Корманарыхтоўка на Клічаўшчыне набірае тэмпы

Зараз яна ідзе ва ўсіх сельгасарганізацыях, травы першага ўкосу скошаны на 3198 га або 60% плошчы

Павел КУНЦЭВІЧ.

ад задання (па стане на 19 чэрвеня).
Па словах намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Івана Дзмітрыевіча Сушко, у раёне для грамадскага статка патрэбна нарыхтаваць 7,5 тысячы тон сена, 99,1 тысячы тон сенажу, 155 тысяч тон сіласу.
Звініць касавіца ў ААТ “Клічаўрайаграпрамтэхснаб”. За лічаныя дні скасілі 215 га шматгадовых бабова-злакавых траў (цімафееўка, канюшына, люцэрна), а ўбралі з іх ужо зараз 170 га. Па словах вядучага агранома прадпрыемства Ганны Мікалаеўны СУКОРА, сёлета травастой някепскі, не горш за леташні. А людзі, якія заняты на корманарыхтоўцы, не адзін сезон правераныя “зялёным жнівом”. З самага ранку працуюць з поўнай аддачай. І не толькі каб зарабіць “капейку”, але і з разуменнем таго, што за іх гэта ніхто не зробіць. Таму і на працу выходзяць раней, і ў выхадныя, і ў полі застаюцца да пазна.

Раман ЗАГАРОЎСКІ, Ганна СУКОРА, Яўген ДОЎГІ.

Корманарыхтоўку вядзе механізаваны атрад прадпрыемства. Шчыруюць як вопытныя механізатары, так і моладзь. На

Георгій ДЫДО.

кожнага кіраўніцтва разлічвае, ведае – не падвядуць. Усяго за 4-5 дзён скасілі травы першага ўкосу. На гэтых работах на ротарных касілках шчыравалі Леанід Сцяпанавіч ВАЙТУСЁНАК і Дзяніс Сяргеевіч МАРКАЎ. А ўжо напрыканцы мінулага тыдня, у пятніцу, Л.С. Вайтусёнак аказваў дапамогу ў сенакашэнні ў КСУП “Будённага”. Дзяніс Маркаў працягваў работу на кашэнні фестулоліума, а гэта шматгадовая злакавая трава сёлета тут буйная, сакавітая, густая. Дарэчы, хлопцу ўсяго крыху больш за 21 год, а ён ужо не навічок у сельгасвытворчасці.
Сёння герой дня на прадпрыемстве і 29-гадовы Яўген Аляксандравіч ДОЎГІ. Адзін на кормаўборачным комплексе КГ-6 “Палессе” забяспечвае фронт работ большасці ўдзельнікам “зялёнага жніва”. Вядзе з сенажацей падбор і здрабненне правяленай масы, якая і загружаецца ў транспарт. Працуе шчыра, кожная хвіліна на ўліку, бо корманарыхтоўка – канвеер, прамарнуеш – усе стануць. Пастаянная ж работа Яўгена

Дзяніс МАРКАЎ.

– вадзіцель МАЗа, круглы год ён на грузаперавозках. А зараз прыняць груз – зялёную масу – напагатове яго таварышы па працы. Чатыры адзінкі тэхнікі задзейнічаны на адвозцы “зялёнкі” ад камбайна, таму затрымкі няма. На гэтых работах заняты на МАЗах Раман Алегавіч ЗАГАРОЎСКІ і Мікалай Віктаравіч ЦІМАХОВІЧ, на трактарах МТЗ з цялежкай (прычэпам) ПІМ – Валерый Іосіфавіч АДАМОВІЧ і Мікалай Мікалаевіч ГАРЭЛІК.

