Темы

ПРОФІЛЬНАЕ НАВУЧАННЕ РАЗВІВАЕ ЧАЛАВЕЧЫ ПАТЭНЦЫЯЛ

На  дзяржаўным  узроўні  профільнае  навучанне  будзе  садзейнічаць  павышэнню  канкурэнтаздольнасці  айчыннай  адукацыі  і  створыць  неабходныя  ўмовы  для  фарміравання  і  выкарыстання  чалавечага  капіталу  ў  мэтах  забеспячэння  ўстойлівага  сацыяльна-эканамічнага  і  духоўнага  развіцця  краіны — так  канцэптуальна  можна  вызначыць  яго  мэту.
З  1  верасня  праект  тыпавога  вучэбнага  плана  агульнай  сярэдняй  адукацыі  на  2015/2016  навучальны  год  не  прадугледжвае  выразнай  фіксацыі  напрамкаў,  па  якіх  будзе  ажыццяўляцца  профiльнае  навучанне.  Напрамкі  будуць  вызначацца  з  улікам   рэальных  патрэбаў  рынку  працы.
Залічэнне  вучняў  у  профільныя   класы  праходзіць  на  конкурснай  аснове  па  выніках  навучання  на  II  ступені  агульнай  сярэдняй  адукацыі:  адзнакі  не  ніжэй  за  7  балаў  па  прафiлюючых  вучэбных  прадметах,  сярэдні  бал  пасведчання  аб  агульнай  базавай  адукацыi — не  ніжэй  за  6.
Адна  з  асаблівасцей  профільнага  навучання,  якое  ўводзіцца  1  верасня  2015  года, — гэта  яго  прафесійна  арыентаваная  накіраванасць.  Пры  ўвядзенні  профільнага  навучання  ў  адукацыйным  стандарце  агульнай  сярэдняй  адукацыі  закладзены  два  ўзроўні — базавы  і  павышаны.
Каб  разабрацца  ў  тонкасцях  і  дэталях  новаўвядзення  ў  адукацыі,  мы  зарасілі  ў  рэдакцыйную  гасціную  намесніка  дырэктара  Максімавіцкай сярэдняй  школы  Галіну  Антонаўну  МАСЛАКОВУ.
– Галіна  Антонаўна,  патлумачце,  калі  ласка,  што  дае  агульнаадукацыйнай  школе  такое  новаўвя-дзенне,  як  прфільнае  навучанне?
– На  мой  погляд  профільнае  навучанне – гэта  вельмі  дзейсны  рычаг,  які  дазволіць  вывесці  адукацыю  на  больш  высокі  ўзровень. Выпускнікі  гэтага  года  нашай  школы  ў  10  і  11  класах  вывучалі  матэматыку  і  фізіку  на  павышаным  узроўні  і  на  цэнтралізаваным  тэсціраванні  набралі  высокія  балы  па  матэматыцы – 68, фізіцы – 48,  беларускай  мове – 59.
– Канешне,  у  школах  з  вялікай  колькасцю  вучняў  значна  прасцей  выявіць  дзясятак  другі  здольных  вучняў  у  профільныя  класы,  а  як  у  малакамплектнай  школе  працуеце  над  гэтым?
– Безумоўна,  укараненне  профільнага  навучання  ў  малакамплектнай  школе  патрабуе  значных  намаганняў  з  боку  адміністрацыі  школы,  педагагічнага  калектыву,  бацькоў  і  вучняў.  У  нашай  школе  для  адкрыцця  профільнага  класа  створаны  ўсе  ўмовы,  ёсць   неабходная  нарматыўна-прававая  і  матэрыяльна-тэхнічная  база.  У  нас  8  настаўнікаў  маюць  вышэйшую,  а  ўсе  астатнія  першую  кваліфікацыйную  катэгорыі.
Арганізацыя  профільнага  навучання  на  трэцяй  ступені  агульнай  сярэдняй  адукацыі  не  можа  абысціся  без  планамернай  і  мэтанакіраванай  работы  ў  5-9  класах.  Залогам  поспеху  вывучэння  асобных  прадметаў  на  павышаным  узроўні  з’яўляецца  ў  першую  чаргу  матывацыя  саміх  вучняў.  Таму  на  першы  план  выходзіць  праца,  накіраваная  на  самавызначэнне  дзяцей,  выяўленне  іх  здольнасцей,  запытаў  і  суадносіны  запытаў  з  магчымасцямі.
Наш  педагагічны  калектыў  вызначыў  тры  асноўныя  кірункі,  што  дазволілі  стварыць  умовы,  пры  якіх  вучням  даецца  магчымасць  вызначыцца  з  адукацыйнай  мэтай,  выбарам  будучай  прафесіі  і  месцам  у  соцыуме.  Вывучэнне  прадметаў  на  павышаным  узроўні  дазволіць  ажыццявіць  дзіцячыя  мары.

