Темы

Пільная ўвага – жывёлагадоўлі

Сёння развіццю жывёлагадоўлі ўдзяляецца самая пільная ўвага. Вось і ў пераднавагоддзе старшынёй img_4965аблвыканкама даручана паўсямесна, у першы чацвер месяца праводзіць “Адзіны Дзень жывёлавода”.
Для арганізацыі выканання гэтага даручэння прынята адпаведнае распараджэнне старшыні райвыканкама. Згодна з ім, у першы чацвер месяца ў раёне праводзіцца Дзень жывёлавода, мэта якога – аказанне практычнай дапамогі і кантроль за выкананнем тэхнічных рэгламентаў па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, навядзенне належнага парадку на тэрыторыях сельскагаспадарчых аб’ектаў. Асаблівую ўвагу неабходна ўдзяліць тлумачэнню парадку наліку заработнай платы работнікам жывёлагадоўчых аб’ектаў з улікам выканання імі штомесячных заданняў па вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, стану пакояў адпачынку, наяўнасці асобных стэндаў з вытрымкамі з рэспубліканскіх тэхналагічных рэгламентаў.
Так, 5 студзеня гэтага года Дзень жывёлавода праведзены ў 10 сельгаспрадпрыемствах раёна на 30 жывёлагадоўчых аб’ектах. З жывёлаводамі сустрэліся замацаваныя за жывёлагадоўчымі фермамі адказныя работнікі райвыканкама, кіраўнікі раённых службаў, члены інфармацыйна-пра-пагандысцкіх груп, а таксама галоўныя спецыялісты і кіраўнікі саўгасаў і калгасаў.
У час зацікаўленых дыялогаў яны далі адказы на пытанні работнікаў жывёлагадоўлі, якія датычыліся не толькі працэсаў вытворчасці, а і сацыяльнай сферы. Напрыклад, былі пытанні аб набыцці жылога дома для шматдзетнай сям’і, аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг, аб расчыстцы снегу ў населеных пунктах і іншыя.
Пад час сустрэч людзі ўздымалі і вострыя, хвалюючыя іх праблемы, у прыватнасці, адключэння электраэнергіі на жывёлагадоўчых аб’ектах пры наяўнасці запазычанасці сельгаспрадпрыемства за спажытую электраэнергію, нізкі закупачны кошт на малако, якое і з’яўляецца адной з асноўных крыніц павышэння зарплаты работнікаў галіны і іншыя.
Адна з сустрэч Дня жывёлавода адбылася з самага ранку на малочна-таварным комплексе ААТ “Колбча-Агра”, з удзелам Г. А. Казекі, галоўнага дзяржаўнага інжынера-інспектара, начальніка інспекцыі Дзяржтэхнагляду ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, і кіраўніка прадпрыемства С. А. Дарошкіна (на здымку) .
Які ж ён, дзень сённяшні, для жывёлаводаў каўбчанскага МТК? Яшчэ ў 2014 годзе па дзяржаўнай праграме ўведзена ў эксплуатацыю першая чарга будаўнічага аб’екта: кароўнік з даільна-малочным блокам, у састаў якога ўваходзіць даільная зала з двума сучаснымі хала-дзільнікамі 5-ці тоннікамі для малака (пакуль эксплуатуецца адзін з іх). У 2016 годзе ўведзены ў строй яшчэ адзін кароўнік, пабудаваны гаспадарчым спосабам.
Новая ферма разлічана больш як на 500 галоў буйной рагатай жывёлы, цяпер вядзецца работа па ўзнаўленні статка, гадоўлі цялушак, у тым ліку цельных. Зараз жа тут утрымліваецца дойны статак у 185 кароў. Аўтаматызацыя вытворчых працэсаў на новай ферме дазваляе нарошчваць вытворчасць малака і няўхільна павышаць яго якасць. 3а 2016 па МТК валавы сутачны надой малака склаў 123% да ўзроўню 2015 года, а сярэднесутачны надой на карову – 15 літраў (пры сярэднераённым паказчыку 13 літраў). На гэтым малочна-таварным комплексе за студзень-снежань 2016 года атрымалі ад кожнай каровы па 4407 кілаграмаў малака, што на 48 кілаграмаў больш, чым у цэлым па гаспадарцы.
