Темы

НЕ ІСНУЕ ЖЫЦЦЯ БЕЗ ВЁСКІ: БЕЗ МЯСА, ХЛЕБА, МАЛАКА

Мабыць,  немагчыма  знайсці  хаця  б  адно  такое  свята,  якое  спакон  вякоў  займала  б  у  жыцці  народа  больш важнае  месца,  чым  свята  аграрыяў.  Таму  што  немагчыма  памяняць  адносіны  да  таго,  што  тысячагоддзямі  з’яўляецца  першароднай  каштоўнасцю  і  сапраўдным  сімвалам  дабрабыту  і  жыцця.
Сельская  гаспадарка – гэта  галіна,  ад  якой,  без  перабольшання,  залежыць  стабільнасць  усяго  нашага  раёна.  Праблемы  ёсць,  але  дзеля  справядлівасці  трэба  адзначыць,  што  ёсць  і  пазітыўная  дынаміка.  Нягледзячы  ні  на  што  забяспечваюцца  станоўчыя  тэмпы  росту  вытворчасці  малака  і  прадукцыі  жывёлагадоўлі,  атрымліваецца  не  зніжаць  аб’ёмы  ў  вытворчасці  прадукцыі  раслінаводства,  забяспечваецца  ўрадлівасць  палёў.  Своечасова  і  якасна  практычна  ўсе  гаспадаркі  правялі  азімую  сяўбу  ў  аптымальныя  тэрміны.  Самы  час  падвесці  вынікі  і  вызначыць  задачы  на  новы  сельскагаспадарчы  год.
Начальнік  упраўлення  райсельгасхарчу,  першы  намеснік  старшыні  райвыканкама  Віктар  Мікалаевіч  Рэбкавец  адзначае:
–  Вытворчасць  валавой  прадукцыі  сельскай  гаспадаркі  з  пачатку  года  ў  супастаўных  цэнах  склала  321,8  млрд.  рублёў.  Дзякуючы  зладжанай  рабоце  кадраў,  манеўраванню  тэхнікай  і  рэсурсамі  ўдалося  сабраць  35  тыс.  тон  збожжа,  з  іх  0,3  тыс.  т  кукурузы,  а  гэта  па  46, 6  цэнтнера  з  гектара,  7876  тон  бульбы  пры  сярэдняй  ураджайнасці  315 цэнтнераў  з  гектара,  каля  0,7  тыс.  тон  алейнага  семя  рапсу,  або  па  8  цэнтнераў  з  гектара.  Мы  ганарымся  хлебаробамі  УКСП  “Саўгас  “Дабраволец”,  якія  сабралі  па  48,6  цэнтнера  з  гектара,  КСВК  “Калгас  імя  Тэльмана” (37,2) і  КСВК  “Калгас  імя  Леніна”  (36, 8  центнера)  з  гектара  зерневых  і  зернебабо-            вых  культур.  Лепшыя  вынікі  па             аб’ёмах  вытворчасці  бульбы  атрымалі  земляробы  УКСП  “Саўгас  “Дабраволец”.
Дзякуючы  нашым  руплівым  механізатарам  у  раёне  створана  важкая  кармавая  база  для  жывёлагадоўлі.  На  1  ўмоўную  галаву  жывёлы  нарыхтавана  па 20  цэнтнераў  кармавых  адзінак  травяністых  кармоў.  А  лепш  за  ўсіх  з  гэтай  задачай  справіліся  хлебаробы  КСВК  “Калгас  “Савецкая  Беларусія”,  якія  назапасілі  па  29,4  цэнтнера  кармавых  адзінак  на  ўмоўную  галаву  БРЖ.  Безумоўна,  за  ўсімі  гэтымі  лічбамі  і  фактамі  стаіць  добрасумленная  штодзенная  праца  аграномаў,  інжынераў,  брыгадзіраў,  камбайнераў,  механізатараў,  вадзіцеляў,  работнікаў  паляводчых  брыгад,  рамонтных  майстэрняў.
За  апошнія  два  гады  рэканструявана  і  тэхнічна  перааснашчана  10  малочнатаварных  фермаў  з  устаноўкай  сучасных  даільных  залаў.
Жывёлаводамі  АПК  раёна  за  за  студзень-кастрычнік  2015  года  атрымана  больш  за  26,8  тыс.  тон   малака,  каля  4,0  тыс.  тон  мяса.  На  адну  карову  надоена  4069  кілаграмаў  малака,  а  ў  такіх  гаспадарках  як  КСВК  “Калгас  імя  Леніна”  і  КСВК  “Калгас  “Радзіма”  надой  на  карову  склаў  5717  і  5682  кілаграмы  адпаведна.  З  пачатку  года  рэалізавана  23,9  тыс.  тон  малака  і  5,0  тыс.  тон  мяса.  Прычым  амаль  29  працэнтаў  малака  прададзена  экстра-класам.  З  асаблівым  гонарам  і  пашанай  стаўлюся  да  людзей,  з  якімі  прыходзіцца  працаваць  на  адной  ніве  і  выказваю  ўсім  без  выключэння  словы  прызнання  і  ўдзячнасці  за  адданую  добрасумленную  працу.
Адзін з найважнейшых складнікаў эканомікі нашага  раёна – аграпрамысловы комплекс,  адзначае  сваё  прафесійнае  свята. Усе  разам  мы забяспечваем  харчовую бяспеку краіны,  ствараем  надзейную  базу  для  далейшага  развіцця  галіны. Рукамі сельскіх  працаўнікоў  ствараецца  аснова  дабрабыту  грамадства,  плёнам   нашай  працы карыстаецца  кожная  сям’я. Таму  я  шчыра  віншую  ўсіх  нас  з  прафесійным  святам!  Жадаю  моцнага  здароўя,  сямейнага  шчасця  і  дабрабыту.  Няхай  і  надалей  дзякуючы  нашай  працы  нівы  будуць – ураджайнымі,  засекі – поўнымі,  а  жыццё – прыносіць  радасць  і  задавальненне.

Аліна  Суднік.

Последние новости

В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024
Спорт

Время отдыха и спорта

19 апреля 2024
ВНС-2024

День информирования. Обратная связь

19 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
В Беларуси

Беларусь реализует совместно с Россией новый космический проект

16 апреля 2024
Официально

В Беларуси учрежден нагрудный знак делегата ВНС

16 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Навык плюс креативность – гарантия успеха

16 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024

Рекомендуем

Сельское хозяйство

Сезон посевных: кличевские аграрии используют современные технологии и технику для богатого урожая

9 апреля 2024
Праздники

Праздник истинных патриотов

9 апреля 2024
Общество

От качества кадровой политики зависит будущее организации

9 апреля 2024
Духовное

ПРАЗДНИК БЛАГОВЕЩЕНИЯ ПРЕСВЯТОЙ БОГОРОДИЦЫ В ОДНОИМЕННОМ ХРАМЕ Г. КЛИЧЕВА

8 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
Кличевщина

У раёне

9 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

Дань уважения мужеству

10 апреля 2024