З ДОБРЫМ ПАЛІВАМ ЗІМУ ЗІМАВАЦЬ – ТОЛЬКІ РАДАВАЦЦА

А. М. Аржэўскі

Яшчэ  на  падыходзе  да  райпалівазбыта  ў  вочы  адразу   кідаюцца  добрыя  перамены.  Па-першае,  здалёк  відна  новая  агароджа  тэрыторыі  прадпрыемства вясёлага  зялёнага  колеру,  на  дзелавы  лад  настройвае і неблагі  касметычны  рамонт  у  адміністрацыйным  будынку.
Па-другое,  і  гэта  самае  важнае,  у  двары –  штабелі  дроў,  і  не  сухастою  сасновага,  а  такіх, якія хацеў  бы  мець  кожны  дбайны гаспадар:  бярозавых,  асінавых,  альховых.  І  гэта  зразумела:  такія  дровы  з   добрай  цеплааддачай, доўга  гараць,  даюць  шмат  жару.  Напрыклад,  тыя  ж  асінавыя  дровы  яшчэ  і  згараюць  без  сажы,  нават  яе выпальваюць  з  дымаходу.  А альховыя лічуцца  царскімі,  бо  пры згаранні  іх  выдзяляецца  мінімальны  вуглякіслы  газ,  не  ўчадзееш.
Пад  навесам – торфабрыкет,  і  не  крошка,  а  кускавы  найлепшай  якасці.  З  такім  палівам  зіму  зімаваць – толькі  радавацца.  Будзе  ў  доме   цёпла,  а  значыць  утульна.
Гутарым  з  дырэктарам філіяла  “Клічаўскі райпалізвазбыт” МКАУВП  “Аблпаліва” Сяргеем  Васільевічам  ЗІНКЕВІЧАМ,  які  ўзначальвае  прадпрыемства  з  чэрвеня  гэтага  года.
– Сяргей  Васільевіч,  у нашым  лясным  краі   вялікая  канкурэнцыя  ў  сферы   забеспячэння  насельніцтва  палівам.  Што  з’яўляецца  галоўным  крытэрыем  у  вашай  рабоце?
– Самае  важнае – прадаставіць  людзям  якаснае  паліва.  У  першую  чаргу,  прыйшлося  пераламаць  устойлівую  тэндэнцыю,  калі   асноўную  частку  закупліваемага  намі  паліва  для  рэалізацыі  складала  сасна, елка.  Лічу,  калі  чалавек  плаціць  грошы,  ён  павінен  атрымаць  дровы  адпаведнай  якасці.  Зараз  выпісваем  і  завозім  людзям  у асноўным  паліва  з  лісцевых  парод,  прычым  не  які-небудзь тапорнік,  а  як  бачыце  самі,  камлі  дрэў  бываюць  і   амаль  паўмятровыя  ў  дыяметры.
– Цэны  на  паліва  “кусаюцца”?
– Адказваючы  на  гэта  пытанне,  хацеў бы  нагадаць,  што  існуюць  нарматывы  водпуску  паліва  па  фіксаваных  рознічных  цэнах.  Так,  у  год  на  адно  домаўладанне  выдзяляецца   па  3  тоны  паліўнага  брыкету  (па  цане  200  тысяч  за  тону)  і  4,9  шчыльных  метраў  кубічных  дроў  (метр кубічны  каштуе  65  тыс.  руб).   Удакладню,  што  свабодныя  цэны  на  іх  у  разы  вышэйшыя:  тая  ж  адна  тона  паліўнага  брыкету  каштуе  амаль  960 тысяч  рублёў.   Дзяржава   даціруе  розніцу  паміж  фіксаванай  і  свабоднай  цаной  (на Клічаўшчыне  гэта сродкі з  раённага  бюджэту).   Пагадзіцеся,  гэта  важкае  сведчанне  клопату  аб  чалавеку.
– Не  ў  кожнага  гаспадара  ёсць  здароўе  і  магчымасці  самому давесці  да  ладу  выпісаныя  дровы.  Якія

