СТАРТ ДАДЗЕНЫ
На Клічаўшчыне пачалася адна з важнейшых сельскагаспадарчых кампаній – уборка збожжавых і зернебабовых культур. Па стане на 20 ліпеня да яе пры-ступілі ў КСВК “Калгас імя Леніна” (убрана 10 гектараў), СВК “Калгас імя Бу-дзённага” (40 гектараў), УКСП “Саўгас “Ольса” (25 гектараў), УКСП “Саўгас “Доўгаўскі” (20 гектараў). Усяго на гэту дату ўбрана 95 гектараў, намалочана 282,5 тоны збожжа новага ўраджаю.
Найлепшы паказчык па ўраджайнасці ў КСВК “Калгас імя Леніна” – 44 цэнтнеры з гектара, па 31 ,6 ц/га намалочвалі ва УКСП “Саўгас “Ольса”, па 29,9 — у СВК “Калгас імя Будзённага”.
Вызначыліся і першыя лідары на жніве:
сярод камбайнераў лепшы рэзультат у Генадзя Генадзьевіча ЖУДРО, механізатара СВК “Калгас імя Будзённага” . На КЗС-1218 ён намалаціў 94 тоны збожжа. А яго калега па гаспадарцы, вадзіцель Мікалай Якаўлевіч САЎЧЫН на аўтамабілі МАЗ-555142 перавёз 138 тон.
Ул. інф.