мову – усё згубіў
У лютым, пачынаючы з 2000 года, адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Чаму для святкавання быў абраны дзень 21 лютага? У гэты дзень у 1952 годзе загінулі 5 студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бенгалі статуса дзяржаўнай мовы ў тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш. 
У свеце шмат разнастайных моў. У адпаведнасці з даведнікам Ethnologue, які распрацоўваецца і выпускаецца ў друкаваным і электронным выглядзе міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй SIL International, на планеце Зямля існуе больш за 7000 моў, на якіх людзі размаўляюць.
Спіс 10 самых распаўсюджаных моў свету (па ліку тых, хто на ёй размаўляе) выглядае наступным чынам: на малайскай мове і бенгалі размаўляюць па 210 млн чалавек, на французскай – 220, партугальскай – 250, рускай – 290, хіндзі – 380, арабскай – 490, іспанскай – 517, англійскай – 840 і звыш 1 мільярда чалавек размаўляюць на кітайскай мове.
Шэсць моў — англійская, араб-ская, іспанская, кітайская, руская і французская – маюць статус афіцыйных моў ААН. ЮНЭСКА прызнае беларускую мову другой у свеце па мілагучнасці! На першым месцы – італьянская мова.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбітаў. Нам, беларусам, у спадчыну дасталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная. Цяпер і ў вёсцы не пачуеш чыстую мову. У асноўным усе размаўляюць на «трасянцы». Мы ўжываем рускія словы, а націск у большасці выпадкаў ставім на беларускі манер, таму ў рускамоўным асяроддзі беларусаў адразу пазнаюць.
Я пацікавілася ў нашых землякоў: «Ці можна адчуваць сябе сапраўдным беларусам, грамадзянінам сваёй дзяржавы, калі не ўжываеш родную мову?»
Напэўна, яно і можна, але, на маю думку, нельга адчуваць сябе сапраўдным беларусам без ведання і ўжывання роднай мовы. Мне шкада, што я дрэнна размаўляю па-беларуску, але я спрабую гэта рабіць, – кажа Алег Уладзіміравіч КОЎРЫК, дырэктар цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. – Мне падабаецца, калі людзі размаўляюць на роднай мове. Каб гаварыць пра-вільна і прыгожа, трэба практыкавацца. Аднойчы я прапанаваў калектыву адзін раз у месяц размаўляць на роднай мове. Супрацоўнікі гэту ідэю падтрымалі, і мы спрабуем размаўляць паміж сабой і з наведвальнікамі. Мы такім чынам ствараем моўнае асяроддзе і робім маленькія крокі ў кірунку да нашых каранёў і вытокаў. А яшчэ я вельмі люблю чытаць творы беларускіх аўтараў толькі на роднай мове. Спрабаваў чытаць у перакладзе, але не спадабалася, на роднай мове лепш і больш вобразна напісана. 

Любоў Канстанцінаўна МАКАРЭВІЧ, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА «Максімавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа»: 
– Мне на ваша пытанне хочацца адказаць кароценькім вершам Еўдакіі Лось: 
Не чакайце, што буду хваліцца 
Перад іншымі мовай маёй. 
Хіба хваліцца з лесу крыніца, 
Што грымотней яна за прыбой? 

Той, хто любіць папраўдзе, ён ціха 
Слова роднае ў сэрцы спяліць, 
Беражэ ад пагарднага ліха: 
Калі слову, то й сэрцу баліць… 

Я люблю нашу мову, люблю сваю прафесію і з задавальненнем іду на працу. На ўроках роднай мовы і літаратуры стараюся прывіць вучням разуменне таго, што мову трэба не толькі вывучаць, а і карыстацца ёй у паўсядзённым жыцці. Толькі пры такіх умовах яна будзе заставацца жывой і запатрабаванай. У нашым грамадстве дзве дзяржаўныя мовы – руская і беларуская. І рускую ў гэтым сказе я паставіла на першае месца невыпадкова, бо ў пераважнай большасці ўсе мы размаўляем на рускай мове. Вельмі шкада, што наша вобразная, гнуткая, шматварыянтная родная мова гучыць толькі на ўроках, падчас фальклорных святаў, зрэдку яе можна пачуць на блакітных экранах, ды і ўвогуле СМІ ў большасці сваёй сталі рускамоўныя. Вось і атрымліваецца, што не можам мы сапраўднымі беларусамі звацца, калі не карыстаемся ў паўсядзённым жыцці адной з галоўных прыкмет нацыянальнай прыналежнасці — мовай. 

