Темы

ЦІКАВА Ў “ОЛЬСЕ”

Лета  ў    разгары.  Набірае  тэмпы  аздараўленчая  кампанія.  Галоўны  крытэрый,  па  якім  вымяраецца  адпачынак  дзяцей, – іх  надзейная  бяспека,  смачнае  і  вітамінізаванае  харчаванне,  разнастайная  і  карысная  культурна-забаўляльная  і  асветніцкая  праграма.
Аздараўленчы  лагер  “Ольса”    разлічаны  больш  як  на  100  дзяцей  у  змену.  За  лета  прыме  4  змены.  Больш  за  400  хлопчыкаў  і  дзяўчынак,  падлеткаў,  каму  пашчасціла  атрымаць  заветную  пуцёўку,  з  нецярпеннем  чакаюць  часу,  каб  зноў  сустрэцца  з  сябрамі  і  правесці  незабыўныя  18  дзён.    Да  размовы  па  найбольш  актуальных  пытаннях  дзейнасці  ўстановы  я  запрасіла     дырэктара  Ігара  Уладзіміравіча  МАЦЮШОНКА   і  старшага  выхавацеля   Наталлю  Іванаўну  ПІМАНЕНКА.
—Ігар  Уладзіміравіч,  раскажыце,  калі  ласка,  як  падрыхтаваны  лагер  да  летняга  сезона?
–  Неабходна  заўважыць,  што  мы  поўнасцю  выканалі  ўсе  прадпісанні  санітарна-гігіенічнай  і  пажарнай  службаў  і  да  сярэдзіны  мая  былі  гатовыя  да  прыёму  дзяцей.   Работа  праведзена  вялікая  і  карпатлівая.  На  80  працэнтаў  заменена  падлога  на  адкрытай  пляцоўцы  і  ў  вялікім  корпусе.  Набыты  электраканвектары  і  забяспечаны  абагрэў  карпусоў  у  сырое  надвор’е,  забяспечана  наяўнасць  гарачай  і  халоднай  вады  ва  ўсіх  карпусах,  абноўлены  душавыя  кабіны,  пафарбавана  падлога  і  фасад  сталовай.  Акрамя  гэтага  абсталявана  пляцоўка  для  пляжнага  валейбола,  абноўлена  спартыўнае  абсталяванне.
—  Для  выканання  такога  аб’ёму  работ  неабходны  ўмелыя  рукі?
—Так,  умелых  рук  у  нас  не  шмат.  Сам  бяру  рыдлёўку  ці  малаток,  ды  яшчэ  рабочы  Юрый  Віктаравіч  Гулеў,  вартаўнікі  Аляксандр  Міхайлавіч  Мацюшонак  і  Аляксандр  Аляксандравіч  Ачыновіч.     У  маі  набіралі  сезонных  рабочых,  яны  таксама  дапамаглі  рыхтаваць  аб’екты  да  аздараўленчага  сезона,  за  што  ўсім  вялікі  дзякуй.  Асобна  хачу  адзначыць  старанні  і  альтруізм  Рамана  Юр’евіча  Коўрыка  і  яго  брата  Іллі. Яны  ажыццявілі  сваю  мару  і  дапамаглі  нам  у  будаўніцтве  сцежкі  здароўя  і  пляцоўкі  па  пляжным  валейболе.
– Наколькі  запатрабаваныя  пуцёўкі  ва   ўстанову?
–  На  2-ю  і  3-ю  змены  пуцёўкі  раскупілі  яшчэ  ў  сярэдзіне  мая,  на  85  працэнтаў  прадалі  іх    і  на  4-ю,  заключную  змену.  Як  заўсёды  ў  нас  адпачываюць  дзеці  з  Круглянскага  і  Бялыніцкага  раёнаў,  а  сёлета  ўпершыню  прымаем  выхаванцаў  мінскай  школы  алімпійскага  рэзерву  па  грэблі  і  водных  відах  спорту.  Акрамя  гэтага  ў  нас    сфарміраваны  про-фільныя  атрады,  у  якіх  з  задавальненнем  адпачываць  дзеці  ад  10  да  18- гадовага  ўзросту.  Развіваем  эколага-біялагічны  профіль.
– А  цяпер  раскажыце,  калі  ласка,  як  арганізавана  харчаванне  дзяцей?
