Темы

Медицина – святое ремесло

Медицина – святое  ремесло

Сегодня работа УЗ «Кличевская ЦРБ» направлена на создание и улучшение здоровья населения на

Елена Лагуцкая.

основе повышения доступности и качества медицинской помощи. С 2011 года коллектив учреждения, в котором трудится 32 врача, 180 человек среднего и 162 – младшего и прочего медперсонала, возглавляет главврач Игорь Вячеславович Децик, врач анестезиолог– реаниматолог.
Нет ничего выше, чем исцелять страждущих. Дело всей жизни врачей – самое необходимое, самое трудное, самое ответственное, требующее постоянного совершенствования – распознавать, лечить, предупреждать болезни, обеспечивать сохранение и укрепление здоровья и трудоспособности людей, спасение жизни.
Сегодня на страже здоровья кличевлян стоят династии врачей, наших земляков. Среди них семья Корольчуков. Аркадий Степанович – врач анестезиолог – реаниматолог, заведующий отделением анестезилогии и реанимации, Татьяна Владимировна – врач-офтальмолог, эндо-скопист. Их дочь Ольга – уже коллега, работает в одной из больниц Бобруйска.
Всю жизнь проработала в райбольнице чета Белко, хирург Владимир Степанович, уже ветеран труда, и Валентина Николаевна, сейчас она врач-фтизиатр. Дело родителей продолжает сын Олег, врач в одной из больниц г. Могилёва.
Десятки лет заботятся о здоровье населения Кличевщины супруги Альшенецкие, Владимир Александрович – врач кабинета ультразвуковой диагностики, и Валентина Григорьевна – участковый терапевт.
Заслуженным авторитетом у кличевлян и сельчан, коллег пользуются Станислав Васильевич Ворожун, врач психиатр – нарколог, и Бронислава Адольфовна Мацкевич, врач-дерматовенеролог, а также муж и жена, участковый врач-педиатр, заведующий педиатрическим отделением Валентин Георгиевич Галомзик и врач акушер-гинеколог, Инна Петровна Ерёменко.
Медицина – стезя многих представителей рода Лагуцких. Старшее поколение только с глубокой благодарностью вспоминает врача-хирурга Александра Константиновича Лагуцкого, его жену, медсестру по физиотерапии Тамару Никитичну. В этом роду есть даже врач-хирург, удостоенный звания «Заслуженный врач». Сегодня дело своей семьи продолжают дочери Лагуцких – врачи-терапевты Анжела Александровна и Елена Александровна. Елена Александровна Лагуцкая, врач-терапевт райбольницы с почти 30-летним опытом работы, последние 14 из них – заведующая терапевтическим отделением райбольницы. В начале 2017 года за многолетнюю плодотворную работу, высокий профессионализм, большой личный вклад в оказание медицинской помощи Елена Александровна Лагуцкая награждена Почётной грамотой Министерства здравоохранения Республики Беларуси.
Неизменным уважением больных, земляков пользуются хирург, заведующий хирургическим отделением Виктор Алексеевич Лебедев, врач-оториноларинголог, врач-онколог Александр Сергеевич Козлов, заместитель главврача по амбулаторно-поликлинической работе, терапевт Диана Евгеньевна Лукьянова, врач-эндокринолог Светлана Степановна Порсик, врачи – стоматологи Лилия Николаевна Таранцова, заведующая стоматологическим отделением, и Татьяна Алексеевна Терешкова, Тамара Дмитриевна Романенко, врач–рентгенолог, заведующая рентгеновским кабинетом, врач функциональной диагностики Николай Александрович Бойцов, врач лабораторной диагностики, заведующая клинико-диагностической лабораторией Татьяна Владимировна Манько и многие другие.
Врач – профессия особая, он всегда на страже нашего здоровья.

Любоў і клопат – лепшыя лекі

Памятаеце сімфонію №5 Людвіга ван Бетховена? Яна аб лёсе зямлі, аб лёсе чалавецтва. Пад час напісання гэтага твору

Валянціна ЮРЧАНКА, Святлана ЯСКЕВІЧ, Антаніна ФІЛОНЧЫК,
Людміла БАРАНЧУК, Ганна ПРАСНЯК, Аксана КРАЎЧАНКА.

