Темы

11 КАСТРЫЧНІКА ПРАЙШЛІ ВЫБАРЫ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Дзень  11  кастрычніка,  які  ўвайшоў  у  гісторыю  Беларусі,  як  дзень  выбараў  Прэзідэнта  Рэспублікі  Беларусь,  выдаўся  сонечным, па-восеньскі  прыгожым,  з  лёгкім  начным  замаразкам,  бяздоннай  сіню  неба,  густа  зацягнутай  аблокамі  самай  неверагоднай  формы  і  канфігурацыі.
На  ўсіх  выбарчых  участках,  сфарміраваных  на  тэрыторыі  нашага  раёна,  панавала  атмасфера  дабразычлівасці,  а  святочны  настрой  задавала  музыка,  што  лілася  з  выстаўленых  на  вуліцу  калонак.  Памяшканні,  дзе  праходзіла  галасаванне,  упрыгожаны  дзяржаўнай  сімволікай,  кветкамі.   На  працягу  ўсяго  дня  людзі  нетаропка,  па  аднаму,  кампаніямі,  сем’ямі  крочылі  да  выбарчых  участкаў.  Напэўна  тыя,  хто  яшчэ  не  вызначыўся  за  каго  аддаць  свой  голас,  на  нейкі  момант  затрымліваліся   каля  стэнда  з  фатаграфіямі  і  біяграфіямі  кандыдатаў  на  вышэйшы  дзяржаўны  пост,  іншыя  наадварот,  упэўнена  падыходзілі  да  стала,  за  якім  размяшчалася  камісія,  прад’яўлялі  пашпарт,  атрымлівалі  бюлетэнь,  заходзілі  ў  кабінку,  дзе  застаўшыся  сам  насам  свядома  і  адказна  рабілі  свой  выбар  перш  чым  апусціць  бюлетэнь  у  празрыстую  скрыню.
– Галасаванне  на  нашым  участку  праходзіць  спакойна,  актыўнасць  выбаршчыкаў  высокая, – расказвае  Тамара  Лявонаўна  СУШКО,  старшыня  ўчастковай  выбарчай  камісіі  па  Запольскай  выбарчай  акрузе.  — Многія  нашы  выбаршчыкі  паспяшаліся  на  выбарчы  ўчастак  у  дні  датэрміновага  галасавання.  Кагосьці  з  аддаленых  вёсак  прывозілі  на  машынах  дзеці,  хтосьці  дабіраўся  самастойна,  каб  прыняць  удзел  у  галоўнай  палітычнай  падзеі  года.  На  гэты  момант,  а  было  на  гадзінніку  11  гадзін  40  хвілін,  звыш  60  працэнтаў  выбаршчыкаў  ужо  прынялі  удзел  у  выбарах.
Як  адзначыла  Людміла  Васільеўна  Пракаповіч,  галоўны  рэдактар  раённай  газеты,  якая  працавала  назіральнікам  за  ходам  выбараў  на  ўчастку  №  1  г.  Клічава,  галоўная  палітычная  падзея  прайшла  сёлета  на  высокім  арганізацыйным  узроўні,  з  высокай  яўкай  выбаршчыкаў,  спакойна,  у  адпаведнасці  з  заканадаўствам.

Надзея Паўлаўна Каламейцава ўпершыню ўзначаліла камісію па выбарах Прэзідэнта Беларусі па Бацэвіцкай выбарчай акрузе. – У спісы для галасавання ў нас унесена 508 выбаршчыкаў, у тым ліку трое галасуюць упершыню. Выбары праходзяць спакойна, актыўнасць грамадзян даволі высокая, усе імкнуцца выканаць свой грамадзянскі абавязак. Мы з хваляваннем будзем чакаць вынікаў галасавання, дарэчы, і на адкрыцці ўчастка і ў час падліку галасоў у нас прысутнічаюць міжнародныя наглядальнікі місіі АБСЕ. Асабіста я прагаласавала датэрмінова. З выбарам вызначылася даўно і пераканана, што ўсе мы галасуем за стабільнасць у нашай дзяржаве.

Маленькая жыхарка аграгарадка Нясята Каміла яшчэ зусім не разумее важнасць выбару, зробленага яе мамай Вольгай Ісламавай і бабуляй Ірынай Анатольеўнай Кавалёвай. Дзяўчынка проста радуецца цеплыні і пяшчоце самых родных, а тыя ў сваю чаргу галасавалі за нашу краіну, якая ёсць сёння і будзе заўтра.
Упершыню ўдзел у выбарах прымаў Рыгор Дзяржанскі. І так сталася, што гэта сталі выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аб значнасці гэтай падзеі ў жыцці юнака будзе нагадваць святочная паштоўка, спецыяльна падрыхтаваная Цэнтральный выбарчай камісіяй, якую Рыгору ўручыла намеснік старшыні ўчастковай камісіі Ірына Казіміраўна Александровіч.
– Я галасую за Прэзідэнта, які ўсім сэрцам любіць сваю справу, нашу мірную і прыгожую Беларусь. Яшчэ галасую за парадак у грамадстве, дэмакратыю і мір на нашай зямлі. Як паказвае становішча ў свеце і суседняй Украіне – гэта самыя важныя складаючыя дабрабыту і простага чалавечага шчасця.

Аліна  СУДНІК.

Последние новости

В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024
Спорт

Время отдыха и спорта

19 апреля 2024
ВНС-2024

День информирования. Обратная связь

19 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
В Беларуси

Беларусь реализует совместно с Россией новый космический проект

16 апреля 2024
Официально

В Беларуси учрежден нагрудный знак делегата ВНС

16 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Навык плюс креативность – гарантия успеха

16 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024

Рекомендуем

Сельское хозяйство

Сезон посевных: кличевские аграрии используют современные технологии и технику для богатого урожая

9 апреля 2024
Праздники

Праздник истинных патриотов

9 апреля 2024
Общество

От качества кадровой политики зависит будущее организации

9 апреля 2024
Духовное

ПРАЗДНИК БЛАГОВЕЩЕНИЯ ПРЕСВЯТОЙ БОГОРОДИЦЫ В ОДНОИМЕННОМ ХРАМЕ Г. КЛИЧЕВА

8 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
Кличевщина

У раёне

9 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

Дань уважения мужеству

10 апреля 2024