У першую нядзелю чэрвеня меліяратары Беларусі адзначаюць сваё прафесійнае свята – Дзень меліяратара

У першую нядзелю чэрвеня меліяратары Беларусі адзначаюць сваё прафесійнае свята – Дзень меліяратара

Жыватворная і патрэбная праца – пераўтвараць запушчаную зямлю ва ўрадлівыя сельгасугоддзі, на якіх закаласіцца жыта, зашуміць пад летнім ветрам буйная сакавітая трава. І ўсё гэта дзякуючы працы меліяратараў, якую простай не назавеш.

Прадстаўнікі гэтай прафесіі павінны ведаць асаблівасці і катэгорыі грунтоў, біялагічныя асаблівасці сельгаскультур, арганізацыю і тэхналогію вытворчасці земляных работ, устройства меліярацыйнай тэхнікі, правілы яе рамонту, увогуле быць тэхнічна адукаванымі, дальнавіднымі. Больш за тое, вызначацца вынослівасцю і загартоўкай, бо ім прыходзіцца працаваць на адкрытым паветры ў любое надвор’е і ў любы час года.

Ігар Сапруноў.

Якраз з вясны і да позняй восені ў меліяратараў гарачая пара. Іх аб’екты – па ўсёй Клічаўшчыне. На адзін з іх – “Рэканструкцыя меліярацыйнай сістэмы “Доўгае-Брусы” ва УКСП “Саўгас “Доўгаўскі” мы і накіроўваемся з дырэктарам ААТ «ПМК-89 Водбуд» Яўгенам Андрэевічам ДЗЕМЧУКОМ. Ён расказвае, што гэты аб’ект – пераходны, працуюць меліяратары тут з 2016 года. У ім два комплексы, агульная ж плошча – 213 га. Ужо ў ліпені-жніўні яго плануюць здаць у эксплуатацыю. А значыць тут будуць дагледжаныя роўныя палі – ні кустоўя, ні камянёў, ні багністых мясцін. Вось такі аўтограф меліяратараў на раней запушчанай, а зараз вернутай хлебаробам зямлі, прыгоднай для сяўбы.
А пакуль тут гаспадараць меліяратары на спецыялізаванай тэхніцы, вядуць укладку глыбіннай сістэмы дрэнажу. На экскаватары-дрэнаўкладчыку – дрэнажнай машыне, якая ўяўляе сабой траншэйны экскаватар з дадатковым абсталяваннем для пракладкі дрэнажных траншэй і ўкладкі ў іх дрэнажных труб, працуюць машыніст Сяргей ЛЫЗО і яго памочнік Уладзімір КУНЦЭВІЧ. Гэта якраз той выпадак, калі маладосць – перавага. Абодва маладыя, дзёрзкія, дапытлівыя, ім усё цікава, усё па плячы. На службе меліяратараў і розныя сучасныя ноу-хау, тая ж лазерная сістэма, з якой працуе брыгадзір Ігар Сяргеевіч САПРУНОЎ. Лазер дазваляе пракласці

Сяргей ЛЫЗО і Уладзімір КУНЦЭВІЧ.

дрэнажныя калектары і дрэны з аптымальным градусам ухілу.
Побач на гэтым жа аб’екце на бульдозеры на балотным ходзе шчыруе машыніст Леанід Мікалаевіч ЯЎСТРАЦІК. Яшчэ не так даўно ён працаваў на калёсным трактары. А зараз менавіта гэтая справа прыносіць яму сапраўднае задавальненне.
Яўген Андрэевіч Дзямчук адзначае, што апошнія два гады для прадпрыемства былі надзвычай няпростымі, хоць яно ў лідарах вытворчасці ў холдынгу. Сёлета ж яўныя змены да лепшага. Па-ранейшаму асноўным відам гаспадарчай дзейнасці з’яўляюццца работы па будаўніцтве, рэканструкцыі і ўтрыманні меліярацыйнай сеткі ў спраўным стане. Будні меліяратараў – тэхнічны догляд за меліярацыйнымі сістэмамі – ачыстка ад заглейвання каналаў (агульная іх працягласць каля 1000 кіламетраў), іх абкошванне, эксплуатацыя помпавых станцый

Леанід Яўстрацік.

на польдэрных сістэмах і многае іншае.
Сёння меліяратары завяршаюць яшчэ адзін буйны аб’ект –“Рэканструкцыя меліярацыйнай сістэмы “Бярозавае балота” ў ААТ “Бацэвічы-Агра”. Першы яго комплекс з трох здадзены ў эксплуатацыю летась, а ўвесь аб’ект агульнай плошчай у 246 га каля вёскі Вялікая Старына будзе перададзены сельгаспрадпрыемству ўжо ў чэрвені.

