БУДЗЕМ З РЫБАЙ!

БУДЗЕМ З РЫБАЙ!

Рыбаводства  – галіна  народнай  гаспадаркі,  задачамі  якой  з’яўляюцца  забеспячэнне  патрэб  Беларусі  ў  рыбнай  прадукцыі.  Яна  займаецца  рыбаразвядзеннем,  павелічэннем  і  паляпшэннем  якасці  рыбных  запасаў  у  натуральных  вадаёмах.

Зараз  рыбаводствам  могуць  займацца  юрыдычныя  асобы,  грамадзяне,  індывідуальныя  прадпрымальнікі,  якім  у  адпаведнасці  з  Палажэннем  аб  парадку  прадастаўлення  паверхневых  водных  аб’ектаў  выдзяляюцца  ў  арэнду  для  рыбаводства  сажалкі  і  абводненыя  кар’еры.

Паводле інфармацыі  ўпраўлення  сельскай  гаспадаркі  і  харчавання  райвыканкама,  сёння  рыбаводствам  у  Клічаўскім  раёне  займаюцца    УКСП  «Саўгас  «Дабраволец» (плошча  сажалкі  34 га),  сялянская  (фермерская)  гаспадарка  «Баярскае»  Віталія  Міхайлавіча  Мацюшонка  з  вёскі  Паплавы (3 га),  індывідуальны  прадпрымальнік  Вячаслаў  Мікалаевіч  Смаршчок з  Магілёва  (сажалка 3,7 га бліз  вёскі Закоркі  Каўбчанскага  сельсавета),   ААТ  «Нясята-АГРА»  (13,2 га).

Прычым  УКСП  «Добраахвотнік»,  СФГ  «Баярскае»  займаюцца  толькі  рыбаводствам  (утрыманне  і  развядзенне,  у  тым  ліку  вырошчванне  рыбы  ў  штучных  умовах).  Від  дзейнасці  ААТ  «Нясята-АГРА» і  індывідуальна-га  прадпрымальніка  В.М.  Смаршчка – рыбаводства  і  рыбаводства  ў  рэкрэацыйных мэтах – утрыманне  і  развядзенне,  у  тым  ліку  вырошчванне  рыбы  ў  штучных  умовах  з  мэтай  аказання  паслуг  насельніцтву  па  вылаве  рыбы  з  выкарыстаннем  аматарскіх  прылад  лоўлі.

За  2017 год  у  продаж  для  насельніцтва  было  пастаўлена  толькі  290  кілаграмаў  рыбы – 90  кг  ІП  В.М.  Смаршчком  і  200 кг  паступіла  з  СФГ  «Вараксава  сядзіба»,  якая   летась  яшчэ  дзейнічала. 

Сёлета  ж,   у  адпаведнасці  з заданнем, даведзеным камітэтам  па  сельскай гаспадарцы  і  харчаванні  Магілёўскага  аблвыканкама,   арандатары раёна  павінны  вылавіць   і  рэалізаваць  насельніцтву  праз  гандлёвую  сетку  7,3  тоны  жывой  рыбы. 

*   *   *

Больш  як  на  13 га  зямлі  плешчуцца   сёння  хвалі  сажалкі «Буднеўская» – дзіўны  куточак  прыроды. Ад  яго   вя-лізнага  люстэрка  воднай  гладзі  вее  прахалодай і свежасцю, а па ціхіх  вечарах тут вада «кіпіць» ад  плёскату рыбы. Гаспадар  сажалкі – ААТ «Нясята – АГРА».  З  мінулагодняга  сакавіка ў сажалцы  атрымалі «прапіску» карп еўрапейскі, таўсталобік, белы амур.

Расказвае  дырэктар ААТ «Нясята-АГРА» Віктар  Мікалаевіч  ХАЛАЙДОЎ:

– Рыбаводства для «Нясята-Агра» – адзін з дадатковах, але  важных  вектараў  развіцця.  Мы сур’ёзна  займаемся  гэтай  справай  і  ў   перспектыве  ўскладаем на яе  пэўныя надзеі.  Сажалка прадастаўлена нам рашэннем  раённага  Савета  дэпутатаў  у  арэнду  на  10 гадоў  для таварнага  рыбаводства і рыбаводства  ў  рэкрэацыйных  мэтах.