Увогуле людзі працуюць на сумленне, не шкадуючы ні сябе, ні ўласнага часу. Адно – каб тэхніка вытрымала, не падвяла. Адсюль і ўдарныя тэмпы работ. У лічаныя дні была закладзена першая сянажная яма бліз МТФ Малінавае, у якую ўвайшло пад 550 тон зялёнай масы. Сонечнымі, спякотнымі былі мінулыя выхадныя. У ААТ “КлічаўРАПТЗ” было горача ад накалу працы, літаральна за тры дні, уключаючы пятніцу, тут заклалі яшчэ адну сянажную яму. І на раніцу панядзелка, 19 чэрвеня, мелі ўжо 1050 тон сенажу.
На кожным участку корманарыхтоўкі свае перадавікі. Згодна з данымі ўліку, лепшы вынік на адвозцы зялёнай масы ў Рамана ЗАГАРОЎСКАГА. На зграбанні сена з граблямі ГВР-6 працуе Георгій Аляксандравіч ДЫДО, на трамбоўцы сянажнай ямы, на трактары К-701 “Кіравец”, як і штогод, Аляксандр Фёдаравіч ОСІПАЎ. Абодва з ліку старэйшых і вопытнейшых механізатараў прадпрыемства, людзі старой загартоўкі, надзвычай адказныя і руплівыя.
Улік рэйсаў, танажу каля сянажных ям вядзе Алена Васільеўна СЫРАМАЛОТ, загадчыца склада. Тут жа якасць закладваемых кармоў кантралюе ветурач Сяргей Мікалаевіч СЕМЯНЕЦ.
ААТ “Клічаўрайагра-прамтэхзабеспячэнне”, якое ўзначальвае Аляксандр Іванавіч ІЗОХ, мае сваю спецыфіку дзейнасці. Займаецца не толькі ўласнай сельгасвытворчасцю, але і аказвае паслугі прадпрыемствам раёна ў розных відах работ, тым жа вапнаванні глебы, кормаўборцы, абсталяванні на жывёлагадоўчых фермах сістэм водапаення, абслугоўванне малакаправодаў і іншае.
Сёлетняя корманарыхтоўка — не выключэнне. На прадпрыемстве ёсць адзіная на раён спецыялізаваная тэхніка – прэс-падборшчык-абмотчык рулонны “Тарнада” для нарыхтоўкі кармоў па прагрэсіўнай тэхналогіі – упакоўцы правяленай спрасаванай травяной масы ў полімерную плёнку. Таму гэта паслуга прадпрыемства запатрабаваная сельгаспрадпрыемствамі раёна. На гэтым прэс-падборшчыку вось ужо чацвёрты год шчыруе Павел Віктаравіч КУНЦЭВІЧ, адзін з лепшых прадстаўнікоў моладзі прадпрыемства. У свой час скончыў УА “Клічаўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж”, ёсць неабходны запас ведаў, каб упраўляцца з сучаснымі сельгасмашынамі, напрацаваны і вопыт, бо толькі ў ААТ “КлічаўРАПТЗ” працуе ўжо 5 гадоў. А па сутнасці ён – гаспадар, таму і справа ладзіцца. Асноўная ж тэхніка, пастаянна замацаваная за Паўлам, – трактар МТЗ-1523. На ім і ворыва глебы сёлета вёў, дыскаванне, кукурузу сеяў. За корманарыхтоўку ж Павел паспявае “абляцець” сенажаці ледзь не па ўсёй Клічаўшчыне. Ужо ў першыя дні кампаніі нарыхтаваў толькі ў “КлічаўРАПТЗ” 193 тоны кармоў у полімернай упакоўцы. Паспеў ужо пашчыраваць ва УКСП “Саўгас “Ольса”, дзе па такой жа тэхналогіі назапасілі 429 тон кармоў, у ААТ “Коўбча-Агра” – 106 тон, у ААТ “Нясята – АГРА” – 122 тоны. На чарзе нарыхтоўка кармоў у ААТ “Максімавічы – Агра”, КСУП “Тэльмана”.
Касавіца – пара гарачая, цана пытання – кармы для грамадскага статка. А ён у нашым раёне па стане на 1 чэрвеня – 30199 галоў буйной рагатай жывёлы.

Ніна ІЗОХ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий