Перадвыбарная праграма кандыдата ў дэпутаты па  Асіповіцкай выбарчай акрузе № 89  СЬЯНАВАЙ Аляксандры Аляксандраўны “БЕЛАРУСЬ ПАТРАБУЕ ПЕРАМЕН. АЛЬТЭРНАТЫВА ЁСЦЬ”

Дарагія суайчыннікі!

11 верасня нам трэба абраць будучыню нашай краіны на бліжэйшыя чатыры гады.  Ад гэтагаСьянова рашэння залежыць будучыня нашых дзяцей і ўнукаў, будучыня незалежнай Беларусі.  
Чыноўнікі ўсё больш залазяць у кішэні беларусаў: уводзяць новыя падаткі, павышаюць камунальныя тарыфы, змяншаюць заробкі і павялічваюць пенсійны ўзрост. Некалькі год улады не могуць вывесці эканоміку з крызісу. Чыноўнікі адбіраюць у нашых дзяцей будучыню – бяруць крэдыты за мяжой для захавання сваіх пасадаў і правядзення наменклатурных з’ездаў. Аддаваць гэтыя крэдыты яны будуць з нашых сямейных бюджэтаў. Беларусі патрэбны перамены і рэформы, каб вярнуць нашым дзецям надзею на будучыню!
Я беларуска. Па поглядах – хрысціянскі дэмакрат. Нарадзілася ў 1955 годзе.  Замужам. Выхавала трох дзяцей, маю чатырох унукаў. Скончыла Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці “Інжынер-тэхнолаг”.  Працавала галоўным інжынерам, камерцыйным дырэктарам, галоўным тэхнолагам і майстрам закройнага ўчастка, начальнікам швейнага ўчастка.

Чаму балатуюся па вашай выбарчай акрузе? 

Разам з іншымі хрысціянскімі дэмакратамі мы шмат зрабілі для таго, каб у нашым горадзе было зручна жыць кожнай беларускай сям’і. Зараз мы змагаемся за абмежаванне продажу алкаголю і адкрыццё новых працоўных  месцаў з годнымі заробкамі і пенсіямі, у абарону жыцця.
Як вывесці эканоміку з крызісу?
Беларускія хрысціянскія дэмакраты сумесна з экспертамі распрацавалі праект сістэмных рэформаў у эканоміцы, ахове здароўя, ЖКГ, пенсіях і іншых сферах. Мы ўпэўнены, што ўсю сістэму трэба мяняць ужо зараз.

НОВАЯ ЭКАНОМІКА: інвестыцыі і працоўныя месцы з годнымі заробкамі  

Прыцягненне сродкаў беларускіх  эмігрантаў і замежных інвестараў у новыя сектары эканомікі (ІТ-індустрыя). Продаж стратных прадпрыемстваў інвестарам для мадэрнізацыі вытворчасцей;
Развіццё малога і сярэдняга бізнесу (адмена сертыфікатаў, існуючых штрафаў і праверак; гадавыя патэнты, найм работнікаў без абмежаванняў);
Мінімальная падатковая нагрузка на бізнес і адмена датацый дзяржсектару, развіццё фермерскіх гаспадарак за кошт увядзення прыватнай уласнасці на зямлю для грамадзян Беларусі.

ЖКГ:  якасныя паслугі з прымальнымі тарыфамі 

Магчымасць выбару паміж прыватнай або дзяржаўнай арганізацыяй, якая абслугоўвае  дом. Канкурэнцыя знізіць кошт і павысіць якасць абслугоўвання.
Скарачэнне чыноўнікаў у аддзелах ЖКГ  і ў міністэрстве.
Скарачэнне бюджэтных датацый на ЖКГ. Прыватызацыя стратных лазняў, цырульняў, гасцініц і хімчыстак.

АХОВА ЗДАРОЎЯ: новае абсталяванне і якаснае лячэнне 

Адмена платных паслуг у дзяржаўных установах аховы здароўя. Развіццё прыватных медыцынскіх цэнтраў.
Страхавая медыцына: дзяржава і прадпрыемствы размяшчаюць на рахунак кожнага грамадзяніна страхавую суму, а чалавек самастойна абірае доктара і аплачвае яго паслугі са свайго рахунку.
Павелічэнне выдаткаў на медыцыну за кошт адлічэнняў у фонд абавязковага медыцынскага страхавання сродкаў ад абароту спіртных напояў, тытунёвых вырабаў, гульнёвага бізнесу, штрафаў за экалагічныя парушэнні.

ПЕНСІІ: годнае жыццё, павага і клопат  

Увядзенне абавязковых накапляльных пенсій. Кожны ўласнік сродкаў у накапляльным фондзе самастойна распараджаецца сваімі накапленнямі.
Перадача ў назапашвальны пенсійны фонд 25% сродкаў ад прыватызацыі. Інвеставанне сродкаў у паспяховыя вытворчасці, што забяспечыць выплаты сённяшнім пенсіянерам. Старэйшае пакаленне мае права на сваю долю ў створаным іх рукамі нацыянальным багацці краіны.
Аднолькавы ўзрост выхаду і пенсійных выплат для чыноўнікаў, настаўнікаў, рабочых, сілавікоў.
Для таго каб дабіцца перамен, новых працоўных месцаў з годнымі заробкамі і пенсіямі, трэба ваша дапамога.  Не дайце сфальсіфікаваць выбары – удзельнічайце ў незалежным назіранні!

Кантактны тэл.:  8-029-167-34-35 ,  bchd.info@gmail.com, 
http://bchd.info. 

Последние новости

Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024
Официально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения пройдёт 26 апреля

24 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024