– За  харчаванне  адказваюць  шэф-повар  Таццяна  Васільеўна  Лескавец  і  дыет-сястра  Вікторыя  Вітальеўна  Владыка.  Харчовыя  прадукты  нам  дастаўляюць  надзейныя  пастаўшчыкі:  “Сервалюкс”,  “Сахарторг”.   З  гэтай  гомельскай  фірмай  мы  працуем  ужо  чацвёрты  год  і  вельмі  задаволеныя  сервісам  і  адказнымі  адносінамі  да  нас.  Частку  прадуктаў  закупляем  у  мясцовым  райспажыўсаюзе.  Адна  з  галоўных  праблем – несвоечасовае  забеспячэнне  нас  фінансамі  адпаведнымі  структурамі.  Таму  пакуль  што  мы  маем  вялікія  даўгі   перад  пастаў-шчыкамі.
Што  да  меню,  то  яно  рацыянальнае  і  вітамінізаванае.  Нашы  кухары  гатуюць  смачныя  кашы,  салаты  з  гародніны,  адменныя  баршчы,  супы.  Кожны  дзень  на  стале  ў  дзетвары  стравы  з  мяса,  рыбы.  У  дастатковай  колькасці  садавіна  і  гародніна.
—Наталля  Іванаўна,  зараз  пытанне  да  Вас.  Раскажыце,  чым  заняты  дзеці  кожны  дзень?
– План  мерапрыемстваў  на  кожную  лагерную  змену  даволі  насычаны.  Акрамя  зарадкі  і  рухомых  гульняў  шмат  гульнева-забаўляльных  мерапрыемстваў:  конкурсы  малюнкаў  “Мой  лагер”  і  “Мой  любімы  выхавацель”,  камічны  футбол,  конкурс  “Містэр  лагера”,  “Цёрл-шоу”,  гульня  “Разведчыкі”,  “Знайдзі  скарб”  і  многія  іншыя.  Акрамя  гэтага  два  разы  на  тыдзень  кінапаказ,  сацыяльныя  ролікі, мультпраграма. З  цыркавой  праграмай  да  нас  прыязджалі  артысты  Магілёўскай  абласной  філармоніі
– Хто  працуе  з  дзеткамі?
— За  рэжым  адказваюць і  пастаянна  працуюць  з  дзецьмі  педагогі.  У  тым  ліку  8  выхавацеляў:  Вольга  Пяліна,  Наталля  Стома,  Анастасія  Клімковіч,  Юлія  Ліхачова,  Ганна  Пятрусёва,  Дзмітрый  Аляксееў  і  два  трэнеры  Дзмітрый  Хейдзер  і  Раман    Данільчык.  За  здароўем  сочыць  медсястра  Наталля  Баранава,  а  мая  правая  рука  Анастасія  Угрумава,  педагог-арганізатар,  дапамагае  ў  арганізацыі  агульналагерных  мерапрыемстваў.
–  Дзякуй вам,  Ігар  Уладзіміравіч  і  Наталля  Іванаўна  за  гутарку.

Аліна   СУДНІК.
На  здымках: 1.  (злева  направа) юныя  алімпійцы:   Валерый  Францкевіч, Аляксандр  Пеўнеў,  Мікіта  Лыгян,  Арцём  Варэнік;
2.  Педагогі  і  дзеці;
3.  Вікторыя  Счыслёнак,  шэф-повар  Таццяна  Лескавец,  Аліна  Кніга,  Валянціна  Карэнда.
Фота  аўтара.

Последние новости

ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
У раёне

У раёне

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Субботник на Кличевщине: поддержание порядка – задача общая

23 апреля 2024
Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Партии

Ряды коммунистов пополняются

23 апреля 2024
Безопасность

Будни спасателей

22 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024
Земляки

История страны – неотъемлемая часть её гражданина

22 апреля 2024
Лясная гаспадарка

Уратаваць маладыя сосны ад дзікай жывёлы

21 апреля 2024

Рекомендуем

80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

Дань уважения мужеству

10 апреля 2024
Беларусь помнит

Нельзя забыть. Нельзя понять. Нельзя оправдать

11 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024