“Пасябруй са спортам”

Нядаўна  завяршыўся   раённы  этап  рэспубліканскага  конкурсу  дзіцячага  малюнка  “Пасябруй  са  спортам”.

Малюнак В. Валовік.


Мэты,  якія  праследуе  арганізатар – РДГА  “Прэзідэнцкі  спартыўны  клуб”, – прапаганда  прынцыпаў  і  ідэалаў  алімпійскага  руху,  фарміраванне  іміджа  Рэспублікі  Беларусь  як спартыўнай  дзяржавы,  прыцягненне  ўвагі  шырокага  кола  грамадзян  і  арганізацый  да  развіцця  нацыянальнага спорту, прапаганда  спорту  як  важнага  сродку  ўмацавання  здароўя  дзяцей  і  моладзі, прыцягненне іх  увагі да  здаровага  ладу  жыцця.
У  конкурсе  прымалі  ўдзел  вучні  школ  і  ўстаноў  дадатковай  адукацыі  ў  дзвюх  узроставых  групах – 1-3  і  4-6 класы.  На раённы  этап  юныя  мастакі  з  9  устаноў  адукацыі  прадставілі  больш  за  40  малюнкаў.
Паводле  рашэння  журы,  пераможцамі  першага,  раённага,  этапу  конкурсу  сталі:  Дзіяна  Калініна, вучаніца  2-га  класа  Максімавіцкай  СШ,  Анастасія  Вазьміцель  (1  клас,  Нясяцкая  СШ),  Валерыя  Жалняровіч  (3”А”  клас,  СШ №1 г. Клічава),  Ангеліна  Харытоненка  (2  “Б” клас, СШ №2  г.Клічава),   Марына  Валовік,  3 “А”  клас (выхаванка ДУДА  “Клічаўскі  цэнтр  дзіцячай  творчасці”).
Пераможцамі конкурсу  сярод  вучняў  4-6  класаў  прызнаны:  Ганна  Пракаповіч, 6  клас (выхаванка  ДУДА  “Клічаўскі  цэнтр

Малюнак Дз. Калінінай.

дзіцячай  творчасці”),  Андрэй  Чысцюхін (5 клас,  Нясяцкая  СШ),  Аляксандра  Маслоў-ская  (6  клас,  Каўбчанская  СШ),  Віялета  Валовік (6 клас,  Пярэкальская  СШ).
Пераможцы 1-га этапу  конкурсу  будуць  узнагароджаны  дыпломамі  і  сувенірамі – мяккімі  цацкамі  ад  арганізатара. Іх  работы  будуць  накіраваны  на абласны  этап  гэтага  рэспубліканскага  конкурсу.  Пажадаем  поспехаў  і  перамогі  нашым  мастакам!

Вольга  Мельнікава,
намеснік  дырэктара  ДУДА  “Клічаўскі  цэнтр  дзіцячай  творчасці”.

 

 

 

Малюнак А. Маслоўскай.

Добавить комментарий