ВІЗІТЦЭНТР, ЭКАЛАГІЧНАЯ СЦЕЖКА, ЭКАФЕСТЫВАЛЬ
Візітцэнтр, экалагічная сцежка, экафестываль у хуткім часе стануць нашай адметнай асаблівасцю і візітнай карткай.
Мець такі аптымістычны прагноз дазваляюць не толькі здаровыя амбіцыі, але і комплексная перапрацоўка торфу і здабыча сапрапелю (сложный органоминеральный комплекс илистых отложений пресных континентальных водоёмов, формируется на дне озёр), прамысловае вырошчванне каштоўных гатункаў ягад. Развіццю экатурызму паспрыяе захаванне прыроднага балансу і біялагічнай разнастайнасці на асабліва ахоўваемай тэрыторыі.
Прадстаўнікі інстытута прыродакарыстання НАН і Дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтральны батанічны сад” Нацыянальнай акадэміі навук наведалі Клічаўскі раён для абследавання балот і тарфяных выпрацаваных месцараджэнняў з мэтай іх далейшага выкарыстання, рэкультывацыі, а яшчэ каб знайсці магчымасці развіцця рэгіёна і ажыццяўлення падпраграмы “Рацыянальнае прыродакарыстанне і інавацыйныя тэхналогіі глыбокай перапрацоўкі прыродных рэсурсаў” дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы “Прыродакарыстанне і экалагічныя рызыкі” на 2016 – 2020 гады.
Мэта праекта – распрацоўка і ўкараненне тэхналогіі вырошчвання гатункавых буякоў (голубики) і жымаласці на тарфяных месцараджэннях нізіннага тыпу, якія выбылі з прамысловай эксплуатацыі. Што гэта дае? Акрамя распрацоўкі эфектыўнай тэхналогіі рэкультывацыі выпрацаваных тарфяных месцараджэнняў нізменнага тыпу на аснове выкарыстання ягадных раслін, укараненне тэхналогіі дазволіць павысіць эфектыўнасць зямель, парушаных у працэсе здабычы торфу, атрымаць экалагічна чыстую эканамічна выгадную, экспартаарыентаваную ягадную прадукцыю.
Навукоўцы ў суправаджэнні А. Ю Палавікова, намесніка старшыні райвыканкама, наведалі шэраг аб’ектаў, дзе азнаёміліся з прыродна-экалагічнымі магчымасцямі рэгіёна, якія дазволяць распрацаваць сістэму мер па аптымізацыі складу і аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі комплекснай перапрацоўкі торфу з улікам патрэб рэгіёна, магчымасцей сыравіннай базы і эканамічнай эфектыўнасці вытворчасці.
Павышэнне эфектыўнага асваення тарфяных рэсурсаў звязана з пашырэннем складу выпускаемай прадукцыі за кошт новых тавараў комплекснай глыбокай перапрацоўкі торфу. Чысты прыбытак, індэкс рэнтабельнасці і тэрміны акупнасці новай прадукцыі ў 10-14 разоў вышэй за традыцыйную паліўную.
Сабекошт здабычы 1 тоны сапрапеля на тарфяніках у два разы танней, чым здабыча азёрнага карыснага выкапня.
Ужо ў 2018 годзе плануецца засадзіць ягаднікамі 1 гектар, а затым у наступныя гады яшчэ па 2 гектары.
Укараненне прапануемай тэхналогіі дазволіць істотна павысіць эфектыўнасць выкарыстання зямель, якія выйшлі з прамысловай эксплуатацыі, а навукоўцам правесці шэраг эксперыментаў і даследаванняў, накіраваных на тое, каб вырашчаная на іх прадукцыя была не толькі экалагічна чыстай і смачнай, але і даступнай шырокаму колу насельніцтва. Частка тарфянікаў будзе зноў забалочана.
Аліна СУДНІК.