Пытанне «Хто мы і адкуль», канешне ж, вельмі хвалюе ўсіх нас. Беларусь і Расію звязваюць не толькі агульная гістарычная і культурная спадчына, але і мільёны людскіх лёсаў.
Яскравы прыклад таму клічаўлянін Михаіл Уладзіміравіч АРЦІМОВІЧ. Чалавек ён вайсковы, але прафесія ў яго самая мірная – інжынер-будаўнік. Любая прафесія мае сваю спецыфіку і, адпаведна, прад’яўляе асаблівыя патрабаванні да чалавека, які абраў яе.
Адукацыю атрымаў у Ленінградскім вышэйшым ваенна-інжынерным вучылішчы. З той пары ўсё жыццё сумяшчае прафесійную дзейнасць ваеннаслужачага з усімі спецыфічнымі патрабаваннямі да вайскоўца і працу спецыяліста інжынернага профілю, дзе важным кірункам з’яўляецца работа з людзьмі.
За некалькі дзесяцігоддзяў стаў высокакласным спецыялістам і дасканала разбіраецца ў тонкасцях і дэталях камунальнай і эксплуатацыйнай гаспадаркі, як цывільнай, так і вайсковай.
У прафесіі ваеннага інжынера не існуе дробязей. Зразумеў гэта з самага пачатку, калі зусім яшчэ юным лейтэнантам прыехаў у гарнізон горада Кушка.
І тут да месца будзе дабавіць, што за сваю больш як стогадовую гісторыю Кушцы выпала місія спачатку быць самай паўднёвай кропкай Расійскай Імперыі, затым – Савецкага Саюза, а цяпер гэта паўднёвы фарпост незалежнай Туркменскай дзяржавы. На працягу ўсяго гэтага часу нязменнымі засталіся для гэтага населенага пункта функцыі ваеннага горада, горада-пагранічніка. І як бы не мянялася геапалітычная сітуацыя, у асноўнага насельніцтва Кушкі – людзей у вайсковай форме – заўсёды адна і тая ж праца – зямлю сваю абараняць.
З усіх бакоў добра відаць устаноўлены на усіх бакоў добра відаць устаноўлены на самай высокай сопцы над Кушкай 10-мятровы каменны крыж. З’явіўся ён тут у 1913 годзе з нагоды 300-годдзя царскага дома Раманавых. У зямлі пад крыжам вялікая часоўня, на сценах якой яшчэ чытаюцца надпісы, пакінутыя салдатамі пачатку мінулага веку. Такіх крыжоў, заказаных і ўзведзеных па адзіным праекце, было ўсяго чатыры – па адным на чатыры самыя крайнія кропкі Расійскай Імперыі. З гісторыі вядома, што Кушка сваю назву атрымала ад украінскага слова, якое абазначала футляр, у якім касцы насілі свае тачыльныя камні.
Туркменскую ваенную акругу выбраў сам, яшчэ з дзяцінства марыў на свае вочы пабачыць Ферганскую даліну, якую за яе багацці і жывапіснасць называюць жамчужынай Цэнтральнай Азіі, пакаштаваць дзіковінныя фрукты, пагрэцца на азіяцкім сонейку.
Гады яго станаўлення прыйшліся на канец 70-х, службу ў ваенным гарнізоне ў хуткім часе прыйшлося сумяшчаць з пастаяннымі камандзіроўкамі ў Афганістан, дзе неабходна было будаваць ваенныя гарадкі і ствараць інфраструктуру са зручнасцямі і камунікацыямі. Міхаіл Уладзіміравіч не па чутках ведае ўсё аб знаходжанні абмежаванага ваеннага кантынгенту ў Афганістане, аб душманах і сусветнай палітыцы.
А паколькі ён вельмі цікавы суразмоўца, шмат дзе пажыў, то пагутарыць з ім на любую тэму даволі карысна. 5 гадоў службы ў Кушцы не прайшлі бясследна. Яго характар загартоўваўся на ахопленай вайной зямлі Афгана, там жа атрымаў азы прафесійнага майстэрства. Такія якасці як працавітасць, засяроджанасць, акуратнасць, дакладнасць, увага і павага да людзей, добрасумленнасць сталі нормай яго жыцця.
Пасля Кушкі быў запрошаны на выкладчыцкую пасаду ў альма-матэр, але ў хуткім часе зразумеў, што больш падабаецца практычнае прымяненне ведаў, а таму наступным месцам службы стала Украiна – Жытомiр, Хмяльнiцкi, Вiннiца, Кіеў. Сям’я жыла ў Вінніцы, дочкі Вераніка і Юля вучыліся ў школе, а ён, як заўсёды, у камандзіроўках. Быў заняты на будоўлі новых гарнізонаў і па-лігонаў пад Данецкам, Луганскам, Харкавам для дыслакацыі ваенных часцей, выведзеных з Германіі, Чэхаславакіі, Венгрыі.