 

 

 

МОВАЙ ЛІЧБАЎ І ФАКТАЎ

*Па выніках работы за 2016 год ААТ “ПМК-89 Водбуд” заняло 3-е месца ў ААТ “Упраўляючая кампанія холдзінга Магілёўводбуд”.
*Са студзеня па красавік 2017 года прад-прыемства выканала ўласнымі сіламі аб’ём падрадных работ з падаткамі на 501,6 тысячы рублёў.
*Тэмп росту аб’ёму падрадных работ за 4 месяцы 2017 года да ўзроўню мінулага года склаў 169%.
*Выручка ад рэалізацыі прадукцыі на аднаго занятага 7,44 тыс.руб.
*За 1 квартал 2017 года ўзровень рэнтабельнасці продажу работ, паслуг склаў 8% (пры сярэднеабласным паказчыку 3,9%).
*Зараз у калектыве ААТ “ПМК-89 Водбуд” працуе 83 чалавекі. Сярэднемесячная зарплата за 4 месяцы гэтага года склала 501,06 рубля (другі паказчык у холдзінгу).
* Усе асноўныя паказчыкі развіцця прадпрыемства за 1 квартал гэтага года выканы.

Вось-вось будзе завершаны і рамонт меліярацыйнай сістэмы “Нясята” канал Н-7 (рака Гарадзечанка) ва УКСП “Саўгас “Дабраволец”, ААТ “Нясята-АГРА”, ААТ “Коўбча-Агра” Тут меліяратары добра па-шчыравалі, каб зноў аднавіць канал, давесці яго да праектных параметраў. Працягласцю ж ён 15 кіламетраў, таму па ўсёй даўжыні рабіўся рамонт усіх гідратэхнічных збудаванняў, у тым ліку трубаў-пераездаў, трубаў-рэгулятараў. Цяпер усе плошчы ўздож канала маюць аптымальны водна-паветраны рэжым, зноў паступяць у распараджэнне землекарыстальнікаў.
У маі завершаны бягучы рамонт меліярацыйнай сістэмы “Нясята” канал Н1, які пралягае ад а/г. Нясята да вуліцы Ленінскай Клічава (мікрараён бойні). Напрацягу 7 кіламетраў меліяратары ўбралі зараснікі дрэў і кустоўя, багну. Там, дзе раней буксавала нават меліярацыйная тэхніка на балотным ходзе, цяпер можна ісці ў туфлях.
У гэтым сезоне ААТ “ПМК-89 Водбуд” плануе пачаць новыя буйныя меліярацыйныя аб’екты, прычым не толькі ў нашым раёне. Дальнавідная палітыка кіраўніцтва прадпрыемства накіравана як на яго развіццё, так і на дабрабыт кожнага члена працоўнага калектыву, іх сем’яў.
Сёння меліяратараў можна бачыць на аб’ектах літаральна па ўсёй Клічаўшчыне, бо дзейнасць іх шматпрофільная. Так, па заказе землеўпарадкавальнай службы яны раскарчоўваюць старыя неўрадлівыя фруктовыя сады ў ААТ “Нясята-АГРА” (в. Таценка), УА ДАТК (бліз вуліцы Калініна), у ААТ “Коўбча-Агра” ў а/г. Коўбча. Усе гэтыя плошчы будуць уведзены ў севазварот для вырошчвання сельгаскультур.
Вялікі ўклад прадпрыемства ў навядзенне парадку на зямлі. Вось і зараз у сціслыя тэрміны яму патрэбна ліквідаваць, знесці 46 старых, пустуючых дамоў у розных населеных пунктах усіх сельсаветаў, а вызваленыя землі падрыхтаваць для сяўбы.
Клічаў сёлета будзе сталіцай абласнога свята “Дажынкі”. Сёння ён нагадвае мурашнік, бо вядзецца рамонт, будаўніцтва, рэканструкцыя адразу безлічы вуліц, двароў, будынкаў. Нямала аб’ектаў і ў ААТ “ПМК-89 Водбуд”. Так, будаўнікі прадпрыемства ўжо завяршылі бягучы рамонт будынка раённага краязнаўчага музея, дзе асвоена больш як 24 тысячы рублёў. Дзякуючы ім сучасны воблік набыў будынак райветстанцыі, дзе вядзецца рамонт, афарбоўка фасада, заменены вокны, адрамантаваны дах, зроблены ўнутраныя аддзелачныя работы, часткова заменена падлога і г.д. Толькі на гэтым будынку прадпрыемства асвоіла за сакавік-май гэтага года больш як 84 тысячы рублёў.
У гэтыя дні будаўнікі-меліяратары заняты і на рамонце раённай бібліятэкі, прыступаюць яны і да работ у СШ №2. Усё гэта – толькі частка аб’ектаў, якія ім неабходна падрыхтаваць да “Дажынак”.
А працу сваю, якога б характару яна не была, меліяратары ААТ “ПМК-89 Водбуд” прывыклі рабіць якасна. Гэты закон выконваецца няўхільна ад кіраўніка да рабочага.
Агульная рыса для большасці з стабільнага працоўнага калектыву прадпрыемства– адданасць прафесіі. Вось ужо 31 год ААТ “ПМК-89 Водбуд” узначальвае Яўген Андрэевіч Дзямчук, а ў цэлым роднаму прадпрыемству прысвечана ім аж 45 гадоў. Яўген Андрэевіч – адзін з вопытнейшых, аўтарытэтнейшых кіраўнікоў галіны меліярацыі Магілёўшчыны, у свой час узнагароджаны нагрудным знакам «Отличник Минводхоза СССР».
Кіраўнік прадпрыемства адзначае, што працоўны калектыў тут стабільны, у ім падабраліся людзі, якія ведаюць сваю справу. Гэта дружная і зладжаная каманда. Іх адказнасцю, уменнем вырашаць пастаўленыя задачы можна ганарыцца.
Справа тут трымаецца на прафесіяналах, людзях розных спецыяльнасцей. У гэтым ганаровым пераліку машыніст экскаватара Дзмітрый Віктаравіч НАУМЧЫК, машыніст бульдозера Яўген Адольфавіч ВЕРАКСА, трактарысты Міхаіл Мікалаевіч МАЛАХАЎ і Аляксандр Паўлавіч БОНДАРАЎ, майстар Аляксандр Аляксандравіч АСІПЕНКА, будаўнікі Аляксандр Андрэевіч ДРАКА і Максім Сяргеевіч ЛАПЦЁНАК, галоўны эканаміст Анастасія Сяргееўна СЭККА, дыспетчар Ірына Уладзіміраўна МАЦІШАВА і многія іншыя. Прозвішчы ўсіх назваць практычна немагчыма. Ды, мусіць, і не варта. Усе стараюцца па меры сілы, усе прыносяць карысць – калектыву, роднаму краю, землякам.
Яўген Андрэевіч скарыстаў магчымасць праз “Сцяг Саветаў” павіншаваць калектыў і ветэранаў прадпрыемства з прафесійным святам, пажадаў ім, каб заўсёды былі лёгка-праходнымі меліярацыйныя трасы і паўнацэннымі, важкімі ўраджаі на акультураных і падораных земляробам палетках. А кожнаму, хто лічыць меліярацыю справай свайго жыцця, – моцнага здароўя, асабістага шчасця і працвітання на доўгія гады.

