УЛАДА І ЧАЛАВЕК

Адным з найважнейшых напрамкаў павышэння даверу насельніцтва да ўлады з’яўляецца барацьба з img_4101бюракратызмам. Такі арыенцір цалкам адпавядае сацыяльнай палітыцы дзяржавы, бо няўважлівае стаўленне, абыякавасць у рабоце з людзьмі здольныя пера-крэсліць любыя дасягненні.
Як адзначае Прэзідэнт краіны, людзі павінны быць партнёрамі ўлады, а не прасіцелямі. Яны не павінны хадзіць з працягнутай рукой для вырашэння таго ці іншага пытання.
Сёння ў краіне мяняецца статус дзяржаўнай улады. Яна — партнёр грамадзяніна. Такі падыход запатрабаваў удасканалення механізму працы дзяржаўнага апарата. А асноўны шлях змены стылю гэтай працы – дэбюракратызацыя. Таму на працягу шэрагу гадоў кіраўніцтвам краіны паслядоўна і настойліва робяцца захады, якія дазваляюць аператыўна і якасна прымаць рашэнні і максімальна ўлічваць законныя інтарэсы грамадзян.
Да размовы на актуальную тэму мы запрасілі Таццяну Пятроўну ЛЯВІЦКУЮ, начальніка аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама.
—Таццяна Пятроўна, агульна вядома, што звароты выконваюць як мінімум, тры важнейшыя функцыі.
—Па-першае, звароты ёсць сродак абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый. Па-другое, гэта форма рэалізацыі канстытуцыйнага права на ўдзел у кіраванні дзяржавай і, такім чынам, адна з формаў народаўладдзя, дэмакратыі. І трэцяя функцыя – гэта сродак зваротнай сувязі, выраз рэакцыі насельніцтва на рашэнні, якія прымаюцца дзяржаўнай уладай.
—Наколькі актыўна насельніцтва нашага раёна звяртаецца да ўлады ў вырашэнні сваіх надзённых праблем?
– За 9 месяцаў 2016 года ў раённы выканаўчы камітэт паступіла 90 зваротаў, што на 13,5 працэнта менш, чым за аналагічны перыяд 2015 года. З іх: 55 пісьмовых, 34 вусных, 1— электронны. Колькасць калектыўных зваротаў у райвыканкам зменшылася на 43 % і склала 8 зваротаў або 8,8 працэнта ад агульнай колькасці.
– Якія праблемы больш за ўсё хвалююць нашых землякоў?
– Найбольшая колькасць зваротаў датычыцца камунальна-бытавых пытанняў і добраўпарадкавання – 34 ці 37,7 % ад агульнай колькасці. Павінна адзначыць, што прасочваецца тэндэнцыя зніжэння колькасці зваротаў гэтай тэматыкі на 24,5 % у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года. Асноўныя праблемы, якія ўзнімаюць людзі, датычацца добра-ўпарадкавання і рамонту дарог, эксплуатацыі і рамонту жылых дамоў. Таксама актуальныя для жыхароў раёна звароты па жыллі (17) і па пытаннях працы і заработнай платы (11).
—Наколькі актуальна правядзенне «прамых тэлефонных ліній»?
—З пачатку года кіраўніцтвам райвыканкама праведзена 34 «прамыя тэлефонныя лініі», на якія паступіла 28 зваротаў. Найбольшая колькасць зваротаў таксама датычыцца камунальна-бытавых пытанняў і добраўпарадкавання – 21 ці 75 працэнтаў. Таксама грамадзяне звярталіся з нараканнямі на работу аб’ектаў гандлю, па жыллёвых пытаннях, па пытаннях працаўладкавання.
—З папярэдняй размовы вядома, што значна, амаль на 40 працэнтаў, скарацілася колькасць зваротаў жыхароў нашага раёна ў вышэйстаячыя інстанцыі. Што праблем стала менш, ці людзі зразумелі нарэшце, што нельга, так сказаць, скакаць праз галаву?
— Сапраўды, колькасць зваротаў грамадзян раёна ў вышэйшыя і іншыя дзяржаўныя органы зменшылася на 36,4 %, або 7 зваротаў. Варта адзначыць, што першапачаткова любыя звароты грамадзян ці юрыдычных асоб падлягаюць разгляду на месцы. Гэта значыць, што незалежна ад таго, каму адрасаваны зварот, у канчатковым выніку ён вернецца да нас і будзе разгледжаны арганізацыяй, на якую ўскладзена адказнасць за разгляд зваротаў па сутнасці ў межах той адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, на тэрыторыі якой узніклі пытанні, выкладзеныя ў звароце.
—Звярнуцца ў раённы выканаўчы камітэт грамадзяне могуць у вуснай, пісьмовай ці электроннай форме?
— У любой названай вамі форме можна звярнуцца ў райвыканкам. Да таго ж, асабісты прыём грамадзян у райвыканкаме праводзяць Ф. В. Вашчыла,старшыня райвыканкама (другая, чацвёртая серада месяца з 8.00 да 13.00), яго намеснікі і ўпраўляючы справамі райвыканкама (па серадах, згодна з графікам).