частковая глухата кампазітара завяршылася поўнай стратай слыху. Яе першую частку адкрывае чатырохгукавы матыў, аб якім аўтар сам сказаў: “Так лёс стукаецца ў дзверы”. Гэта мелодыя адразу загучала ў мяне ў вушах, як толькі я адчыніла дзверы адной з палат Бацэвіцкай бальніцы сястрынскага догляду.
На ложках – бездапаможныя састарэлыя, інваліды, якія часткова ці цалкам страцілі здольнасць да самаабслугоўвання, некаторыя нават не могуць сябе асэнсоўваць. 14 з цяперашніх 16 пацыентаў – ляжачыя хворыя. Вось так сапраўды стукаецца ў лёс чалавека бяда, а лепш сказаць чорнае гора. Гэта медустанова па сутнасці хоспіс, апошні дом для адзінокіх састарэлых хворых людзей. Тут яны атрымліваюць кругласутачную медыка-сацыяльную дапамогу. Дарэчы, яна платная, аказваецца па заяўным прынцыпе згодна з заключаным дагаворам. Аплата штомесяц – 80% ад пенсіі пенсіянера альбо інваліда. Сродкі паступаюць у дзярж-бюджэт для пакрыцця расходаў на іх утрыманне.
У кожнага з пацыентаў свая трагедыя, што прывяла на ложак гэтай установы: калецтва або цяжкая хвароба, якая перай-шла ў хранічную форму, лячэнне ў бальніцах. А цяпер кожнаму з іх неабходны сястрынскі догляд, пастаяннае падтрымліваючае лячэнне. Горка нават глядзець на гэтых людзей –пакутнікаў. Яны вытрымліваюць не толькі фізічны, але і душэўны боль. Бо бездапаможныя, па сутнасці непатрэбныя сваёй сям’і, сваім дзецям, блізкім. Такое тут нярэдкасць, але, на шчасце, ёсць і добрыя выключэнні. Гледзячы на іх, востра ўсведамляеш, наколькі каштоўнае жыццё ва ўсіх яго праявах, кожнае яго імгненне. І якое гэта багацце – здароўе!
– Для нашых пацыентаў любоў і клопат – лепшыя лекі, – гаворыць Антаніна Андрэеўна ФІЛОНЧЫК, загадчыца Бацэвіцкай бальніцы сястрынскага догляду. – У нас створаны належныя ўмовы для догляду за цяжкахворымі людзьмі.
Як я ўпэўнілася на свае вочы – гэта сапраўды так. Тут прыбрана, чыста, нават неяк па-хатняму ўтульна, апетытна пахне ежай са сталовай, з палат даносіцца гук тэлевізара. Ёсць свая пральня, умовы для падтрымання асабістай гігіены хворых. Некалькі год таму ў аддзяленні праведзены добры рамонт. Калідор вытрыманы ў пяшчотна-ружовых танах. Паўсюль створаны безбар’ерны асяродак для інвалідаў і фізічна слабых людзей, у тым ліку абсталяваныя поручні ўздоўж сцен, пандус на ўваходзе, ёсць інвалідныя каляскі, мыліцы (костыли) і іншае.
А клопат, увага, догляд родных людзей замяняюць пацыентам бальніцы яны, людзі ў белых халатах. Некалі медсясцёр называлі сёстрамі міласэрнасці. Менавіта міласэрнасць – асноўная рыса, якая ўласціва кожнаму работніку калектыву. Выпадковыя людзі тут ніколі не затрымаюцца. Гэта зразумела кожнаму чалавеку, якому давялося ў жыцці даглядаць сваіх цяжкахворых родных. Іх прафесія – прыклад бескарыснага служэння і любові да бліжняга. Што можа быць больш высокародней?
Бацэвіцкая бальніца сястрынскага догляду дзейнічае ўжо 11-ты год. Тут працуе зладжаны калектыў вопытнейшых медработнікаў, за плячамі якіх дзесяцігоддзі працы ў сістэме аховы здароўя раёна і якія тут з першага дня адкрыцця гэтай установы. Амаль 30 гадоў аб здароўі мясцовага насельніцтва клапоціцца Антаніна Андрэеўна Філончык. Працавала акушэркай урачэбнай амбулаторыі, медсястрой участковай бальніцы, пасля – у гэтай бальніцы сястрынскага догляду, апошнія два гады – яе загадчыца. Вялізны вопыт работы ў медыцынскіх сясцёр Таццяны Леанідаўны БЕБЧЫК, Людмілы Міхайлаўны БАРАНЧУК, Святланы Дзям’янаўны ЯКІМАВЕЦ. Асноўная работа ў паўсядзённым доглядзе за цяжкахворымі пацыентамі за малодшым медперсаналам – санітаркамі. Вельмі любяць хворыя Галіну Канстанцінаўну ГОЛУБ, добрую, душэўную, яе і калегі называюць сонечным чалавекам. Надзвычай сумленна ставіцца да сваіх абавязкаў Галіна Аляксандраўна ДАЙНЕКА, сапраўдны вартавы чысціні, парадку. Не пабаяліся такой цяжкай працы і іх маладыя таварышы Інна Васільеўна САКАЛІНСКАЯ і Аксана Васільеўна КРАЎЧАНКА, якія ўжо па году адпрацавалі ў гэтай бальніцы і даказваюць, што гэта справа ім па плячы. Прыкладна столькі ж працуе тут і Валянціна Яўгенаўна ПАЛЯНІНА. Яна не толькі забяспечвае ўстанову і хворых чыстай бялізнай, але і клапоціцца аб гігіене пацыентаў, забяспечвае ім “лазневыя” дні.
Пазменна, па 12 гадзін, гаспадараць на кухні павары Валянціна Аляксандраўна ЮРЧАНКА і Таццяна Міхайлаўна КРЫХУН, якія не толькі гатуюць стравы, але і самі раздаюць ежу, мыюць посуд. А дбайнай гаспадыняй у бальніцы – Ганна Георгіеўна ПРАСНЯК, загадчыца гаспадаркі, за якой цалкам усе клопаты па закупцы прадуктаў харчавання, усіх неабходных сродкаў для функцыянавання такой установы.
Кожны працоўны дзень калектыву бальніцы – бясконцыя клопаты і догляд за цяжкахворымі людзьмі, па сутнасці – подзвіг людзей з вялікім сэрцам. Нізкі паклон вам, людзі ў белых халатах.

