Темы

МАРЫ СТАРШЫНІ ПРА ВЁСКУ, ПРАЦУ, ТУРЫСТЫЧНЫ ЦЭНТР

На  тэрыторыі  Патоцкага  сельсавета  ў  41  населеным  пункце пражывае  2 536  чалавек.  У  тым  ліку  720  пенсіянераў  і  402 – дзеці ва  ўзросце  ад 0  да 16 гадоў. У  34 шматдзетных  сем’ях выхоўваецца 114  дзяцей.  Самыя  вялікія  населеныя пункты  сельсавета – аграгарадкі  Дзмітраўка  (787 чалавек), Слабодка (224 чалавекі), пасёлак Ганчанскі (230).
Сёлета  зарэгістравана  8  шлюбаў,  23  нараджэнні  дзетак,  у   тым  ліку  12  дзяўчынак  і  11  хлопчыкаў.  Самыя  распаўсюджаныя  імёны нованароджаных: Арцём,  Вікторыя  і  Валерыя.
Старшыня Патоцкага сельскага Савета дэпутатаў Аляксандр Сцяпанавіч   Крыванос  з тых кіраўнікоў, чые працоўныя будні цалкам насычаныя рашэннем надзённых праблем і задач, якія ставіць рэчаіснасць.  А  паколькі  год  набліжаецца  да  завяршэння, то і хацелася пацікавіцца  ў  кіраўніка  мясцовай  улады, што з запланаванага ўдалося зрабіць і  якія  планы на перспектыву?
– Самым  значным  дасягненнем  у  сваёй  рабоце лічу наладжванне  цесных  кантактаў  з  дэпутатамі  сельскага  Савета, членамі  сельвыканкама, са старастамі  населеных  пунктаў, з кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый, якія размешчаны на тэрыторыі  нашага  сельсавета. Ні  адзін  кіраўнік  мясцовай  улады  не можа  працаваць  у  адзіночку.  І  я  рады,  што  маю  ўзаемаразуменне  і  падтрымку ад усіх тых, каму наша цяперашняе і будучае не абыякавае. Дзякуючы  сумесным  намаганням сёлета  многае  ўдалося  зрабіць  па  добраўпарадкаванні  населеных пунктаў сельсавета,  палепшыць  іх  аблічча.  У  прыватнасці, значныя  аб’ёмы работ  па  добраўпарадкаванні  выкананы  ў  вёсцы  Стаялава.  Тут  знесены  4  домаўладанні  і  6  гаспадарчых  пабудоў.  З  дапамогай  ААТ  “ПМК-89  “Водбуд”  раскарчавна  кустарнікава-драўнінная  расліннасць,  пахаваны  фундаменты,  а  зямельныя  надзелы,  больш  за 12  гектараў,  перададзены  ў  севазварот  УКСП  “Саўгас “Ольса”.  У вёсцы  Гонча  таксама  наведзены парадак на тэрыторыях трох закінутых сядзіб, работы па добраўпарадкаванні яшчэ адной працягваюцца. Вёскі Малінавае, Турчылоў, пасёлак Стаялава таксама пачысцелі, бо пазбаўлены  ад  зараснікаў  і  пакінутых  без  нагляду  паўразбураных  хат. Усяго  на  тэрыторыі  сельсавета  за  2015  год  знесена  14 хат  і  20 сельскагаспадарчых  пабудоў.
Сёлета  праведзены  комплекс  мер  па  ўвекавечванні  памяці герояў  Вялікай  Айчыннай  вайны.  Мы  таксама  не  засталіся  ў  баку ад гэтай  важнай  справы. Былі добраўпарадкаваны  ўсе воінскія пахаванні,  а іх  у  нас  – 17. Новыя  помнікі  з’явіліся  на  магілах загінуўшых  Порсіка,  Крыскаўцоў,  Данілава.
Вялікая  работа  праведзена  па  навядзенні  парадку  на  вясковых  могілках,  якіх  на тэрыторыі нашага сельсавета 24.  Заменены агароджы на пагостах Турчылова, Дранёў, Пастружжа, а яшчэ ў Мяжным і Убалацці. Гэта работа будзе працягнута і ў будучым годзе. Ужо стала традыцыяй, вясной, да праваслаўных святаў Пасхі і Радаўніцы,  праводзіць  суботнікі  на  сельскіх  могілках.  Ініцыятарамі  і  арганізатарамі  выступаюць  нераўнадушныя  актыўныя  жыхары.  Так,  з дапамогай дэпутата Патоцкага сельскага Савета Кацярыны Аляксееўны  Кудзін у гэтым годзе быў праведзены  суботнік  на пагосце  ў  вёсцы Суша. Старасты  з вёсак  Паплавы  і  Турчылоў  Гарох  Марыя  Стэфанаўна  і  Шэх  Ганна  Ільінічна  арганізавалі жыхароў  і  навялі  чысціню  ў сваіх  населеных  пунктах.  Радуе,  што  такіх  нераўнадушных  людзей  з  кожным  годам  не  становіцца  менш.
Наша  насельніцтва  галоўным  чынам  старанна  наводзіць парадак  на  сваіх прыдамавых тэрыторыях. Многія  вяскоўцы стараюцца каб іх сядзібы былі аздобленыя трывалымі і прыгожымі агароджамі, ад вясны і да восені радавалі буйствам кветак, дагледжанасцю  садоў  і  агародаў. Мы праводзім вялікую тлумачальную работу. Прыемна, што людзі разумеюць і стараюцца падтрымліваць чысціню і парадак у населеных  пунктах і ў сваіх дварах.
