Темы

Вяртанне з небыцця

У  мінулую  суботу мірнае  неба  над  спаленымі  вёскамі  Вязень  і  Сялец,  над  мемарыяльным  комплексам

М. М. Александровіч, В. А. Баршчэўскі, ветэраны КДБ, уручаюць падарунак А. М. Зайцаву.

“Усакіна”,  над  востравам  Верамееўка ўскалыхнулі  выбухі.

Гэта  з  ракетніцы  салютавалі  ветэраны  ваеннай  контрразведкі  КДБ  Рэспублікі  Беларусь  і  члены  ГА  БРСМ,  школьнікі,  якія  прыехалі  ў  выхадны  дзень,  каб  на  свае  вочы  пабачыць  нашы  славутыя  партызанскія  мясціны,  прайсці  патаемнымі  сцежкамі,  хвілінай  маўчання  ўшанаваць  памяць  мірных жыхароў, воінаў  і  партызанаў,  байцоў  атрада  спецыяльнага  прызначэння  “Слаўны”.
Ветэранская  арганізацыя  ваеннай  контразведкі  ўзнагародзіла  Алега  Міхайлавіча  Зайцава  граматай  і  шматлікімі  каштоўнымі  падарункамі  за  вяртанне  з  небыцця  воінскага  пахавання.
Пра  тое,  што дзесьці  сярод  непралазных  усакінскіх  балот  існуе  воінскае  пахаванне,  Алег  Зайцаў  ведаў  яшчэ  з  дзяцінства ад  маці  і вясковых  старажылаў.  Міналі гады,  усё  больш  і  больш  аддаляючы  ад  нас  гады  ваеннага  ліхалецця.  Нікому  ў  галаву  не  прыйшло  шукаць  сярод  лесу  могілкі  байцоў  атрада  “Слаўны”.  Аднойчы,   вяртаючыся  з  лесу  (гэта  было  позняй  восенню),   галоўны  ляснічы  Друцкага  ваеннага  лясгаса  А. М. Зайцаў  зайшоў  у  кантору  ў  кабінет  да  дырэктара,  а  той  яму  і  паведаміў,  што  праз  некалькі  дзён  у квадраце  вострава  Верамееўка    Клічаўскі  леспрамгас  будзе  весці  нарыхтоўку  драўніны.
Гэта  паведамленне  вымусіла  ад-класці  ўсе  справы  і  тэрмінова  заняцца  пошукамі  магіл.  Першы  дзень  блуканняў  па  лесе  вынікаў  не  даў.  Але  ўпарты  і  настойлівы  Алег  Міхайлавіч   добра  разумеў,  што  калі  ён  не  знойдзе  гэтыя  пахаванні  да  пачатку  работ  па  высечцы  лесу,  то  пазней  тым  больш  не  зной-дзе.  Таму   на  наступны  дзень  з  самага  рання  адправіўся  ў  лес,  зноў  абыйшоў  наваколле,  а  выніку  няма.  У  роспачы  ўжо  хацеў  ісці  дадому,  як  заўважыў  нейкую  паўзгніўшую  штакеціну.  Цікава,  адкуль  сярод  лесу  апрацаваны  кавалак  дошкі?  Крыху  разгарнуў  лісце  і  падняў  яшчэ  адну,  а  потым – яшчэ  адну.
“Напэўна,  гэта  і  ёсць  тое,  што  я  шукаю,” –  падумаў  Алег  Зайцаў.  Агле-дзеўся. Падыйшоў  да  старога  дуба,  абыйшоў  вакол  яго  раз,  потым  яшчэ,  і  зноў  удача – на  ствале  прыбітая  цвікамі   бляха. На  сэрцы  пацяплела,  нехта ж  не  выпадкова  намеціў  гэтае  месца.  Ён  пачаў  разграбаць  апалае  лісце,  а  пад  ім   ледзь  заўважныя,  амаль  зраўнаваныя  з  зямлёй  узгорачкі – адзін,  другі,  трэці.   Сумненні  адпалі,  гэта  і  ёсць  тое  самае  ваеннае  пахаванне,  якое  ён  так  доўга  шукаў.
Праз  пару  дзён  прывёў  на  гэтае  месца  леснікоў  і  вясковых школьнікаў,  разгрэблі  лісце  і  налічылі  16  магіл.  Крыху  падправілі  іх,  прыпаднялі  над  зямлёй.   Пастаялі,  хвіліну  памаўчалі  і  пайшлі  дадому.
Грамадскім  набыткам   гэтае  месца  стала  дзякуючы  наступнаму  выпадку.  Паколькі  Друцкі  ваенны  лясгас  па  вы-ніках  работы  за  1995  год  стаў  лепшым  у  ведамстве,  то  ў  кантору  завітала  тэлепраграма  “Арсенал”.   Запісалі  ін-            тэрвью  з  дырэктарам  А. М. Манёнкам  і  галоўным  ляснічым  А. М. Зайцавым.  А  потым  гасцей,  як  водзіцца,  запрасілі  да  стала  адведаць  лясных  прыпасаў  ды  разнасолаў.   Госці  дзівіліся  і  цікавіліся,  як жывуць  гаспадары  лесу  сярод  гэтых  непралазных  лясоў  і  балот.   Алег  Міхайлавіч  расказаў  журналістам  аб  нядаўна  знойдзеным  месцы  апошняга  зямнога  прытулку  герояў  атрада  спецыяльнага  прызначэння  “Слаўны”.  Гэта  інфармацыя  журналістаў  зацікавіла,  і  яны  па-абяцалі  вярнуцца.