Рыба ў гэтых  мясцінах  вадзілася  і  раней. У 2016 годзе  капрамонт  сажалкі  каля вёскі  Буднева быў  праведзены  ААТ «ПМК-89 Водбуд».  Аб’ект  гэты  каштаваў 1,4 мільярда  рублёў  (да дэнамінацыі). Асноўную   частку работ (уключалі ў сябе рамонт вадаскіднога  збудавання (шахтнага  вадаскіду)) выканалі  меліяратары за кошт бюджэтных  сродкаў.  300 мільёнаў  уклала  сюды ААТ «Нясята-АГРА». Уласнымі  сіламі  мы выканалі  карчаванне  кустоўя на месцы  будучай  сажалкі, дыскаванне  яе дна, вапнаванне   глебы  і  іншае.

Мінулай  вясной мы правялі  зарыбленне  сажалкі.  Закупілі  і  запусцілі  сюды  3 тоны малькоў рыбы на 15 000 дэнамінаваных   рублёў.  Плануем у  хуткім часе засяліць  у сажалку яшчэ і ліня.

Наша рыба расце,   і  адзін  яе  экзэмпляр  важыць  ужо  300-500 грамаў. Хутка  гэта будзе  ўжо  таварная рыба. Спадзяёмся, што   яшчэ да канца   гэтага   лета адкрыем на сажалцы  аматарскую   лоўлю  рыбы  для рыбакоў.  Вядома,  платную,  ва  ўстаноўленыя  дні, пэўнымі  прыладамі  лоўлі,  абмежаванай вагой  улову.

Будзем  рэалізоўваць  жывую рыбу і для насельніцтва  праз  уласную  гандлёвую  кропку  ААТ «Нясята-АГРА» – магазін «Малако», што  размешчаны ў Клічаве  побач з гарадскім рынкам.

Што ж, самым нецярпялівым рыбакам засталося  пачакаць зусім  крышку.  Пакуль  жа  рыбка  ў сажалцы  нагульвае  вагу.  Яе  кормяць  і  як  след   ахоўваюць. Вартавую  ахову  ўзначальвае  Іван  Іванавіч  Слабаднік.  У сваю  чаргу, яе  дзейнасць  пад  кантролем  Бабруйскай міжраённай  інспекцыі  аховы  жывёльнага і расліннага свету. Да справы па ахове сажалкі падключыліся на добраахвотнай  аснове і 5 мясцовых  жыхароў – грамадскіх  інспектараў.

Але пажывіцца свежай мясцовай рыбкай браканьеры і сёння не супраць. Таму кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства нагадвае,  што іх чакаюць вялізныя  штрафы за незаконную лоўлю рыбы. Так што «дармавая» юшка будзе мець  горкі  смак, запомніцца  надоўга.

Дарэчы, ёсць у нясяцкіх рыбаводаў  яшчэ  адна  праблема: адчувальны  ўрон  рыбаводству на вадаёмах  наносяць  крылатыя  драпежнікі – шэрыя  чаплі  і  бакланы, якія  аблюбавалі  і  сажалку «Буднеўская».

Як  расказаў Іван Іванавіч Слабаднік,  з такімі майстрамі рыбалкі цяжка змагацца.

Баклан – птушка марская.Ледзь большая за чайку.  У нашым  краі  першыя асобіны  з’явіліся прыкладна  ў  1980 годзе.  Цяпер  іх  мноства.  Гэта надта  пражорлівыя  птушкі. За паўгода, пакуль  паляцяць у  цёплыя   краіны, кожная птушка з’есць у сярэднім пад 180  кілаграмаў  рыбы! Бакланы выдатна плаваюць, у пошуках  ежы  могуць  ныраць  на  глыбіню да 15 метраў і заставацца  пад  вадой каля дзвюх  мінут. Самая  вялікая  глыбіня ў сажалц «Буднеўская» – каля 4 метраў. Так што тут карпы ды  таўсталобікі – лёгкая  здабыча  для  гэтых  драпежнікаў.

Мясцовая  рыбахова  змагаецца з шэрымі  чаплямі, бакланамі  рознымі  спосабамі,  але адпужаць іх  ад  вадаёма  практычна  немагчыма.  Абодва  гэтыя  віды  адносяцца ў Беларусі да непажаданых  відаў   палявання.  Іх  можна  страляць з ружжа на азёрах, сажалках, у  якіх  разводзіцца  рыба, але  таксама  ў  рамках заканадаўства. Прырода  патрабуе да сябе  разумнага  падыходу.

 

Ніна  ІЗОХ.

Фота  аўтара.

Последние новости

Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024
Официально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения пройдёт 26 апреля

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

Преуспеть во всём

24 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
У раёне

У раёне

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Субботник на Кличевщине: поддержание порядка – задача общая

23 апреля 2024
Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024

Рекомендуем

80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024