Темы

НА КЛІЧАЎШЧЫНЕ ПАЧАЎ ДЗЕЙНІЧАЦЬ МУЗЕЙ ДРЭВА

НА  КЛІЧАЎШЧЫНЕ  ПАЧАЎ  ДЗЕЙНІЧАЦЬ  МУЗЕЙ  ДРЭВА

Лясы — гэта  не  толькі цудоўны  і  дзіўны  ўбор  зямлі…   Лясы — найвялікшая  крыніца  здароўя  і  натхнення.  А  яшчэ  гэта — велічэзныя  зялёныя  лабараторыі,  якія  выпрацоўваюць  кісларод,  фільтруюць  атрутныя  газы  і  пыл  і  захоўваюць  планету  ад  удушша  і  знішчэння.  Бадай,  няма  таго  чалавека,  які б  не  ласаваўся  яго  дарамі,  грыбамі  ды  ягадамі,  які б  у  любую  пару  года,  не  імкнуўся  пахадзіць  па  лясных  сцежках,  падыхаць  яго  гаючым  паветрам  і  наталіць  душу  прыгожымі  краявідамі.

Над  ініцыятывай  “ Сельскі  музей  дрэва  ў  аграэкасядзібе  “Усохі”  ў  рамках  праекта  “Садзейнічанне  развіццю  на мясцовым  узроўні  ў  Рэспубліцы  Беларусь”  на  працягу  года  адказна  і  сумленна  працаваў  Юрый  Уладзіміравіч Грынюк  з  невялікай  камандай  аднадумцаў.  Яго  падтрымлівалі  раённы  выканаўчы  камітэт,  Бацэвіцкі  сельвыканкам,  раённая  арганізацыя  Беларускага  аб’яднання  інвалідаў,  адказныя  прадстаўнікі  ПРААН  і  іншыя  неабыякавыя  людзі.

Важна  заўважыць,  што  праект  рэалізуецца  Праграмай  развіцця  Арганізацыіі  Аб’яднаных  Нацый  пры  фінансавай падтрымцы  Еўрапейскага  Саюза.  Грант  Еўрасаюза  на  рэалізацю  ініцыятывы  склаў  25 060  еўра,  сума  сафінансавання  складзе  20 366  еўра.

Ёсць  у  аграсядзібе  гаспадыня – Людміла  Аляксандраўна  Данільчык, старшыня  раённай  арганізацыі  Беларускага аб’яднання  інвалідаў. Юрый  Уладзіміравіч  даручыў  ёй  весці  гаспадарку,  бо  вельмі  спадзяецца,  што  ў  гэтай  мудрай і  добрай  жанчыны  хопіць  энергіі  і  таленту,  каб  і  музей   быў  заўсёды  адчынены  для  наведвальнікаў,  каб  і  хата прыбраная  была  і  двор  быў у  кветках.

Прыгажэй  за  нашу  Клічаўшчыну  няма  месца  на  зямлі.  І  славіцца  яна  не  толькі  непаўторнымі  прыроднымі  краявідамі  і  лясамі,  але  і мудрымі  ды  працавітымі  людзьмі.  А  яшчэ  добрымі  традыцыямі,  абрадамі  ды  песнямі.

Па  ўсіх  канонах  беларускіх  нацыянальных  традыцый  адкрывалі аграэкасядзібу .  Перш  чым  запрасіць  гасцей  у  хату,  усіх  прысутных  прывіталі  Ігар  Мікалаевіч  Панцялееў,  намеснік  старшыні  райвыканкама,  і  Кірыл  Сцежкін,  каардынатар  па  тэрытарыяльна  арыентаванаму  развіццю  ПРААН.