Цёплым  асеннім  днём  ваенТВ  ужо  здымала  новы  сюжэт  пра  таямніцы,  якія  амаль 50  гадоў  хаваў  усакінскі  лес.  Сюжэт  па  тэлебачанні  ўбачыла  настаўніца  А. В. Кірэева,  якая  ў  той  час  разам  з  вучнямі  СШ  №  22  горада  Магілёва  вяла  пошукавую  работу  па  зборы  матэрыялаў  пра  ваенны  шлях  атрада  “Слаўны”.  Яна  напісала  Зайцаву ліст,  і  яны  сталі  сябраваць, дзяліцца  інфармацыяй  і  матэрыяламі.  Гэты  ж  сюжэт  зацікавіў  яшчэ  аднаго  нераўнадушнага  чалавека,  для  якога  Вялікая  Айчынная  вайна  не  проста  гістарычная  дата.  Так,  да  усакінскіх  краяведаў  на  чале  з  нашым  героем  далучыўся  М. С.   Віткоўскі,  дырэктар  сталічнага  ААТ  “Рытм”.  Ён  фінансаваў  работы  па  стварэнні надмагільных  помнікаў  і  помніка  байцам  атрада  “Слаўны”.  Калі  яны  былі  выраблены,  заставалася   даставіць  іх  да  месца  і  ўстанавіць.  Лёгка  сказаць  даставіць  і  ўстанавіць,  але  ж  ажыццявіць  на  справе  гэту  амаль  што  “ваенную”  аперацыю – задача надзвычай складаная.  Пад’яздных  шляхоў  да  Верамееўкі  няма.  Сюды  можна  дабрацца  толькі  пешшу  і  ісці  па  зыбкім  балоце   асцярожна,  амаль  след  у  след.  Таму  вырашылі  падвезці  ўсё  на  машынах  як  мага  бліжэй  да  балота,  а  потым  да  месца –  а  гэта  амаль  2  км –  перанесці   на  руках,  а што  змяшчалася  ў  рукзакі –  за  плячыма.  Працаўнікі    Друцкага  ваеннага  лясгаса  і  чацвёра  супрацоўнікаў  “Рытма”,  усяго  чалавек  15,  выканалі  пастаўленую  задачу  і  перанеслі  на  сабе  мармуровыя  таблічкі  з  пяцікутнай  зоркай,  надмагільныя  помнікі   на  16  магіл,  у  тым  ліку  дзве  з  іх  брацкія,  і  гранітны  маналітны  помнік.  Потым  могілкі  абнеслі  агароджай  і  за-прасілі  ветэранаў  атрада  “Слаўны”   на  адкрыццё  помніка.
На  граніце  увекавечаны  імёны і прозвішчы байцоў: Іван Данілачкін, Сяргей Кабіцкі, Пётр Качанаў, Іван Маркаў, Павел Мурашкаў, Яфім Паласухін, Рыгор Галавін, Георгій Магер, Мікіта Пархамовіч, Васіль Смірноў, Пётр Суханаў, Мікіта Шынкароў, Дзмітрый Панькевіч, Аляксей Усачоў, Міхаіл Нікіцін.
16-гадовы Коля Шорстаў  быў сувязным атрада і аднойчы не вярнуўся з задання. Падарваўся на міне, калі ішоў у вёску Жорнаўка.   Бясстрашны Мікіта Шынкароў загінуў падчас штурму варожага гарнізона ў Бялынічах.   6 кастрыч-ніка 1943 г. каля  Магілёва ў баі забіты Андрэй Магер.   15 лютага 1944 г. у  час  разведкі  каля  вёскі  Глыбокі Брод забіты Сяргей Кабіцкі.  У канцы лютага 1943 г. у час блакады атрад страціў Суханава і Данілачкіна.  24 сакавіка 1944 г.  у  вёсцы  Рубеж   забіты  разведчык   Панькевіч  і два партызаны   брыгады   № 760…
Вось  так,  дзякуючы  старанням,  адказнай  грамадзянскай  пазіцыі  Алега  Міхайлавіча   Зайцава  і  яго  таварышаў  па  працы,   уратавана  і  захавана    памяць  аб  слаўных  сынах  Айчыны.   Ужо  22  гады   ён  водзіць  да  гэтага  сакральнага  месца  групы,  разам  са  школьнікамі,  а  часам  і  наведвальнікамі  даглядае  магілы  і  стаіць  на  варце  памяці  аб  тых  страшных  падзеях  і  аб  людзях,  якія  паклалі  сваё  жыццё   на  алтар  Вялікай  Перамогі.

Последние новости

ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
У раёне

У раёне

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Субботник на Кличевщине: поддержание порядка – задача общая

23 апреля 2024
Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Партии

Ряды коммунистов пополняются

23 апреля 2024
Безопасность

Будни спасателей

22 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024
Земляки

История страны – неотъемлемая часть её гражданина

22 апреля 2024
Лясная гаспадарка

Уратаваць маладыя сосны ад дзікай жывёлы

21 апреля 2024

Рекомендуем

80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

Дань уважения мужеству

10 апреля 2024
Беларусь помнит

Нельзя забыть. Нельзя понять. Нельзя оправдать

11 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024