Вылучаем кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў
На першым этапе кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання вядзецца вылучэнне кандыдатаў.
Яны могуць быць вылучаны ад працоўных калектываў, ад палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў, а таксама шляхам збору подпісаў ініцыятыўнымі групамі. У акруговай камісіі Асіповіцкай выбарчай акругі № 89 зарэгістраваны тры ініцыятыўныя групы – па вылучэнні кандыдатамі ў дэпутаты Аляксандра Багдановіча, Мікалая Калтунова і Аляксандры Сьянавай.
Адна з форм работы на Клічаўшчыне – збор подпісаў выбаршчыкаў шляхам правядзення пікетаў. У мінулую пятніцу яны былі наладжаны ў розных месцах Клічава. Пікеты ў падтрымку Аляксандра Багдановіча і Мікалая Калтунова праводзілі члены іх ініцыятыўных груп – члены грамадскіх аб’яднанняў, а гэта раённае аб’яднанне прафсаюзаў, раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, райкам грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.
Ул. інф.