ДОБРЫЯ ПАДЗЕІ ДУШУ САГРАВАЮЦЬ

У  пярвічных   ветэранскіх  арганізацыях  раёна з   пачатку  кастрычніка  мінулага  года  праходзіць  справаздачна-выбарчая  кампанія.  У  час  сходаў   ветэраны  працы   падводзяць  вынікі  работы  пярвічак  за  апошнія  5  гадоў,    выбары  новага  саставу   саветаў  ветэранскіх  пярвічных  арганізацый,  іх  старшынь.
Кампанія  выходзіць  ужо  на  фінішную  прамую.  Нядаўна  справаздачна-выбарчы  сход адбыўся  і  ў  ветэранскай  арга-нізацыі  КСВК  “Калгас  імя  Тэльмана”.  Яе  члены  ацанілі  работу  пярвічкі   станоўча.   На  новы  тэрмін  старшынёй  аднагалосна  абраны   Іван  Фядосавіч   Канцавой.
А  днямі,  20  студзеня, падобнае   мерапрыемства  прайшло ў  ветэранскай  арганізацыі  КСВК  “Калгас  “Савецкая  Беларусія”, якая  аб’ядноўвае  ў  сваіх  радах   каля  90  колішніх  работнікаў  гаспадаркі.   На  справаздачна-выбарчы  сход  ветэраны  сельгасвытворчасці  сабраліся  ў  Каўбчанскім  сельскім  Доме   культуры.  Яны  абмеркавалі   работу  сваёй  пярвічкі  за  справаздачны  перыяд  і  прызналі  яе  паспяховай.   Людзі  зноў  аказалі  давер  старшыні  пярвічнай  ветэранскай  арга-нізацыі  калгаса  Ларысе  Міхайлаўне  Дзенісевіч  і  аднадушна   прагаласавалі  за  яе  на   чарговы  5-гадовы  тэрмін  работы.
Затым  у  СДК  прайшоў  студзеньскі  адзіны  дзень  інфарміравання  насель-ніцтва  і  да  ранейшай  аўдыторыі  далучыліся  работнікі   розных  мясцовых  арганізацый,  жыхары  аграгарадка.  Перад  прысутнымі  выступілі  члены  інфармацыйна-прапагандысцкай  групы  райвыканкама.  У  прыватнасці,  Зоя  Іванаўна  Самец  (яна  ж  адказны  сакратар  савета  Клічаўскай  раённай  арганізацыі  Беларускага  грамадскага  аб’яднання  ветэранаў),  расказала  сяльчанам  аб  дзяржаўнай  палітыцы  ў  сферы  аховы  здароўя  як   састаўляючай  сацыяльна  арыентаванай  дзяржавы,  больш  падрабязна  спынілася  на  развіцці  медыцыны  ў  нашым  раёне.
Цікавым  і  карысным  кожнаму  з  прысутных  было  выступленне  начальніка  пажарнага аварыйна-выратавальнага  паста №13  а/г. Коўбча    Ігара  Віктаравіча  Фясько.  Ён   давёў  да  ведама  землякоў  інфармацыю  аб  мерах  па  бяспецы  лю-дзей  у  месцах  масавага  прабывання.  Падрабязна  пазнаёміў  іх  з  аператыўнай  абстаноўкай  з  пажарамі  ў  вобласці  і  на  Клічаўшыне,  нагадаў  аб  мерах   бяспекі  пры  карыстанні  пячным  ацяпленнем  у  час  маразоў.
Самая  галоўная  праблема,  якую  аднадушна  ўзнялі  ў  гэты  дзень  жыхары  аграгарадка  Коўбча, –  медыцынскае  абслугоўванне.  Бо  мясцовы  ФАП  пэўны  час  не  працуе  з-за  адсутнасці  спецыяліста.  А  як  быць  без   меддапамогі   жыхарам  такога  буйнога  населенага  пункта?  Тым  больш,  што  Коўбча   знаходзіцца  на  самай  мяжы   раёна,  да  райцэнтра  адсюль   па  прамой   амаль  30  кіламетраў.
Пытанне    ўзята  ўладай  на  кантроль  і  хутка  будзе   вырашана.  А  ў  гэты  дзень  сапраўды дзейсным  клопатам  аб  лю-дзях  стала  работа медработніка  райбальніцы  Валянціны  Пятроўны  Заблоцкай.  У адным  з  памяшканняў  клуба  яна  вымярала  ўсім  жадаючым  ціск,  пры  неабходнасці   аказвала  неадкладную   меддапамогу,  давала слушныя  парады  на  асабістыя  пытанні людзей  аб  іх здароўі.
Заключным  яркім  акордам  мерапрыемстваў  стала  выступленне  вакальнага  ансамбля  ветэранаў  “Крыніца” (мастацкі  кіраўнік  В. Кушнер).   Клічаўскія  самадзейныя  артысткі  напрацягу  цэлай  гадзіны   дарылі  гледачам  свае  цудоўныя  песні,  лірычныя  і  жартоўныя,  пад  акампанемент  акардыёна,    акапэльна –   старадаўнія  песні  сваіх  маці  і  бабуль  спявалі  салісты,  дуэты,  трыо  і  ўвесь  ансамбль.  Зала  горача  апладзіравала,  артысты  былі  шчаслівымі.  Бо  хоць  на  нейкі  час,  а  яны  змаглі    змахнуць  з  твараў  людзей  заклапочанасць,  падарыць  ім  радасць,  добры  настрой.   Гэта  і  ёсць  найлепшая  ўзнагарода  за  творчасць.

Ніна  Ізох.

Последние новости

Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024