ВЫСОКАЯ АДЗНАКА ПРАЦЫ
У мінулы чацвер ДЛГУ “ Клічаўскі лясгас” наведалі кіраўнікі рэспубліканскага і абласнога прафсаюза працаўнікоў лесу. Прычына была не зусім звычайная, а калі дакладней, то вельмі прыемная: уручыць кіраўніку гэтага прадпрыемства ўзнагароду — юбілейны медаль “110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі”.
“Медаль, зацверджаны Прэзідэнтам краіны, – гэта высокая адзнака працы кіраўніка і ўсяго калектыву ДЛГУ “ Клічаўскі лясгас”, — адзначыла Чэслава Станіславаўна Гоева, старшыня рэспубліканскага Камітэта прафсаюза працаўнікоў лесу ў час агульнага сходу працаўнікоў з гэтай нагоды, які адбыўся ў актавай зале адміністрацыі прадпрыемства. Прафсаюзны лідар лясной галіны ўручыла высокую ўзнагароду Уладзіміру Анатольевічу Касянкову са словамі падзякі за добрасумленную працу, актыўную дзейнасць у абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза, значны ўклад у развіццё сацыяльнага партнёрства.
Алена ГАНЧАРОВА.
Фота аўтара.