МАЯ МАТУЛЯ – ЗОРКА ЯСНАЯ
Менавіта на 14 кастрычніка прыпадае святкаванне Дня Маці, і вялікае хрысціянскае свята Пакровы.
Гэта восеньскае свята – бязмежная падзяка зямлі-карміцельцы і жанчыне-маці. Канешне, кожны з нас ведае, што так, як маці, на свеце ніхто не ўмее за дзяцей хвалявацца і перажываць. Так, як маці, ніхто не ўмее немаўлят сваіх песціць, калыханку спяваць. І не важна, што выхаванцы дзіцячага садка №5 яшчэ не здольныя самастойна рабіць такія высновы, але яны здольныя вельмі шчыра прызнавацца матулям у сваёй любові, тым больш, што аўтарытэт маці ў дашкольнікаў і малодшых школьнікаў – неаспрэчны.
Выхавацелі начале з музычным кіраўніком Таццянай Рыгораўнай Вароніч, падрыхтавалі спартыўнае свята. Дзеці вывучылі вершы і песні, танцы, спартыўныя забавы і гульні. Матулі з задавальненнем слухалі сыночкаў і дачушак, удзельнічалі ў конкурсах і гульнях, шчыра апладзіравалі, дзякавалі дзеткам за старанні і дзіцячыя таленты.
Святлана ТАРЭЛКА,
намеснік загадчыка
па вучэбна-выхаваўчай рабоце.