Калектыў МТК, якім загадвае Зоя Уладзіміраўна Валовік, невялікі, але зладжаны: аператары машыннага даення Інна Мікалаеўна Кардымон і Алена Яўгенаўна Новік, аператар ПВМ Алена Мікалаеўна Болак, якая апрацоўвае на камп’ютары са спецыяльным праграмным забеспячэннем усю інфармацыю аб вытворчым працэсе ў даільнай зале (па сумяшчальніцтве яна тут і тэхнік-асемянатар, атрымала за 2016 год па 89 цялят ад ста кароў), слесар Яўген Аляксандравіч Кніга, даглядчык жывёлы Сяргей Аляксандравіч Калеснік, механізаванай раздачай кармоў у кароўніках займаецца на змяшальніку-кормараздатчыку механізатар Мікалай Міхайлавіч Крыўцоў. У агульным выніку – уклад кожнага. Усе добра разумеюць: чым большы аб’ём прадукцыі атрымаюць, чым вышэйшая яе якасць – тым большая заработная плата будзе. Аб сваіх паказчыках, тэхнічных рэгламентах галіны, як сцвярджаюць, яны заўсёды ў курсе, бо ўся аператыўная інфармацыя – на стэндах.
Пацікавіліся мы ў жывёлаводаў праблемамі іх працы і жыцця. Адказалі: “Няма на што скардзіцца, толькі працуй, сам стварай дабрабыт. Для жыцця ў аграгарадку таксама ўсе ўмовы ёсць. Хіба адно: зачынілі ў нас у Коўбчы аддзяленне філіяла ААТ АСБ “Беларусбанк”. Так і не знайшлося чалавека на вакансію. Шкада, вельмі неабходныя сяльчанам такія паслугі”.
Напачатку новага года кожны плануе сваю дзейнасць і спадзяецца на лепшае. “Рэзерв для дзейнасці ёсць, – упэўнена кіраўніцтва ААТ “Колбча-Агра” і жывёлаводы. У першую чаргу, у павышэнні якасці малака, над гэтым будзем працаваць. На зімовы стойлавы перыяд маем добры запас кармоў, нарыхтавалі 66 кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву – паказчык лепшы ў раёне. Цяпер важна атрымаць ад іх аддачу, найперш, дзякуючы збалансаванасці рацыёну кармлення жывёлы, выканання тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны. Вынікі такой дзейнасці ўжо адчувальныя: за першы зімовы месяц – снежань 2016 года – па гаспадарцы атрымалі 182 тоны валавых надояў малака, што на 52 тоны больш, чым за снежань 2015 года, а гэта 140%. Будзем жыць!“.

Ніна ІЗОХ. Фота аўтара.

Последние новости

Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
В Беларуси

Беларусь реализует совместно с Россией новый космический проект

16 апреля 2024
Официально

В Беларуси учрежден нагрудный знак делегата ВНС

16 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Навык плюс креативность – гарантия успеха

16 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 13 апреля

11 апреля 2024
Беларусь помнит

Нельзя забыть. Нельзя понять. Нельзя оправдать

11 апреля 2024

Рекомендуем

НОВОСТЬ ДНЯ

Успех сопутствует профессионалам!

5 апреля 2024
Молодёжь

Имя её – Виктория!

5 апреля 2024
Сельское хозяйство

Сезон посевных: кличевские аграрии используют современные технологии и технику для богатого урожая

9 апреля 2024
Праздники

Праздник истинных патриотов

9 апреля 2024
Общество

От качества кадровой политики зависит будущее организации

9 апреля 2024
Правопорядок

О проведении республиканской профилактической акции «Дом без насилия!»

5 апреля 2024
Духовное

ПРАЗДНИК БЛАГОВЕЩЕНИЯ ПРЕСВЯТОЙ БОГОРОДИЦЫ В ОДНОИМЕННОМ ХРАМЕ Г. КЛИЧЕВА

8 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024