 

– Напэўна ўпершыню за ўсе гады маёй педагагічнай біяграфіі я атрымала поўнае задавальненне і адчула аддачу ад сваёй працы. З вялікай радасцю спяшалася на кожны ўрок да вучняў, якія ахвотна вывучалі матэматыку. Не марнуючы дарэмна час на матывацыю і многае іншае, мы за ўрок паспявалі выканаць шмат заданняў, разабраць найбольш складаныя матэматычныя камбінацыі, сістэматызаваць веды пра функцыі, вывучыць новыя класы функцый, засвоіць уласцівасці трохмернай прасторы і асноўных геаметрычных цел, пашырыць і па-глыбіць уяўленні пра матэматыку як элемент агульначалавечай культуры, пра яе ролю ў грамадскім прагрэсе, удасканаліць інтэлектуальныя і камунікатыўныя ўменні на аснове развіцця лагічнага мыслення і маўленчых уменняў, – прызнаецца настаўніца матэматыкі Лідзія Аляксандраўна КРЫЎЦОВА, якая два гады адпрацавала ў профільных класах.

– Якім  чынам  вядзецца  работа  з  бацькамі  вучняў?
– Не  сакрэт,  што  кожны  з  бацькоў  часам  мае  завышаныя  ацэнкі  здольнасцей  і  магчымасцей  свайго  сына  або  дачкі.  Ды  і  будучую  прафесію,  месца  вучобы  дзіцяці  выбіраюць  на  свой  густ,  не  ўлічваюць  іх  жаданні  і  імкненні.  Нашы  педагогі  выкарыстоўваюць  увесь  “арсенал”  работы  з  бацькамі:  бацькоўскія  сходы,  прыватныя  гутаркі  настаўнікаў-прадметнікаў,  тэматычныя  семінары.  Як  правіла,  мы  знаходзім  паразуменне,  бо  канчатковая  мэта  ў  нас  адзіная – даць  трывалыя  веды  і  пабудаваць  устойлівы  фундамент  шчаслівага  жыцця  нашых  дзяцей.
– Хто  яшчэ  акрамя  настаўнікаў-прадметнікаў  і  класных  кіраўнікоў  займаецца  выяўленнем  здольнасцей  і  прафесійных  пераваг  школьнікаў?
– Вялікая  роля  ў  гэтай  рабоце  належыць   школьнаму  псіхолагу.  І  тут  яму  дапамагаюць  не  толькі  вялікі  ўласны  вопыт,  а  і  распрацаваныя  на  навуковай  аснове  спецыяльныя  дыягностыкі, анкеты.
Псіхолаг  дапамагае  школьнікам  вызначыцца  ў  тым,  якая  сфера  дзейнасці  і  якія  прафесіі  яму  лепш  падыходзяць  па  псіхатыпу.  У  адпаведнасці  з  выбарам  будучай    прафесіі  вызначаецца  комплекс  тых  намаганняў,  якія  неабходна  прыкласці  ў  школе,  каб    дасягнуць  пастаўленай  мэты. У  прафарыентацыйнай  рабоце  выкарыстоўваем  методыку  прафесійных  проб.  Не  менш  важны  аспект  у  арганізацыі  профільнага  навучання – павышэнне  прафесійнай  кампетэнтнасці  настаўнікаў,  і  што  асабліва  важна,  узаемааддача  і  задавальненне  ад  праведзенай  агульнымі  намаганнямі  работы.
– Якая  мінімальная  колькасць  вучняў  можа  быць  у  группах  у  складзе  профільнага  класа?
– Гэта  колькасць  адпавядае  напаўняльнасці  груп  пры  правядзенні  факультатыўных  заняткаў:  не  менш  трох  вучняў  для  ўстаноў  агульнай  сярэдняй  адукацыі  ў  сельскай  мясцовасці  і  не  менш  пяці  для  гарадскіх.