Трапіць на прыём да старшыні райвыканкама можна і па папярэднім запісе, які ажыццяўляю я або галоўны спецыяліст аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама. Нашы тэлефоны 79- 295, 79 -297. Пад час гутаркі мы высвятляем сутнасць пытання, удакладняем матывы звароту, прымаем заявы, іншыя дакументы і перадаем іх старшыні райвыканкама. Дарэчы, з графікамі асабістага прыёму кіраўнікамі структурных падраздзяленняў райвыканкама можна азнаёміцца на інфармацыйных стэндах у райвыканкаме і яго структурных падраздзяленнях, а таксама на афіцыйным сайце Клічаўскага райвыканкама (http://klichev.gov.by) у раздзеле «Звароты грамадзян і юрыдычных асоб». У гэтым жа раздзеле можна даведацца аб графіку выязных прыёмаў кіраўніцтвам райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, якія праходзяць паквартальна ў чацвёрты чацвер другога месяца квартала ў сельскіх населеных пунктах раёна.
Кожны тыдзень па суботах па тэлефоне 78-952 жыхары раёна могуць патэлефанаваць на «прамую тэлефонную лінію» райвыканкама і выкласці свае звароты, заўвагі, прапановы старшыні райвыканкама, яго намеснікам або ўпраўляючаму справамі райвыканкама. Сель-скія жыхары аператыўна вырашыць узнікшую праблему могуць па тэлефонах сельвыканкамаў: Бацэвіцкі сельвыканкам 27-341, Доўгаўскі -26-719; Каўбчанскі – 28-436, Нясяцкі- 23-522, Патоцкі – 53-086.
У райвыканкаме працуе «гарачая лінія». Звярнуцца на “гарачую лінію” па тэлефонах 79-295, 79-297 можна па пытаннях даведачна-кансультацыйнага характару, а таксама з іншымі пытаннямі, звязанымі з дзейнасцю райвыканкама.
—Таццяна Пятроўна, напэўна існуюць нейкія патрабаванні да афармлення зварота?
—Пісьмовыя звароты могуць быць пададзены ў райвыканкам нарочным, па пошце (г. Клічаў, вул. Ленінская, д. 56), шляхам унясення заўваг і прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў.
Пісьмовыя звароты грама-дзян павінны адказваць патрабаванням, якія прад’яўляюцца да зваротаў, а менавіта: выкладацца на беларускай або рускай мове, утрымліваць найменне арганізацыі альбо пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот, прозвішча, імя, імя па бацьку заяўніка, адрас і месца жыхарства, выклад сутнасці звароту, асабісты подпіс заяўніка. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны выразным, разборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў. Да пісьмовых зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы. Адсутнасць названых звестак можа з’явіцца падставай для пакідання такога звароту без разгляду па сутнасці.
Калі зварот раней разглядаўся, у ім трэба паказаць вынікі папярэдняга разгляду і прадставіць адпаведныя дакументы, калі такія маюцца.
Заўвагі і прапановы ўносяцца ў кнігу заўваг і прапаноў у адпаведнасці з формай кнігі заўваг і прапаноў.
—Пры ўваходзе ў райвыканкам ёсць паштовая скрыня з надпісам «асабістая пошта старшыні райвыканкама». На самой справе толькі сам старшыня вымае адрасаваную яму пошту?
—Сапраўды, толькі сам Францішак Вітольдавіч мае ключ ад скрыні, сам вымае пасланні і толькі ён ведае, пра што там напісана. А ўжо потым, у залежнасці ад сутнасці паштовага адпраўлення, дае ход пісьму ў адпаведнасці з вызначанай заканадаўствам працэдурай.
—Яшчэ патлумачце, калі ласка, якім чынам ажыццяўляюцца электронныя звароты.
—Звярнуцца ў Клічаўскі райвыканкам можна шляхам размяшчэння звароту ў спецыяльнай рубрыцы «Электронныя звароты» на афіцыйным сайце райвыканкама. Наш адрас у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт (http://klichev.gov.by). Электронныя звароты, накіраваныя ў райвыканкам іншымі спосабамі, не падлягаюць прыёму і рэгістрацыі.
У электронных зваротах не трэба ставіць асабісты подпіс заяўніка, аднак абавязкова неабходна указваць адрас электроннай пошты. Адказы (апавяшчэнні) на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, указаны ў электронных зваротах, за выключэннем выпадкаў, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ альбо адначасова накіраваць і пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты.
—Дзякуй, Таццяна Пятроўна, за змястоўную і карысную гутарку. Поспехаў Вам у працы.

Гутарыла Аліна СУДНІК.

Последние новости

Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024