На Клічаўшчыне — грыбны бум

На Клічаўшчыне — грыбны бум

Вопытныя грыбнікі сцвярджаюць: “Цяпер у лесе грыбоў, што хоць касу закладвай”. Аматары ціхага палявання ледзь не штодня ў лесе. Іх кашы ў момант напаўняюцца крамянымі баравічкамі, чырвонагаловымі падасінавікамі, маладзенькімі падбярозавічкамі з амаль чорнымі шапачкамі і тоўстымі ножкамі, а маслякоў столькі, што не вынесці! Зразумела, пара восеньская, шчодрая. Хтосьці робіць дамашнія нарыхтоўкі на зіму, грыбы сушаць, марынуюць, кансервуюць, а хто і ў прамысловых маштабах шчыруе, грошы зарабляе на “лясным бізнесе”.
Як расказала эканаміст раённага спажывецкага таварыства Іна Пятроўна РАБЦЭВІЧ, сёлетні год у плане закупу грыбоў вельмі ўдалы, надвор’е ж спрыяе іх росту. Па прагнозах, аб’ём нарыхтовак гэтай прадукцыі будзе значна больш за леташні. Па стане на 14 верасня ў насельніцтва ўжо закуплена 4,2 тоны грыбоў, з іх асноўнай колькасці – лісічкі (3,8 тоны), 388 кіла-грамаў баравікоў і амаль 40 кілаграмаў падасінавікаў. Хутка пачнецца нарыхтоўка груздоў і апенек, а гэта яшчэ як мінімум некалькі тон прадукцыі.
Дарэчы, райста цяпер рэалізуе лісічкі, баравікі свежымі на рынках розных гарадоў. А яшчэ лісічкі, грузды соляць, апенькі нарыхтоўваюць салёна-адваранымі.
Нядаўна пачаўся ў райста і закуп журавін, прыняты іх першыя тоны. Гэтай вітаміннай ягады на нашых балотах сёлета безліч, людзі ў дзень па мяху і болей набіраюць, здаюць, так што спраў у нарыхтоўшчыкаў хапае. Перад прадаўцамі ўсіх сельскіх магазінаў пастаўлена задача – закупліваць у насельніцтва ўсё, што людзі жадаюць прадаць: дары лесу, вырашчаную на ўчастку садавіну, агародніну, мяса з уласных гаспадарак і іншае.
Хутка зазвіняць у гарадах восень-скія кірмашы-распродажы вітаміннай прадукцыі, на іх на “ўра” пойдуць не толькі клічаўскія грыбы, а і журавіны, брусніцы, мёд і іншая прадукцыя.
Днямі я наведалася на садова-агародную базу аддзела нарыхтовак раённага спажывецкага таварыства, што на станцыі Нясята, якую ўзначальвае Людміла Аляксандраўна РЫБЧОНАК. У невялічкім калектыве гэтага падраздзялення, якое вядзе нарыхтоўкі другаснай сыравіны, лясных дароў, садавіны, агародніны, у сезон заўсёды гарачая пара, тым больш зараз, калі і яблыкам, і грыбам усялякім, і журавінам час. Сярод здатчыкаў дароў лесу не толькі жыхары навакольных і аддаленых вёсак Клічаўшчыны, а нават і з розных гарадоў. У другой палове дня на тэрыторыі базы – чарга. Грыбы вязуць сюды на машынах, матацыклах, веласіпедах, на конях, пяшком нясуць у вёдрах. Вядома ж, прад-прымальны чалавек заўсёды скарыстае шанц зарабіць грошы!
Як упэўнілася, прыёмка грыбоў – працэс марудны, скрупулёзны, патрэбна вытрымаць стандарт і правілы. Нарыхтоўшчык, рабочая базы Святлана Уладзіміраўна МАРОЗАВА, якая і вядзе цяпер непасрэдны закуп прадукцыі ў лю-дзей, тлумачыць, што грыбы сартуюцца па відах, гатунках, на кожны – асобная цана. Так, белыя 1-га сорту самыя дарагія – 7 рублёў за кіло, шапачка іх па-вінна быць да 4 сантыметраў у дыяметры, ножка – даўжынёй да 2 см.
Але ж сабраць такія грыбы — справа і не такая простая. Трэба і мясціны ведаць, і здароўе мець, каб кіламетры нахадзіць па лесе. На базе ў лепшыя дні баравікоў 1-га сорту па 30 кілаграмаў закупляюць. Самы лепшы здатчык – адзін малады клічаўлянін, які, бывала, здаваў удзень да 10 кілаграмаў такой высакаякаснай прадукцыі.
Пакуль здатчыкі чакаюць сваёй чаргі і разліку, мне ўдаецца крыху пагутарыць з некаторымі з іх:
Стас, вучань 11 класа Максімавіцкай СШ:


–Нарыхтоўкамі займаюся не першы год. Мы аб’ядналіся ўтраіх у адну брыгаду. Здаём металалом, ягады, грыбы. Заробленыя грошы дзелім. Летам у час канікул збіраў чарніцы, было, што і па два вядры за дзень. Цяпер час грыбоў. Асабіста сам пад 20 кілаграмаў іх ужо здаў за сезон. Вунь у нашай машыне амаль поўны мех ножак ад баравікоў, што сёння здалі. Павязём іх дадому сушыць, варыць. Я хачу купіць сабе нятанную рэч, таму і грошы на яе зарабляю, адкладаю. Засталося ўжо зусім няшмат , і здзейсню сваю мару.
Раман, 35-гадовы бабруйчанін:


–Грыбоў на Клічаўшчыне безліч, дзе стаў на машыне – там і збірай іх, колькі душа пажадае і сілы хопіць. Мы ўжо другі раз сюды прыехалі здаць сваю прадукцыю. Ёсць шанс падзарабіць, дык чаму яго не скарыстаць?
Пятровіч, 50 гадоў, мясцовы жыхар:
–У мяне ў хаце 6 чалавек жыве. У грыбы пешшу хаджу, праўда, ісці далекавата. Збіраю, каб на зіму на ўсю сям’ю назапасіць. Сёння аж шэсць кашоў маслякоў нарэзаў. Перабіраць іх, чысціць ёсць каму. Паварым, замарынуем. Сюды на здачу баравічкі прыношу. Няхай і няшмат зарабляю, затое амаль кожны дзень «жывая» капейка ў кішэні.
Ёсць у мяне адна знаёмая магіляўчанка, дык яна прыязджае ў нашы лясы на першым цягніку, назбірае грыбоў па колькі вёдзер за раз ды зноў у Магілёў. На базары прадасць іх не па дужа вялікай, разумнай цане, а ў цэлым выручыць добрыя грошы.

Тэмай цікавілася Ніна ІЗОХ. Фота аўтара.

Последние новости

Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения пройдёт 26 апреля

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

Преуспеть во всём

24 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
У раёне

У раёне

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Субботник на Кличевщине: поддержание порядка – задача общая

23 апреля 2024
Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Партии

Ряды коммунистов пополняются

23 апреля 2024
Безопасность

Будни спасателей

22 апреля 2024

Рекомендуем

80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Беларусь помнит

Нельзя забыть. Нельзя понять. Нельзя оправдать

11 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024