Маладосць – гэта крылы за спіной!

Урач-стаматолаг Тамара Валер’еўна РАДЗЬКОВА і фельчар неадкладнай дапамогі Марына Сяргееўна

Тамара Радзькова і Марына Сасноўская.

САСНОЎСКАЯ – прадстаўнікі маладых кадраў медыцынскіх работнікаў установы аховы здароўя “Клічаўская цэнтральная раённая бальніца”. Абедзве працуюць у нас па дзяржаўным размеркаванні.

Тамара Валер’еўна скончыла стаматалагічны факультэт УА “Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт” і вось ужо амаль два гады – урач-стаматолаг у стаматалагічным аддзяленні райбальніцы. Як прызнаецца, ніводнага разу пад час 5-гадовай вучобы ва ўніверсітэце і цяпер, ужо працуючы, яна не пашкадавала аб сваім прафесійным выбары, хоць раней такой мары і не было. У школе, ліцэі яе любімым прадметам была хімія, яна нават з’яўлялася прызёрам рэспубліканскай прадметнай алімпіяды. Паступіла з лёгкасцю, вучылася паспяхова, цяпер працаваць, спасцігаць сакрэты прафесіі, набірацца вопыту – цікава. Тамара Валер’еўна вядзе платны прыём пацыентаў як стаматолаг-тэрапеўт, працуе і як стаматолаг-хірург. Расказвае, што самы складаны дзень, мусіць панядзелак, бо ўсе чамусьці трываюць боль у выхадныя, а патрапіўшы да доктара настойваюць на ўдаленні зубоў. Яна ж – за іх захаванне. Робіць усё неабходнае, каб у клічаўлян зубы не балелі, былі здаровымі. Жадае ўсім белазубай усмешкі, бо яна – адна з галоўных крытэрыяў прывабнасці чалавека.
Мара Марыны Сяргееўны – стаць урачом і яна ўжо на гэтым шляху. Толькі 0,1 бала не хапіла ёй пры паступленні ў медуніверсітэт. Таму спачатку пайшла вучыцца ў прэстыжную ўстанову – Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж, які і скончыла па спецыяльнасці “Лячэбная справа”. Ужо год, як яна працуе фельчарам неадкладнай дапамогі. Расказвае, што за змену іншы раз абслугоўвае да 12 выклікаў. На выездзе працуе адна. Таму працаваць складана, надзвычай адказна і адначасова цікава. За гэты год ужо вывучыла геаграфію ўсіх населеных пунктаў раёна. Памятае кожны выклік, людзей, якім аказвала медыцынскую дапамогу.
У кожным калектыве надзвычай важны маральна-псіхалагічны клімат. Марына Сяргееўна рада, што ў аддзяленні хуткай дапамогі трымаюцца прынцыпу: “Адзін за ўсіх, усе – за аднаго”. Гэта дружная працоўная сям’я. Настрой у дзяўчыны – толькі аптымістычны. Маладосць – гэта надзеі, мары, дзёрзкасць, гэта – крылы за спіной, а шлях – праз церні да зорак.

Матэрыялы Ніны ІЗОХ.
Фота аўтара.

 

 

Последние новости

Судебная экспертиза

Покупка подержанного авто.

28 марта 2024
Охрана природы

Всемирная экологическая акция «Час Земли-2024» пройдет 30 марта

28 марта 2024
Актуально

Спасибо за дружную семью!

27 марта 2024
Кличевщина

Край, дзе пачынаецца Радзіма

27 марта 2024
Правопорядок

Случаи смертельных отравлений алкоголем в 2023 году

26 марта 2024
Официально

Лукашенко рассказал о контактах с Путиным в течение суток после теракта в Подмосковье

26 марта 2024
Актуально

Наградили лучших членов избирательных комиссий

26 марта 2024
Профсоюзы

Правовой профсоюзный приём

26 марта 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

Символ скорби

26 марта 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения «Движение по правилам – основа безопасности!»

26 марта 2024

Рекомендуем

Праздники

Зиму-зимушку проводили, весну красную встретили

20 марта 2024
Актуально

В Кличеве состоялось совместное заседание президиума Кличевского районного Совета депутатов и Кличевского райисполкома

19 марта 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения «Движение по правилам – основа безопасности!»

26 марта 2024
Кличевщина

Важный день в истории

20 марта 2024
Кличевщина

Сёстры Хатыни

22 марта 2024
Актуально

Помним и чтим

20 марта 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

20 марта 2024
Актуально

Наградили лучших членов избирательных комиссий

26 марта 2024