Темы

18 мая – Міжнародны дзень музеяў

18 мая – Міжнародны дзень музеяў

Прынята лічыць, што праз музеі грамадства выказвае свае адносіны да гісторыка-культурнай спадчыны, і з гэтым цяжка не пагадзіцца. Збіраючы і захоўваючы помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, музеі вядуць вялікую навукова-асветніцкую і адукацыйна-выхавальную работу.
Штогод 18 мая музейныя работнікі ўсяго свету адзначаюць сваё прафесійнае свята. Сёння ў рэдакцыйнай гасцінай наша сустрэча з дырэктарам УК “Клічаўскі краязнаўчы музей” Наталляй Уладзіміраўнай ХРАМЯНКОВАЙ.
– Наталля Уладзіміраўна, калі ласка, раскажыце аб гісторыі свята, яго традыцыях.
– Міжнародны дзень музеяў з’явіўся ў календары ў 1977 годзе, калі на чарговым пасяджэнні Міжнароднага савета музеяў (ІСОМ) была прынята прапанова расійскай арганізацыі аб заснаванні гэтага культурнага свята. З 1978 года Міжнародны дзень музеяў стаў адзначацца больш як у 150 краінах. Па вызначэнні ІСОМ, музеі з’яўляюцца інстытутамі на службе ў грамадства і яго развіцця.
Кожны год свята мае сваю пэўную тэму, прысвячаецца пытанням музейнай дзейнасці, напрыклад, такім як незаконны вываз музейных каштоўнасцей, роль музеяў у павышэнні культуры грамадства і іншыя. Сёлета тэмай дня музеяў стала – “Музеі і спрэчная гісторыя: гаворым аб складаным”.
У само ж свята многія музеі розных краін свету адчыняюць свае дзверы для ўсіх жадаючых, рыхтуюць новыя экспа-зіцыі, тэматычныя лекцыі, экскурсіі і шмат іншага. Нярэдка да гэтай важнай культурнай падзеі прымеркавана і “Ноч музеяў”.
– Гэта мерапрыемства надзвычай папулярнае і ў нашым краязнаўчым музеі. Якія яго асаблівасці сёлета? Чым уразіце, парадуеце сваіх гасцей?
– Так, да міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” мы далучаемся ўжо 7 раз. Асноўная мэта яе – паказаць рэсурс, магчымасці, патэнцыял музея, далучыць да наведвання музея моладзь. Нам гэта ўдаецца. Радуе, што ў гэту ноч у нас сотні гасцей і мы стараемся як мага ярчэй і паўней прадставіць сваю музейную экспазіцыю. Сёлета “Ноч музеяў” адбудзецца ў нас 20 мая і будзе праходзіць пад назвай “Усё пачынаецца з любові”. Чаму так? Бо з любові аматараў-краязнаўцаў да клічаўскай зямлі пачаўся наш раённы музей, 50-гадовы юбілей якога мы і адзначаем. З кахання пачынаецца сям’я, усё добрае і светлае, яно ўсяму аснова. Нашых гасцей чакае мноства цікавага, арыгінальнага. Напрыклад, сустракаць іх будуць гістарычныя героі – Францыск Скарына, наш продак Дулеб, нават муза гісторыі Кліо. У кожным з музейных залаў адпаведна іх тэматыкі, наведвальнікаў чакаюць літаратурна-музычныя мініяцюры, інтэрактыўныя гульні-экскурсіі і іншае. Напрыклад, у зале ікон раскажам аб адной з ікон, якая дапамагае людзям у сямейным жыцці, у зімовай зале запросім гасцей на музычны вечар “У графіні Ганны-Марыі Тышкевіч-Патоцкай”, якая валодала Клічавам у 19-м стагоддзі, у зале Вялікай Айчыннай вайны пройдзе літаратурна-музычная мініяцюра “Жди меня и я вернусь” па арыгінальных пісьмах ваеннай пары. Але ж не буду раскрываць усе сакрэты, лепш прыйсці да нас і пабачыць усё самім.
– Сёлетні год для краязнаўчага музея – знакавы, юбілейны. У праграме будзе нешта і аб гісторыі вашай установы?
– Асобных урачыстасцей не плануем. Цікава і поўна аб нашым музеі раскажуць фотавыстаўкі “Паўстагоддзя мы з вамі”, і яшчэ адна – “Я і музей”, па выніках нашага інтернэт-фотоконкурса, які быў абвешчаны на нашым сайце і праходзіў з сярэдзіны сакавіка да сярэдзіны мая. Удзельнікам было патрэбна зрабіць фотаздымак на фоне музейнага прадмета, экспазіцыі, на тэрыторыі музея. Зараз будзем падводзіць яго вынікі і ўзнагароджваць пераможцаў.
– Клічаўскі краязнаўчы музей сёння – гэта не застылая, як у мінулым стагоддзі, экспазіцыя. Ён крочыць у нашу з часам.
– Так, наша экспазіцыя ўжо больш інтэрактыўная. Каб яе раскрыць, прымяняем элементы тэатралізацыі, рэканструкцыі гістарычных падзей. Для наведвальнікаў устаноўлены інфармацыйны тэрмінал, экспазіцыя агучваецца.
Да 50-годдзя музея наш калектыў распрацаваў шэраг інавацыйных формаў работы. Так, з дзіцячай аўдыторыяй праводзім гульневыя экскурсіі-заняткі, гульні-падарожжы, музейныя заняткі, квэст-гульні, экскурсіі ў форме квэста, інтэрактыўныя лекцыі і іншыя. Такія мерапрыемствы цікавыя не толькі маленькім і юным клічаўлянам, ладзім інтэрактыўныя экскурсіі і для вялікіх экскурсійных груп па заяўках з гарадскіх турыстычных фірмаў.
Увесь час мы ўкараняем у работу нешта новае. У прыватнасці, прапануем маладым правесці ў нашым музеі не толькі фотасесію вяселля, але і ўрачыстую рэгістрацыю шлюбу. Жадаючыя ёсць.
– Як вядома, УК “Клічаўскі краязнаўчы музей” у ліку пяці арганізацый-заявіцеляў з нашага раёна стаў пераможцам Асноўнага конкурсу мясцовых ініцыятыў, які здзяйсняецца ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЕС-ПРААН “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”. Калі ласка, некалькі слоў аб гэтым.
– Міжнародную дапамогу атрымала наша ініцыятыва “Творчасць без межаў”. Донарам з,яўляецца Еўрасаюз. Ён выдзяляе нам 16241 долар ЗША на абсталяванне выставачнай залы. Дзякуючы гэтаму фінансаванню ўжо восенню гэтага года мы будзем мець магчымасць публічнай прэзентацыі творчасці людзей, якія адносяцца да сацыяльна ўразлівых груп насельніцтва, а ў раёне такіх людзей больш за 600 чалавек. У тым ліку, наведвальнікаў аддзялення дзённага прабыцця для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту, якія займаюцца творчасцю ў РЦСАН, дзяцей, якія займаюцца рознымі відамі мастацкай творчасці ў Цэнтры дзіцячай творчасці, мастацкіх аддзяленнях школ мастацтваў, майстроў народнай творчасці і рамёстваў, мастакоў Клічаўшчыны. Нашаму гораду патрэбна выставачная прастора, абсталяваная ў адпаведнасці з сучаснымі тэхнічнымі тэндэнцыямі. У музеі з’явіцца якраз такая выставачная зала з сучаснымі вітрынамі, падвясным абсталяваннем, падсветкай (трэкінгавая сістэма асвятлення), мультымедыйным суправаджэннем і г. д. Тут мы зможам дэманстраваць выстаўкі рознай тэматыкі і накіраванасці, у тым ліку і прыватныя, а гэта яшчэ адна магчымасць для жыхароў раёна дакрануцца да мастацтва, зрабіць свой вольны час цікавым.
А ў інвалідаў, дзяцей, мастакоў, майстроў-умельцаў з’явіцца магчымасць прадставіць свае работы шырокай публіцы, выйсці па-за сцены сваіх устаноў і майстэрняў, мець прызнанне, атрымліваць дадатковыя даходы ад правя-дзення выставак-продажаў.
– Як бачам, калектыў музея ў пастаяным творчым пошуку. Свой юбілей і прафесійнае свята ён сустракае важкімі справамі. Мусіць ёсць нейкі сакрэт яго сучаснасці і поспеху?
– Ён просты. У нашым невялічкім калектыве працуюць людзі, для якіх музейная справа – лёс, прызванне. Хацелася б пажадаць кожнаму моцнага здароўя і асабістага шчасця, усім разам – згуртаванасці, адзінства, новых творчых ідэй і дасягненняў.
Сіла нашага музея і ў цеснай узаемасувязі з арганізацыямі, установамі, жыхарамі раёна. Хацелася б выказаць шчырую ўдзячнасць за плённае супрацоўніцтва калектывам устаноў культуры, раённай газеты, школьным і дашкольным установам раёна, усім сябрам музея, актыўным здатчыкам экспанатаў, у тым ліку, якія здаюць іх на бязвыплатнай аснове, усім, хто дапамагае нам па магчымасці матэрыяльна. Мы адчуваем сябе важнымі, запатрабаванымі – гэта самы вялікі стымул для дзейнасці.
–Дзякуй, Наталля Уладзіміраўна, за цікавую гутарку. Са святам Вас.