Вольга ПАДАБЕД, пераможца абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, вучаніца 10 класа СШ № 2: 
– У школьным раскладзе мае самыя любімыя прадметы – беларуская мова і літаратура. Наша настаўніца Святлана Уладзіміраўна Сырамалот – вельмі цудоўны чалавек. Яна вучыць нас не толькі правапісу ды пунктуацыі, яна вучыць нас любіць родную мову і ўсё беларускае. Мне вельмі цікава размаўляць з ёй, рабіць аналіз літаратурных твораў. Шкада, што размаўляем мы на роднай мове толькі на ўроках. Сярод маіх равеснікаў і сяброў няма жадаючых гаварыць на беларускай мове. 
Я разумею дзяўчынку, бо, сапраўды, людзей, якія размаўляюць на роднай мове свабодна, можна пералічыць па пальцах. Шкада, канешне, бо мова – гэта тое, што адрознівае нас ад іншых этнасаў, што выдзяляе нас сярод прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей, таксама як і наша самабытная культура, нашы шматвекавыя традыцыі. Помніцца, у 90-я гады мы пачалі прывыкаць да мовы, нават малышы ў дзіцячым садку размаўлялі па-беларуску. А потым адбыўся рэферэндум і мы зноў перайшлі на рускую мову. 
Чвэрць свайго веку пішу, размаўляю і думаю па-беларуску. Мова стала неад’емнай часткай майго жыцця. Часам, калі ў грамадскіх месцах пачынаю гаварыць, то лаўлю на сабе здзіўленыя позіркі, а часам нават чую шэпт: «Напэўна, бэнээфаўка?».
І паўстае пытанне: чаму чалавек, які размаўляе на роднай мове, трапляе ў разрад дзівакоў? Як нам не згубіць беларускую мову? Адказы вельмі простыя. Трэба слухаць і гаварыць з тымі, хто ведае яе. Трэба адным ствараць, а другім глядзець телеперадачы, слухаць радыёперадачы, чытаць кнігі на беларускай мове. Трэба прыслухоўвацца да роднай мовы і ўбіраць усё самае цікавае, што назапашана і дасталося нам ад прадзедаў.
Дарэчы, сёлета «Навагодні агеньчык» на беларускім тэлебачанні вёўся на роднай мове. У мяне гэта выклікала пачуццё гонару, бо, як сказаў паэт Уладзімір Дубоўка, «…родная мова, цудоўная мова, яна нашых думак уток і аснова». Каб пераканаць вас у непаўторнай вобразнасці нашай мовы, у якасці прыкладу возьмем назвы месяцаў: студзень, люты, сакавік, красавік, травень, чэрвень, ліпень. А што можа быць прыгажэй за жнівень, верасень, кастрычнік, лістапад, снежань!.. А цяпер параўнайце іх з назвамі на рускай, нямецкай, французскай мовах. Праўда, нашы гучаць больш прыгожа, сакавіта, мілагучна?
Некалі Францішак Багушэвіч напісаў: «Гаворка, мова — гэта адзежа душы». Таму ў таго, хто дачытаў гэту публікацыю да канца, душа нарэшце апранулася ў роднае адзенне, сатканае з прыгожай, мілагучнай беларускай мовы! З чым вас і віншую.

Аліна СУДНІК.

Последние новости

Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения пройдёт 26 апреля

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

Преуспеть во всём

24 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
У раёне

У раёне

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Субботник на Кличевщине: поддержание порядка – задача общая

23 апреля 2024
Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Партии

Ряды коммунистов пополняются

23 апреля 2024
Безопасность

Будни спасателей

22 апреля 2024

Рекомендуем

80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Беларусь помнит

Нельзя забыть. Нельзя понять. Нельзя оправдать

11 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024