С. В. Карсакоў і С.Л. Мацюшонак

дадатковыя  паслугі  прадастаўляеце?
– Мы  ідзём  насустрач  усім  заказчыкам. Адным  патрэбныя  толькі  распілаваныя дровы, дру-гім – цалкам  гатовыя, парэзаныя  па  паўметра,  колатыя.  Выконваем  усе  пажаданні.  Для  гэтага  ў нас  ёсць  і  абсталяванне,  і  работнікі. Гатовыя  дровы,  якія  гаспадарам застаецца  толькі  ўнесці  і  скласці  ў  скірду,  абыходзяцца  жыхарам  Клічава  ў  1 мільён 430  тысяч.
– Для  вяскоўцаў  такая  ж  цана?
– Не.  Яшчэ  патрэбна  аплаціць  дадаткова  транспартныя  паслугі  па  дастаўцы  паліва.  У  нас  1  тона-кіламетр  каштуе  зараз  11 750  рублёў (без  НДС).  Так  што  арыфметыка  простая:  адлегласць   з  Клічава да  вёскі  памнажаецца  на гэту  лічбу,  атрымліваецца  сума  транспартных  паслуг.
–  Хто  мае  зараз  льготы  на  набыццё  паліва?
– Адразу  ўдакладню,  што  льготы  распаўсюджваюцца  толькі  на  само  паліва,  а  транспартныя і  іншыя  нашы  паслугі  цалкам па-вінны  аплочваць  усе  катэгорыі  грамадзян.  Сярод  пражываючага  ў   раёне  насельніцтва,  льготы  на  50-працэнтную  скідку  на  па-ліва   маюць   інваліды  і  ўдзельнікі  Вялікай  Айчыннай  вайны,  незалежна  ад  пражывання  з  імі  членаў  сям’і.  Да  льготнай  катэгорыі  адносяцца  і  інваліды  І  і  ІІ  груп  (па  агульным  захворванні,  інваліды  дзяцінства,  якія  атрымалі  калецтва  ў  следчанні  баявых  дзеянняў  у  час  ВАВ, грамадзяне,  якія  захварэлі  і  перанеслі  прамянёвую  хваробу,  як  наступства  аварыі  на  Чарнобыльскай  АЭС  і  іншыя).  Яны  маюць  права  на  50-працэнтную  скідку  на  паліва,  пры ўмове, калі  з  імі  не  жывуць  працаздольныя  члены  сям’і.
– Ці  вялікая  чарга  на  паліва?
– Цяпер  яе  ў  нас  ўвогуле  няма.  Пасля  выпіскі  завозім  людзям  дровы  праз  адзін-два  дні.  У  наяўнасці  і  якаснае  паліва з  торфапрадпрыемства  “Бярэзінскае”,  з  якім  у  нас  наладжана  цеснае  супрацоўніцтва.
Калектыў  нашага  прадпрыемства  робіць  усё  неабходнае,  каб  задаволіць  пажаданні  насельніцтва.  Толькі  добрых  слоў  за  добрасумленную  працу  заслугоўваюць  станочнік  Сяргей  Віктаравіч  Карсакоў,  грузчык  Сяргей  Леанідавіч  Мацюшонак,  распілоўшчык  Аляксандр  Міхайлавіч  Аржэўскі,  трактарыст  Міхаіл  Міхайлавіч  Доўгі  і  іншыя.  Застаецца  нагадаць  усім  вядомае:  сані  рыхтуюць  летам…  І  дровы  таксама,  зараней.

Ніна  ІЗОХ.
Фота  аўтара.

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024
Официально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения пройдёт 26 апреля

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

Преуспеть во всём

24 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
У раёне

У раёне

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Субботник на Кличевщине: поддержание порядка – задача общая

23 апреля 2024
Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024

Рекомендуем

80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024