“Пасябруй са спортам”
Нядаўна завяршыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка “Пасябруй са спортам”.
Мэты, якія праследуе арганізатар – РДГА “Прэзідэнцкі спартыўны клуб”, – прапаганда прынцыпаў і ідэалаў алімпійскага руху, фарміраванне іміджа Рэспублікі Беларусь як спартыўнай дзяржавы, прыцягненне ўвагі шырокага кола грамадзян і арганізацый да развіцця нацыянальнага спорту, прапаганда спорту як важнага сродку ўмацавання здароўя дзяцей і моладзі, прыцягненне іх увагі да здаровага ладу жыцця.
У конкурсе прымалі ўдзел вучні школ і ўстаноў дадатковай адукацыі ў дзвюх узроставых групах – 1-3 і 4-6 класы. На раённы этап юныя мастакі з 9 устаноў адукацыі прадставілі больш за 40 малюнкаў.
Паводле рашэння журы, пераможцамі першага, раённага, этапу конкурсу сталі: Дзіяна Калініна, вучаніца 2-га класа Максімавіцкай СШ, Анастасія Вазьміцель (1 клас, Нясяцкая СШ), Валерыя Жалняровіч (3”А” клас, СШ №1 г. Клічава), Ангеліна Харытоненка (2 “Б” клас, СШ №2 г.Клічава), Марына Валовік, 3 “А” клас (выхаванка ДУДА “Клічаўскі цэнтр дзіцячай творчасці”).
Пераможцамі конкурсу сярод вучняў 4-6 класаў прызнаны: Ганна Пракаповіч, 6 клас (выхаванка ДУДА “Клічаўскі цэнтр
дзіцячай творчасці”), Андрэй Чысцюхін (5 клас, Нясяцкая СШ), Аляксандра Маслоў-ская (6 клас, Каўбчанская СШ), Віялета Валовік (6 клас, Пярэкальская СШ).
Пераможцы 1-га этапу конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і сувенірамі – мяккімі цацкамі ад арганізатара. Іх работы будуць накіраваны на абласны этап гэтага рэспубліканскага конкурсу. Пажадаем поспехаў і перамогі нашым мастакам!
Вольга Мельнікава,
намеснік дырэктара ДУДА “Клічаўскі цэнтр дзіцячай творчасці”.