Андрэй Генадзьевіч Касаногаў у калектыве меліяратараў раёна карыстаецца заслужанай павагай. Для яго, ра-сіяніна, ураджэнца сонечнага Сочы, Беларусь стала другой Радзімай, тут сям’я, любімая справа, сябры. Вадзіцель 1-га класа, з любой тэхнікай на “ты”. У ПМК-89 ён працуе крыху больш за 10 гадоў, з іх апошнія 5 гадоў яму давераны МАЗ-цягач, транспарціровачны сродак высокай ступені надзейнасці. Гэта спецыялізаваная тэхніка для транспар-ціроўкі грузаў на бліжнія і дальнія адлегласці, якая эксплуатуецца з рознымі прычэпамі. Кожны працоўны дзень Андрэя Генадзьевіча не падобны на папярэдні, напоўнены сур’ёзнымі справамі. То на трале дастаўляе гусенічную і іншую цяжкавагавую спецыялізаваную тэхніку да новых меліярацыйных аб’ектаў, то з прычэпам-самазвалам перавозіць сыпучыя грузы: пясок, гравій, шчэбень, то з паўпрычэпам займаецца транспарціроўкай розных буйнагабарытных грузаў. Выконвае ён нямала і старонніх заказаў, якія па-ступаюць у ПМК-89 ад юрыдычных асоб і насельніцтва. Напрыклад, зараз бум на заказ такой тэхнікі ад клічаўлян для перавозкі гаражоў і розных гаспадарчых пабудоў, бо ў горадзе паўсямесна наводзіцца парадак на зямлі.
Андрэй Генадзьевіч спраўляецца з усімі пастаўленымі задачамі. Калі назіраць за яго працай, то ўражвае, як акуратна, проста віртуозна, ён упраўляецца са сваёй вялізнай тэхнікай, пад капотам якой рухавік магутнасцю 400 конскіх сіл, якая разам з грузам часам дасягае вагі да 50 тон. Адно – прафесіянал!

Ніна ІЗОХ. Фота аўтара.

Последние новости

Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024