Навагодні калейдаскоп

Вясёлы і маляўнічы парад Дзедаў Марозаў прайшоў у Клічаве ў мінулы чацвер. Тэатралізаванае 5-1шэсце, якое традыцыйна ладзяць напярэдадні свята, дало старт шматлікім навагоднім і калядным мерапрыемствам: дзіцячым ранішнікам, дабрачынным акцыям, стылізаваным кірмашам, забаўляльным канцэртам, моладзёвым тэматычным дыскатэкам…
У гэты дзень па галоўнай вуліцы горада – ад гарадскога рынку да цэнтральнай плошчы, дзе красуецца пры-браная святочная ёлка – прайшлі каля дзясятка чырвонаносых Дзедаў Марозаў з прыгожымі, усмешлівымі Снягуркамі. Кожная казачная пара – са сваёй світай: вясёлымі, дабрадушнымі снега-вікамі, гарэзлівымі пеўнікамі (сімвал наступнага года), вяртлявымі малпачкамі… Галоўныя чараўнікі неслі за 1плячыма вялікія мяхі – відаць, ужо падрыхтавалі падарункі для малых. Незвычайныя ўзоры на касцюмах, новыя формы і каляровыя рашэнні – хто на што здатны. Усе пастараліся апрануцца ярка і арыгінальна, каб вылучыцца з натоўпу. Прыляцела на наша свята і шкадлівая Бабка Ёжка са сваімі памочнікамі. Казачным злачынцам, вядома ж, прыйшлося назіраць за цудоўным дзействам з боку, бо іх не пусцілі ў агульны строй. Сапраўднае чараўніцтва! Толькі раз у годзе можна ўбачыць такое дзіва!
Разам з героямі казак па цэнтральнай вуліцы рухалася безліч жыхароў горада. Адны крочылі па тратуары, іншыя – у агульнай кампаніі. Шчаслівыя, бадзёрыя, румяныя ад марозу, яны дружна ішлі за навагоднім паравозікам, які вёз на плошчу добры настрой і, напэўна, тыя падарункі, што не адужалі несці чароўныя дзядулі. Зразумела, большасць дарослых да святочнай ёлкі цягнулі дзеці, якія шчыра вераць у цуды. Хлопчыкі і дзяўчынкі літаральна пішчалі ад задавальнення.
На плошчы, дзе ў гэты дзень гандляваў кірмаш, касцюміраваную калону чакала яшчэ шмат гараджан. Тут традыцыйна прайшоў невялікі святочны канцэрт, падчас якога Дзеды Марозы і іншыя казачныя персанажы весялілі народ рознымі забавамі. Кульмінацыяй свята стала запальванне 4агеньчыкаў на галоўнай ёлцы раёна. Цяпер Клічаўшчына цалкам гатова сустрэць Новы год!

Ганна БЯЗРУЧАНКА.
Фота аўтара.

Последние новости

Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения пройдёт 26 апреля

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

Преуспеть во всём

24 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
У раёне

У раёне

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Субботник на Кличевщине: поддержание порядка – задача общая

23 апреля 2024
Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Партии

Ряды коммунистов пополняются

23 апреля 2024
Безопасность

Будни спасателей

22 апреля 2024

Рекомендуем

80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024