–  Якія  стымулы  вы  прадугледзелі  для  дбайных  гаспадароў?
– Мы  запрашаем  іх  да  ўдзелу  ў  конкурсе  на  лепшы  сялянскі  падворак. У час правядзення святаў вёскі і кірмашоў найбольш старанных і дбайных гаспадароў, сярод якіх Маркавы, Белазоры, Хейдзеры  і  шэраг  іншых,  узнагароджваем  каштоўнымі  падарункамі.
Заўсёды падтрымліваю ініцыятыву людзей і стараюся ім дапамагчы. Вось, напрыклад, В. І. Мацюшонак з Паплаў  гэтым засушлівым летам разам з суседзямі пачысцілі сажалку, высадзілі дрэвы, а яшчэ яны, дзякуючы дапамозе лясгаса, будуюць  альтанку. Пабольш  бы такіх суседзяў, глядзіш і папрыгажэла б наваколле, пачысцела планета.
– Аляксандр  Сцяпанавіч, што  не  ўдалося?  Над  чым  неабходна папрацаваць?
– Пакуль  не  вырашана  пытанне  па  забеспячэнні  пітной  вадой жыхароў  ву-ліцы  Школьнай у в. Бёрда,  вуліцы  Заводскай  у  п. Ганчанскі,  па-ранейшаму  прывозіцца  вада  і  ў  в.  Палосы.  Гэта вострае  пытанне  стаіць  на  кантролі.
На  вялікі  жаль,   не  хапае  сродкаў  на  тое,  каб  адначасова выканаць работы па знішчэнні паўразбураных пакінутых сядзіб, на выкарчоўку драўнінна-хмызняковай расліннасці, якой непазбежна зарастаюць пакінутыя  сядзібы  і  цэлыя  вуліцы  ў  некаторых населеных  пунктах.
– Якія  пытанні  добраўпарадкавання  і  навядзення  парадку  на  зямлі   аказаліся  найбольш  складанымі?
– Напэўна,  знос  састарэлых  хат  і  пабудоў.  Паколькі  пры выкананні работ у гэтым кірунку, адным з  самых складаных пытанняў застаецца выяўленне месца знаходжання нашчадкаў.  Большасць  з  іх  пражывае за межамі не толькі раёна, а, нават, і рэспублікі. Мы  не  маем  магчымасці выдаць ім уведамленне  або  прадпісанне аб добраўпарадкаванні прыдамавой тэрыторыі, альбо атрымання ад іх пісьмовых заяў аб выкарыстанні хаты па назначэнні ці  аб адказе права на спадчыну.
–Аляксандр  Сцяпанавіч,  за  час  работы  на  пасадзе  старшыні  Патоцкага  сельскага   Савета  дэпутатаў  Вы,  напэўна,  выпрацавалі  ўжо  адпаведныя  формы  і  метады  работы  з  насельніцтвам?
– Так.  На  пачатку  года  мы  пасылаем  усім  нашым жыхарам  памятку-лістоўку,  у якой  абазначаны  нашы патрабаванні і асноўныя віды  неабходных  работ.  Для  большай  зфектыўнасці  прымаемых  мер і  ажыццяўлення кантролю па навядзенні парадку за кожным супрацоўнікам сельвыканкама замацаваны канкрэтныя населеныя  пункты  У нас наладжана цесная сувязь са старастамі. Вясковыя актывісты  дапамагаюць  быць  у  курсе  падзей  і  своечасова  рэагаваць на  ўсе  патрэбы  насельніцтва.
Работа з насельніцтвам, іх пажаданні і звароты з’яўляюцца першачарговым  кірункам  работы  сельсавета.  Усе звароты грамадзян  вырашаюцца своечасова. Сам  выязджаю па кожным звароце,  каб  ацаніць  абстаноўку і параіцца, як лепш і хутчэй вырашыць пытанне.
Ёсць напрацоўкі ў рабоце з кантынгентам грамадзян з асацыяльнымі паводзінамі  і  тымі,  хто “не  сябруе  з законам”. Пры сельвыканкаме працуе Савет грамадскага пункта аховы правапарадку. За 10 месяцаў гэтага года праведзена 10 пасяджэнняў, на якіх разглядаліся  паводзіны  132  чалавек.  Гэта,  у  асноўным,  непрацуючыя  грамадзяне,  парушальнікі  грамадскага  парадку, аматары  моцных  напояў.  Мы  цесна  супрацоўнічаем  з  участковымі  інспектарамі  РАУС,  своечасова  прымаем  меры,  накіраваныя  на  прафілактыку  правапарушэнняў,  выкананне  бацькамі  сваіх  прамых  абавязкаў,  на  іх працаўладкаванне  і інш. На асобым уліку шматдзетныя сем’і   і  адзінокія састарэлыя жыхары. Штогод  камісіяй  праводзяцца  абходы  домаўладанняў  грамадзян з  мэтай  праверкі  гатоўнасці  іх  да ацяпляльнага  сезона,  выкананне  правілаў  пажарнай  бяспекі  і захавання  маёмасці.  Асаблівай  увагі  патрабуюць  19  населеных  пунктаў,  у  якіх  пражывае  менш  за 10  чалавек.
