Темы

ЗМАЛАЦІЛІ ЗБОЖЖА, У ПОЛІ — НІ БЫЛІНКІ — ЗАСЛУЖЫЛІ СЛАВУ НАШЫЯ “ДАЖЫНКІ”!

ЗМАЛАЦІЛІ ЗБОЖЖА, У  ПОЛІ — НІ БЫЛІНКІ — ЗАСЛУЖЫЛІ СЛАВУ НАШЫЯ “ДАЖЫНКІ”!

У гэтым годзе ў сельскагаспадарчых арганізацыях Магілёўскай вобласці намалочана больш за 1 млн 170 тыс. тон збожжа, што на 150 тыс. больш валавога збору 2016-га года. Важкі каравай – гэта вынік напружанай і зладжанай працы ўсіх звёнаў уборачнага канвеера. З даўніх часоў праца лічыцца галоўнай меркай чалавечага быцця. Яна робіць чалавека моцным і стойкім, шчаслівым і незалежным. Па працы і слава прыходзіць. А пераканацца ў гэтым мы мелі магчымасць на абласным фестывалі-кірмашы “Дажынкі – 2017”, які ў мінулую суботу з размахам і мноствам цікавых мерапрыемстваў прайшоў у памаладзелым і папрыгажэлым да свята Клічаве.

З самай раніцы на гарадскіх вуліцах было шматлюдна, шумна і па-святочнаму весела. Ад людскіх усмешак і шчырых прывітанняў цяплела на душы, і не важна было, што сонейка не магло ў гэты дзень прабіцца праз тоўшчу шэра-сініх хмар. У той час, пакуль адны прыцэньваліся і з цікавасцю разглядвалі гандлёвыя аб’екты (а было іх больш за 115 і прапаноўвалі яны тавару рознага, харчоў ды прысмакаў на любы густ), іншыя ціка-віліся багаццем гандлёва-прамысловых радоў, бралі ў рамеснікаў і народных умельцаў майстар-класы, удзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах і кірмашовых забавах, такіх, напрыклад, як парасячыя забегі, наведвалі інтэрактыўныя пляцоўкі і імкну-ліся пабачыць на свае вочы усё, чым славяцца падобныя мерапрыемствы. А паглядзець і сапраўды было на што.
Першым і знакавым урачыстым мерапрыемствам стала адкрыццё памятнага знака ваенным журналістам, якія нароўні з салдатамі і партызанамі білі ворагаў меткім словам і ўсялялі ў жыхароў акупіраваных тэрыторый упэўненасць у непазбежнасці нашай Перамогі.
У гарадскім парку цішыню парушылі спачатку гукі духавога аркестра, а потым песня на словы Расула Гамзатава “Жураўлі”. Сімвалічна і велічна плыла яна над горадам і кранала сэрцы калег-журналістаў і ўсіх, хто прыняў удзел у цырымоніі. Скульптар Аляксандр Мінькоў тонка і вельмі арыгінальна ўпісаў у кампазіцыю асноўныя ваенныя газеты, якія выпускаліся ў гады вайны ў Клічаўскай партызанскай зоне, якая налічвала 18 тысяч партызан: “Голас партызана”, “Бабруйскі партызан”, “Кіравец”, “За Радзіму”…
Наш старажытны і прыгожы Клічаў, на вялікі жаль, не мае помнікаў старыны, бо ў гады вайны быў спалены дашчэнту. Але цяпер разам з прыгожай і прасторнай плошчай мы атрымалі цікавы арт-аб’ект “Рог багацця”. Гэта скульптурная кампазіцыя стане не толькі месцам спатканняў і сустрэч, а і своеасаблівым талісманам, які дасць магчымасць кожнаму сфатаграфавацца, загадаць жаданне і дакрануцца да матэрыяльных і духоўных сімвалаў, якімі скульптар Андрэй Вараб’ёў напоўніў шчодры рог багацця.
Кульмінацыяй свята і самай відовішчнай яго часткай стаў парад- шэсце герояў абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі – 2017”. Тысячы клічаўлян выйшлі на вуліцы горада і шчыра віталі герояў жніва. Першымі ў калоне прайшлі пераможцы рэспубліканскіх “Дажынак” мінулых гадоў, іх змяніла моладзь і дэлегацыі рэгіёнаў. Прычым кожная дэлегацыя мела сваю асаблівась, нейкую арыгінальную адметнасць.
Да нас у госці прыехалі амаль 800 працаўнікоў сяла Прыдняпроўскага краю: хлебаробы, спецыялісты, кіраўнікі гаспадарак, заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі. Усе яны размясціліся на ад-крытай пляцоўцы глядзельнай залы. Перад сцэнай пачэснае месца заняў вялізны каравай Магілёўскай вобласці, а ў дадатак да яго былі выстаўлены караваі кожнага рэгіёна з таблічкамі, на якіх пазначаны намалоты збожжа.
На ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання перадавікоў жніва прысутнічалі: Уладзімір Даманеўскі, старшыня Магілёўскага аблвыканкама, Міхаіл Русы, намеснік прэм’ер-міністра Беларусі, Уладзімір Вашчанка, міністр па надзвычайных сітуацыях, Анатоль Чорны, міністр ар-хітэктуры і будаўніцтва, Леанід Марыніч, першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, Ігар Луцкі, першы намеснік міністра інфармацыі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі Магілёў-скай вобласці мінулых гадоў, ветэраны і Героі Сацыялістычнай Працы, дэлегацыі Бранскай вобласці і розных рэгіёнаў Беларусі.
«Месца правядзення сённяшняга свята выбрана не выпадкова, — адзначыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі. – Гісторыя Клічаўскага раёна мае багатую баявую і працоўную славу. Знакамітыя ўсакінскія лясы ў гады Вялікай Айчыннай вайны сталі адным з цэнтраў барацьбы беларускіх партызан. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2009 годзе Клічаў узнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». Сёння Клічаўшчына не толькі край баявой славы і ўнікальнай прыроды, але і раён, у якім гераізм мінулага спалучаецца з працоўнымі дасягненнямі сучаснасці.
Да свята Клічаў прыкметна змяніўся. Адрамантаваны аб’екты сацыяльна-культурнага і вытворчага прызначэння, праведзены работы па рамонце і добраўпарадкаванні вуліц і дваровых тэрыторый, зон адпачынку. Абсталяваны спартыўныя шматпрофільныя пляцоўкі. Пасля рэканструкцыі адкрыты раённы Дом культуры, пабудаваны сучасны магазін, у раёне ўведзены ў строй новы малочнатаварны комплекс”.
Уладзімір Даманеўскі падзякаваў усім раёнам вобласці, якія аказалі дапамогу ў падрыхтоўцы да свята сталіцы «Дажынак-2017». Асабліва губернатар адзначыў кіраўніцтва Магілёва і Бабруйска. Асобнае дзякуй выказаў жыхарам Клічава і раёна, якія не засталіся ў баку ад падрыхтоўкі горада да свята.
Адзін за другім пераможцы і прызёры абласных спаборніцтваў за дасягненне высокіх рэзультатаў на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур паднімаліся на сцэну за заслужанымі ўзнагародамі. Былі сярод іх і прадстаўнікі нашага раёна: Алег Пятровіч ПОРТНІК, дырэктар УКСП “Саўгас “Дабраволец”, узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь; Дзмітрый Мікалаевіч ЛАСЕНКА, галоўны аграном УКСП “Саўгас “Ольса”, узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь; Ігар Ула-дзіміравіч СКАРАХОДАЎ, дырэктар УКСП “Саўгас “Ольса”, узнагароджаны Ганаровым знакам рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу “За заслугі”; Таццяна Пятроўна ЛАПЫРОВА і Алеся Міхайлаўна ПІРОЖНІК, памочнікі камбайнераў КСУП “Будзённага”, атрымалі каштоўныя падарункі ад грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”.
Акрамя заслужаных узнагарод, героі жніва атрымалі ў падарунак ад артыстаў песні. У вялікім святочным канцэрце прынялі ўдзел зоркі беларускай эстрады: Іскуі Абалян, Аляксей Хлястоў, ансамбль “Сябры”, артысты Магілёўскай абласной філармоніі і шматлікія самадзейныя мастацкія калектывы.
У той час, пакуль адбывалася дзея на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы, людскі паток расцякаўся па шматлікіх пляцоўках і экспазіцыях. Мы таксама зазірнулі на інтэрактыўную экспазіцыю “Дары Магілёўскай багатай зямлі”, дзе аб’ядналіся такія вядомыя ў рэгіёне брэнды, як “Сырны гасцінец”, “Мясная лаўка”, “Наліўныя сады Ра-дзімы”. А яшчэ не змаўкала вяселле на пляцоўках “Бабушкина крынка”, “Домочай”.
Шматлікія вучэбныя ўстановы дэманстравалі на паказ прадукцыю і паказалі свае таленты, за што атрымалі шмат кампліментаў і апладысментаў.
Было шмат наведвальнікаў і на тэматычных пляцоўках, якія размясціліся ў гарадскім парку. “Астравы Дулебы”, прысвечаная эка-арт фестывалю, стылізаваны партызанскі лагер, вялікая дзіцячая пляцоўка аб’ядналі гульнёвы гарадок з канцэрт-най праграмай. А на вежы пажаданняў усе, хто хацеў, змаглі пакінуць пажаданні роднаму Клічаву.
На стадыёне аграрна-тэхнічнага каледжа таксама было шмат аматараў і пры-хільнікаў спорту: тут адбы-ліся спаборніцтвы па футболе, валейболе, стрытболе. Нікога не пакінулі раўнадушнымі паказальныя выступленні мотабалістаў, парашутыстаў, авіамадэлістаў.
Да позняга вечара не разыходзіліся па хатах людзі і не ад’язджалі госці. А фінальную кропку грандыёзнаму па дзеяннях і маштабах дню паставіў святочны салют. Няма сумнення, што “Дажынкі” надоўга запомняцца клічаўлянам і гасцям горада.