Затым,  зберагаючы  традыцыі  продкаў,  першым  у  хату  запусцілі  пеўня.  Маецца  на  ўвазе,  што  гэта  хатняя  птушка  сваім  гарластым  спевам  адпужне  гасцей  няпрошаных  ды  ўсялякую  нячыстую  сілу  адвадзіць.  Услед  за  ім  катка  з  дзяўчынкай  запусцілі  як  сімвалы  мяккасці,  хатняй  утульнасці  і  бясконцасці  роду  чалавечага.  Потым  гаспадыня  Людміла  клубок  чырвоных  нітак  кінула,  а  гаспадар  іх  да  поясу  прывязаў  і  ўсім  гасцям  узяцца  за  нітку  прапанаваў,  каб  усім  разам  у  адным  звязку  на  ўлазіны  прыйсці,  шчасце,  дастатак  ды  дабрабыт  ў  хату  прынесці. 

А  хата  на  новы  манер  аздоблена  дрэвам.  Шырокія  драўляныя  панэлі  на  сценах  і  на  столі  прыдаюць  непаўторны  від   памяшканню,  а  ледзь  улоўны  водар  свежых  габляваных  дошак  напаўняе  яе  лясным  духам.

Як  і  належыць,  у  чырвоным  куце – ікона,  упрыгожаная  вышыванымі  ручнікамі,  стол,  багата  ўстаўлены  ежай.

Супрацоўніца  раённага  музея  Лідзія  Лук’янаўна  Ачыновіч  правяла  вельмі  цікавую  экскурсію  і  расказала  шмат  новага  пра  звычайныя  рэчы  сялянскага  побыту.  Тут  ўжо  маецца  больш  за  50  адзінак  экспанатаў.  У  асноўным  гэта  старадаўнія  вырабы  і  прылады  працы,  якія  знаёмяць  нас  з  рамесніцтвам  і  побытам  людзей,  якія  жывуць  у  нашым  раёне.  Да  месца  будзе  заўважыць,  што  многія  вяскоўцы  паабяцалі  папоўніць  экспазіцыю,  прынесці  ў  музей  і  свае  рэчы,  што  захаваліся  ў  іх  хатах.   Затым  госці  паўдзельнічалі  ў  майстар  класах,  а  правялі  іх  народныя  ўмельцы,    майстры  па  дрэве  Уладзімір  Дзяржанскі  і  Пётр Заікін,  майстар  па  пляценні  з  лазы  Галіна  Паражынская.

Адшумелі  ўлазіны,  раз’ехаліся  госці.  У  сядзібе,  якая  складаецца  з  двух  памяшканняў:  рэканструяванага  будынка  школы  і  хаты  для  персанала – і  пачынаецца  новы  адлік  часу.  Вельмі  хочацца, каб  быў  ён  плённы,  багаты  на  жадаючых  адпачыць  і  правесці  час  у  аграэкасядзібе  і  музеі  дрэва.

Аліна  СУДНІК.

Последние новости

Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
В Беларуси

Беларусь реализует совместно с Россией новый космический проект

16 апреля 2024
Официально

В Беларуси учрежден нагрудный знак делегата ВНС

16 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Навык плюс креативность – гарантия успеха

16 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 13 апреля

11 апреля 2024
Беларусь помнит

Нельзя забыть. Нельзя понять. Нельзя оправдать

11 апреля 2024

Рекомендуем

НОВОСТЬ ДНЯ

Успех сопутствует профессионалам!

5 апреля 2024
Молодёжь

Имя её – Виктория!

5 апреля 2024
Сельское хозяйство

Сезон посевных: кличевские аграрии используют современные технологии и технику для богатого урожая

9 апреля 2024
Праздники

Праздник истинных патриотов

9 апреля 2024
Общество

От качества кадровой политики зависит будущее организации

9 апреля 2024
Правопорядок

О проведении республиканской профилактической акции «Дом без насилия!»

5 апреля 2024
Духовное

ПРАЗДНИК БЛАГОВЕЩЕНИЯ ПРЕСВЯТОЙ БОГОРОДИЦЫ В ОДНОИМЕННОМ ХРАМЕ Г. КЛИЧЕВА

8 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024