Па выніках  абследаванняў  малазабяспечаным  жыхарам  і іх  сем’ям аказваецца матэрыяльная і гуманітарная дапамога раённым ЦСАН і грамадскай арганізацыяй Чырвонага Крыжа. Накіроўваем пісьмы  дзецям  састарэлых  бацькоў  і  ў  арганізацыі,  дзе  яны  раней  працавалі,  і  просім  аказаць  ім  увагу  і,  калі  трэба,  дапамогу.  Што  датычыцца  не  ўласнай  маёмасці,  якой  шмат  на  тэрыторыі  сельсавета,  то  звяртаемся  ў  арганізацыю,  на  балансе якой знаходзіцца  жыллё.  Трэба  адзначыць,  што  бяспека  жыхароў (асабліва  адзінокапражываючых)  залежыць  і  ад  іх  саміх:  неабходна  быць  уважлівымі,  дбайна  адносіцца  да  свайго  жылля,  не адчыняць  дзверы незнаёмым,  выконваць  усе  парады  па  супрацьпажарнай  бяспецы…
– Як на тэрыторыі сельсавета вырашаюцца пытанні якасці аказання  насельніцтву  паслуг?
– Такія  пытанні, як  стан  мясцовых дарог  і  вуліц  у  населеных пунктах,  забеспячэнне  пітной  вадой  і санітарна-тэхнічны  стан аб’ектаў водазабеспячэння, стан палігонаў для бытавога смецця, арганізацыя збору камунальных і бытавых адходаў, вулічнага асвятлення  стараюся  трымаць  на  кантролі.
Усе  мінімальныя  сацыяльныя  стандарты  на тэрыторыі  сельсавета  выконваюцца.
Ёсць праблемы па зборы адходаў у населеных пунктах. Для цэнтралізаванага абслугоўвання насельніцтва па зборы і вывазцы цвёрда-бытавых адходаў УКП “Жылкамгас” заключае дагаворы з насельніцтвам.  Кожны  месяц  прыходзіць транспарт, і ёсць магчымасць адгрузіць сабранае смецце. У  9 з  40 населеных пунктах устаноўлены  кантэйнерныя  пляцоўкі,  усе  астатнія  абслугоўваюцца транспартам  жыллёва-камунальнай  гаспадаркі  па  графіку.  Хацелася  б,  каб  у  пераважнай  большасці  населеных  пунктаў  былі  кантэйнерныя  пляцоўкі  і  вялася  сартыроўка  смецця.  А  пакуль  несанкцыянаваныя  звалкі  застаюцца  звыклай  з’явай  і  іх  кожны  год  нам  даводзіцца  ўбіраць.  Увогуле,  каб  не  зарасці  смеццем,  найперш, трэба  весці  размову  аб  больш  якаснай  арганізацыі  работы   ў  гэтым  накірунку жыллёва-камунальнай  гаспадаркай  і  ў  адносінах насельніцтва  да  гэтых  жыццёваважных  пытанняў.  Будзе  ўзаемаразуменне,  павага,  культура,  будуць  парадак  і  чыс-ціня.
– Аб  чым  марыць  старшыня  сельвыканкама  напярэдадні  Новага  года?
–  Канечне  ж,  вельмі хочацца,  каб  паспяхова  ажыццяўляўся  праект Арцем’евых  і  на  самой справе  адраджалася  да  жыцця  вёска  Канстантоў,  а  таксама   іншыя  вёскі  сельсавета.
Зараз  распачаты  работы  па  абсталяванні  крынічкі  ў  вёсцы Альхоўка,  адной  з  найпрыгажэйшых  мясцін  Клічаўшчыны,  асабліва вясной,  калі  ўся  вёска,  як  маладая  падчас  вяселля,  апранаецца  ў белую  квецень  чаромхі,  якой  тут  вялікае  мноства.  Работы  праводзіць  ДЛГУ  “Клічаўскі лясгас”.  У  хуткім  часе  любы  наш  жыхар  або  госць  раёна  зможа  паспытаць  смачнай,  чысцюткай,  як  дзіцячая  сляза,  гаючай  крынічнай  вады.  За  што  вялікі  дзякуй  дырэктару  лясгаса  У.А.  Касянкову.
Марыцца,  каб  у  памяшканні  былой  Усакінскай  базавай  школы адкрыўся  аздараўляльна-турыстычны  цэнтр, дзе  наведвальнікі  не толькі  змаглі б пазнаёміцца з нашымі  непаўторнымі  краявідамі,  але  і прайсці  былымі  партызанскімі  сцежкамі.  Каб  нашы  дзеці разумелі  гістарычнае  мінулае  нашай  Бацькаўшчыны,  каб  усе  людзі  былі  здаровыя,  а  ў  сем’ях  панаваў  мір  і  лад,  каб  усе  састарэлыя былі  сагрэтыя  цяплом,  добрымі  адносінамі  і  доглядам  родных,  каб  суседзі  не  сварыліся,  каб  дзеці  ніколі  не  плакалі,  словам,  шчыра  жадаю,  каб  усё  было  добра.
– Дзякуй,  Аляксандр  Сцяпанавіч,  за  гутарку,  поспехаў  Вам  у  працы  і  ажыццяўлення  ўсяго  задуманага  і  запланаванага,  у  тым  ліку  і  таго,  што  засталося  па-за  межамі  гэтай  публікацыі  і  пра  што  мы  абавязкова  раскажам  па  меры  здзяйснення  планаў  і  праектаў.