Аліна СУДНІК.
Фота Наталлі КІРЫЕНКІ.

Последние новости

Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
В Беларуси

Беларусь реализует совместно с Россией новый космический проект

16 апреля 2024
Официально

В Беларуси учрежден нагрудный знак делегата ВНС

16 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Навык плюс креативность – гарантия успеха

16 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 13 апреля

11 апреля 2024
Беларусь помнит

Нельзя забыть. Нельзя понять. Нельзя оправдать

11 апреля 2024

Рекомендуем

НОВОСТЬ ДНЯ

Успех сопутствует профессионалам!

5 апреля 2024
Молодёжь

Имя её – Виктория!

5 апреля 2024
Сельское хозяйство

Сезон посевных: кличевские аграрии используют современные технологии и технику для богатого урожая

9 апреля 2024
Праздники

Праздник истинных патриотов

9 апреля 2024
Общество

От качества кадровой политики зависит будущее организации

9 апреля 2024
Правопорядок

О проведении республиканской профилактической акции «Дом без насилия!»

5 апреля 2024
Духовное

ПРАЗДНИК БЛАГОВЕЩЕНИЯ ПРЕСВЯТОЙ БОГОРОДИЦЫ В ОДНОИМЕННОМ ХРАМЕ Г. КЛИЧЕВА

8 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024