– Ці  можа  вучань  пасля  10-га,  профільнага  класа,  перайсці  ў  базавы?
– Па  жаданні  вучань  можа  пасля  навучання  ў  профільным  класе  перайсці  ў  базавы  пры  наяўнасці  ў  базавым  класе  свабодных  месцаў.
– Ці  можна  па  запыце  вучняў  10-га  базавага  класа  і  іх  законных  прадстаўнікоў  арганізаваць  у  новым  навучальным  годзе  вывучэнне  на  павышаным  узроўні  матэматыкі  і,  напрыклад,   рускай  (беларускай)  мовы?
— Можна  пры  ўмове,  калі  ва  ўстанове  агульнай  сярэдняй  адукацыі  ёсць  неабходныя  кадравыя,  матэрыяльна-тэхнічныя  і  вучэбна-метадычныя  рэсурсы.  У  межах  тыпавога  вучэбнага  плана  вучні  могуць  выбіраць  два-тры  прадметы  для  вывучэння  на  павышаным  узроўні.  Пры  гэтым  агульная  колькасць  абавязковых  вучэбных  гадзін  не  павінна  перавышаць  31.
– Дзякуй  Вам,  Галіна  Антонаўна,  за  змястоўную  і  цікавую  гутарку  па  актуальнай  тэме.
Вопыт  работы  максімавіцкіх  педагогаў  паказвае,  што  арганізацыя  профільнага  навучання  на  трэцяй  ступені  адукацыі  ў  спалучэнні  з  правільна  арганізаванай  работай  на  другой  ступені,  у  школе  не  проста  магчыма,  але  і  можа  быць  найбольш  эфектыўнай  формай  навучання.

Гутарыла  Аліна  СУДНІК.

Последние новости

Судебная экспертиза

Покупка подержанного авто.

28 марта 2024
Охрана природы

Всемирная экологическая акция «Час Земли-2024» пройдет 30 марта

28 марта 2024
Актуально

Спасибо за дружную семью!

27 марта 2024
Кличевщина

Край, дзе пачынаецца Радзіма

27 марта 2024
Правопорядок

Случаи смертельных отравлений алкоголем в 2023 году

26 марта 2024
Официально

Лукашенко рассказал о контактах с Путиным в течение суток после теракта в Подмосковье

26 марта 2024
Актуально

Наградили лучших членов избирательных комиссий

26 марта 2024
Профсоюзы

Правовой профсоюзный приём

26 марта 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

Символ скорби

26 марта 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения «Движение по правилам – основа безопасности!»

26 марта 2024

Рекомендуем

Праздники

Зиму-зимушку проводили, весну красную встретили

20 марта 2024
Актуально

В Кличеве состоялось совместное заседание президиума Кличевского районного Совета депутатов и Кличевского райисполкома

19 марта 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения «Движение по правилам – основа безопасности!»

26 марта 2024
Кличевщина

Важный день в истории

20 марта 2024
Кличевщина

Сёстры Хатыни

22 марта 2024
Актуально

Помним и чтим

20 марта 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

20 марта 2024
Медицина

С заботой о здоровье. Диспансеризация по новым правилам

18 марта 2024