Ніна Ізох.

Последние новости

Судебная экспертиза

Покупка подержанного авто.

28 марта 2024
Охрана природы

Всемирная экологическая акция «Час Земли-2024» пройдет 30 марта

28 марта 2024
Актуально

Спасибо за дружную семью!

27 марта 2024
Кличевщина

Край, дзе пачынаецца Радзіма

27 марта 2024
Правопорядок

Случаи смертельных отравлений алкоголем в 2023 году

26 марта 2024
Официально

Лукашенко рассказал о контактах с Путиным в течение суток после теракта в Подмосковье

26 марта 2024
Актуально

Наградили лучших членов избирательных комиссий

26 марта 2024
Профсоюзы

Правовой профсоюзный приём

26 марта 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

Символ скорби

26 марта 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения «Движение по правилам – основа безопасности!»

26 марта 2024

Рекомендуем

Праздники

Зиму-зимушку проводили, весну красную встретили

20 марта 2024
Актуально

В Кличеве состоялось совместное заседание президиума Кличевского районного Совета депутатов и Кличевского райисполкома

19 марта 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения «Движение по правилам – основа безопасности!»

26 марта 2024
Кличевщина

Важный день в истории

20 марта 2024
Кличевщина

Сёстры Хатыни

22 марта 2024
Актуально

Помним и чтим

20 марта 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

20 марта 2024
Медицина

С заботой о здоровье. Диспансеризация по новым правилам

18 марта 2024