Аліна  СУДНІК.

На  здымку:  старшыня  ў  час  сустрэчы  з  насельніцтвам.

Последние новости

Судебная экспертиза

Покупка подержанного авто.

28 марта 2024
Охрана природы

Всемирная экологическая акция «Час Земли-2024» пройдет 30 марта

28 марта 2024
Актуально

Спасибо за дружную семью!

27 марта 2024
Кличевщина

Край, дзе пачынаецца Радзіма

27 марта 2024
Правопорядок

Случаи смертельных отравлений алкоголем в 2023 году

26 марта 2024
Официально

Лукашенко рассказал о контактах с Путиным в течение суток после теракта в Подмосковье

26 марта 2024
Актуально

Наградили лучших членов избирательных комиссий

26 марта 2024
Профсоюзы

Правовой профсоюзный приём

26 марта 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

Символ скорби

26 марта 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения «Движение по правилам – основа безопасности!»

26 марта 2024

Рекомендуем

Праздники

Зиму-зимушку проводили, весну красную встретили

20 марта 2024
Актуально

В Кличеве состоялось совместное заседание президиума Кличевского районного Совета депутатов и Кличевского райисполкома

19 марта 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения «Движение по правилам – основа безопасности!»

26 марта 2024
Кличевщина

Важный день в истории

20 марта 2024
Кличевщина

Сёстры Хатыни

22 марта 2024
Актуально

Помним и чтим

20 марта 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

20 марта 2024
Медицина

С заботой о здоровье. Диспансеризация по новым правилам

18 марта 2024