Вылучэнне кандыдата ў Савет Рэспублікі

2  жніўня  на  сумесным  пасяджэнні  прэзідыума  Клічаўскага  раённага  Савета  дэпутатаў  і  раённага  выканаўчага камітэта   кандыдатам  у  члены    Савета  Рэспублікі  Нацыяльнага  сходу  шостага склікання   вылучана   дырэктар  рэспубліканскага  унітарнага  прадпрыемства  радыётэлецэнтра  “Тэлерадыёкампанія  “Магілёў”   Ірына Акуловіч.

Даведачна
Савет Рэспублікі – адна з двух палат парламента Беларусі. У  яго  ўваходзяць 64 чалавекі, пры гэтым 56 чалавек   абіраюцца, а яшчэ 8 прызначае Прэзідэнт Беларусі. Усяго  ад Магілёў-скай вобласці ў Савет   Рэспублікі будзе дэлегавана    8  чалавек.

Нарадзілася  Ірына  Барысаўна  ў  1974  годзе  ў  горадзе  Магілёве.  У 1996  годзе  скончыла  Магілёўскі  дзяржаўны  педагагічны  інстытут  ім.  А.А.  Куляшова.  З’яўляецца  дэпутатам  Магілёўскага  абласнога  Савета  дэпутатаў  27  склікання.
У  тэлерадыёкампаніі  Ірына  Акуловіч  працуе  з  2001  года  і  прайшла  шлях  ад  рэдактара  студыі  тэлебачання  да  кіраўніка. Яна  творчы,  ініцыятыўны  чалавек, высакакласны  спецыяліст  у  сваёй  справе, удумлівы  і  адказны  кіраўнік.
Пад  яе  кіраўніцтвам  абласная  тэлерадыёкампанія  “Магі-лёў”  распрацавала  і  ўкараніла  шмат  цікавых  тэлевізійных  праектаў.
Тэлегледачы  рэгіёна заўсёды  чакаюць  новыя  выпускі  праграм  “Деревенька” ,  “Красная  звезда”,  “Днями”, а  такія  праекты,  як  ток-шоу  “Переза-грузка”,  “Дача” ,  “За  гранью”  сталі  рэгулярна  з’яўляцца  на  рэспубліканскіх  тэлеканалах.
З  8  верасня  2015  года  рэспубліканскае  ўнітарнае  прадпрыемства  радыётэлецэнтра  “Тэлерадыёкампанія  “Магілёў” першай  сярод  абласных  тэлерадыёкампаній  пачало  ўласнае  вяшчанне  ў  тэлепраграме  “Беларусь 4”.  Прэм’еры  “Тэлерадыёкампаніі  “Магілёў”  – “Гісторыя  з  геаграфіяй”,  Ранёхонько”,  “Самый – самый”,  “Мастакі”  і  іншыя.
У  2013  годзе  на  IX  прафе-сійным  конкурсе  “Тэлевяршыня”  маладзёжнае  ток-шоу  “Перезагрузка”   рэспубліканскага  ўнітарнага  прадпрыемства  радыётэлецэнтра  “Тэлерадыёкампанія  “Магілёў”   названа  “Лепшым  рэгіянальным  праектам  года”.
5  перамог  і  8  прызавых  месцаў,  атрыманыя  за  апошнія  тры  гады  ў  розных  прафесійных  конкурсах  –  яркае  сведчанне  таго,  што  абласная  тэлерадыёкампанія  пад  кіраўніцтвам  Ірыны  Акуловіч  працуе  цікава,  вынікова,  творча.

Аліна  Суднік.

One Reply to “Вылучэнне кандыдата ў Савет Рэспублікі”

  1. Ну теперь точна заживем, в супермаркеты с мешками ходить будем 😛

Добавить комментарий