СПЯШАЙЦЕСЯ РАБІЦЬ ДАБРО!

Дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды» стартавала на Клічаўшчыне. Свае навагоднія падарункі, а 5таксама пазітыўныя эмоцыі ад сустрэчы з валанцёрамі, ужо атрымалі маленькія пацыенты цэнтральнай раённай бальніцы і выхаванцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Сімвалам гэтай акцыі з’яўляюцца чырвоныя рукавічкі, якія атаясамліваюць імкненне моладзі і дзяцей падарыць часцінку свайго цяпла і добрага настрою тым людзям, якім асабліва патрэбны ўвага і падтрымка ў гэтыя перадсвяточныя дні. Нездарма Снягурка, якая завітала ў бальніцу і цэнтр карэкцыі разам з актывістамі маладзёжнага руху раёна, сыпала цукеркі ў далонькі хлопчыкаў і дзяўчынак прама са сваёй рукавіцы. Ці трэба казаць, што такому сюрпрызу дзеці былі вельмі рады. У малых літаральна загараліся вочкі, калі ў дзвярах іх палат або ігравых пакояў з’яўлялася казачная прыгажуня.
У цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі добрых гасцей сустракалі Саша, Рома, Арцём, Ваня і Ксюша. Удзельнікі акцыі падаравалі ім не толькі прысмакі, але і розныя цацкі, кніжкі, развіваючыя гульні. Дзеці адразу ж пачалі бавіцца са сваімі падарункамі. У падзяку за дабрыню адзін з хлопчыкаў нават прачытаў гасцям невялічкі вершык.
У бальніцу ж дабрачынцы завіталі зусім нечакана. Тут у гэты час лячыліся трое дзетак. Пяцігадовы Дзяніс спачатку 7крыху саромеўся Снягурку, але хутка развесяліўся, разгаварыўся… Казачная дзяўчына паабяцала малому перадаць усе яго жаданні Дзеду Марозу, які ў той дзень быў заняты пакаваннем падарункаў і чытаннем лістоў. Не застаўся без увагі і старэйшы хлопец, які ляжаў у гэтай жа палаце. Яму таксама падаравалі рукавічку шакаладных цукерак. Атрымала тады ласункі і гадавалая Палінка, якая ўвогуле ўпершыню бачыла Снягурку.
З наступаючымі святамі дзяцей віншавалі першы сакратар РК ГА БРСМ Юлія Комар, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Анастасія Шалай, загадчык дзіцячага аддзела РДК Алена Пятруша, інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Юрый Караўка. На гэтым тыдні яны плануюць наведаць яшчэ і аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў Клічаўскага РЦСАН, выхаванцам якога таксама патрэбны клопат і ўвага.

Ганна БЯЗРУЧАНКА.
Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Новшества в пенсионном обеспечении

8 мая 2024
Читать новость
Дорожная безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

8 мая 2024
Читать новость
Общество

Закон по вопросам предпринимательской деятельности: в Минэкономики рассказали об основных нововведениях документа

7 мая 2024
Читать новость
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

В Кличевском районе проходит акция «Окна Победы». Фото

6 мая 2024
Читать новость
Поздравление

Поздравление с Днём печати от районной вертикали власти

5 мая 2024
Читать новость
Поздравление

Поздравление со Светлой Пасхой от Сергия Андреева

5 мая 2024
Читать новость
Блиц-опрос

Блиц-опрос: читатели – о газете

4 мая 2024
Читать новость
Акции

С песней к Победе!

3 мая 2024
Читать новость
Безопасность

Купайтесь безопасно

3 мая 2024
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

3 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Стрелка вверх
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Стрелка вверх
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
Стрелка вверх
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость родной земли

3 мая 2024
Стрелка вверх
Патриотическое воспитание

Колокола Хатыни

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Прямые телефонные линии пройдут 4 мая

3 мая 2024
Стрелка вверх
Профсоюзы

Праздник, который объединяет поколения

30 апреля 2024
Стрелка вверх