Калі ў Спітаку здарылася трагедыя – магутны землятрус — спатрэбіліся вялікія сілы, каб аднавіць ушчэнт разбураныя гарады і малыя населеныя пункты. У ліку тых, хто нанова адбудоўваў армянскія гарады, былі і вайскоўцы. Міхаіл Уладзіміравіч працаваў на будаўніцтве вайсковых i цывiльных аб’ектаў у Кіравакане, у тым лiку, i на будаўніцтве школы-дзесяцiгодкi, а такую ж школу ў Ленінакане ўзводзілі англічане. “Кіраваў англійскай будоўляй вельмі дасведчаны чалавек, сапраўдны английскi лорд, – расказвае Міхаіл Уладзіміравіч. — Мы з iм пазнаёмiлiся i даволi часта бывалi адзiн у другога на будаўнiчай пляцоўцы. Напярэдадні здачы аб’екта, на ўрачыстую цырымонію была запрошана сама прэм’ер-міністр Вялiкабрытанii, а ў англiчан застопарыліся работы з-за адсутнасці водазабеспячэння. Вось яны і звярнуліся за дапамогай да нас, вайсковых будаўнiкоў”. Міхаіл Уладзіміравіч узяўся вырашыць гэту праблему і бліскуча з ёй справіўся. За гэта ён, як адзiн з лепшых рускіх спецыялістаў, быў прадстаўлены самой “жалезнай ледзі”. Аўдыенцыя з Маргарэт Тэтчар стала адной з самых запамінальных падзей гэтага перыяду яго жыцця, а моцны поціск яе далікатнай рукі запомніў назаўсёды.
Жыццёвыя перакрыжаванні ўвесь час зводзiлi яго з цікавымі людзьмі, сярод іх і даволі вядомыя асобы, такія як генералы А. Лебедзь, Б. Громаў, П. Грачоў, А. Руцкой, Ю. Шаталін. Займаючы пасаду губернатара Краснаярскага края, А. I. Лебедзь нават запрашаў яго ў склад ураду, на высокую пасаду ў мiнiстэрстве. Гэта запрашэнне на фірменным бланку з аўтографам губернатара цяпер вісіць у рамцы над рабочым сталом Міхаіла Уладзіміравіча, як сімвал памяці і знак прызнання прафесіяналізму.
Пасля Кіева лёс закінуў яго на ўзбярэжжа Арктыкі. Служыў у складзе Паўночнага Флота Савецкага Саюза, а потым Расіі. Дэмабілізаваўся з пасады начальніка мантажнага ўпраўлення Паўночнага Флота.
Пасля выхаду на пенсію сям’я “асела” ў горадзе юнацтва Санкт- Пецярбургу. А ён па-ранейшаму ў камандзіроўках. Зараз працуе ў Севераморску. Яго веды, вопыт вельмі запатрабаваныя Міністэрствам абароны і Ваенна-марскім флотам Расіі. І пакуль б’ецца сэрца, пакуль ёсць сілы, ён будзе служыць Айчыне.
На малой радзіме ён таксама часты госць. Нягледзячы на вялікую адлегласць, пры любой магчымасці мчыць да матулi. З задавальненнем сустракаецца са школьнымі сябрамі, роднымі і наталяе душу непаўторным водарам клічаўскіх лясоў.
Падпалкоўнік М. У. Арцімовіч адзначаны некалькiмi дзяржаўнымі ўзнагародамі Расіі, самымi важнымi з iх лiчыць медаль “За баявыя заслугі” і знак “Выдатнік ваеннага будаўніцтва”.
Аліна СУДНІК.
Перечитала статью несколько раз. Конечно я знала, что Михаил Владимирович очень интересный человек с большим жизненным опытом, добрый, чуткий, отзывчивый. Но очень многое стало для меня откровением. Я горжусь тобой, Михаил и желаю, чтобы твоя дальнейшая жизнь была такой же яркой и насыщенной интересными встречами и событиями. Спасибо, Алина, что в своих статьях о лучших людях моего любимого Кличева вы пишете о моих одноклассниках.
Я, как офицер-геодезист, знаком с работой военных инженеров-строителей не по наслышке. Романтику летней жары, осенне-весенней хляби и зимней вьюги военные геодезисты по братски делили с военно-инженерными войсками.
Прошло более сорока лет с тех пор как мы окончили военные училища, но юноше кая романтика и уверенность в правильности выбора нашего жизненного пути офицера не покинули нас. И это наглядно демонстрирует Михаил Владимирович. Оптимизм по жизни, умение находить положительное и даже юморное в повседневности- его характерные черты. Верной дорогой идете, товарищ!
С уважением В.матюшонок, одноклассник М.Артимовича.
С интересом прочитала статью! Очень интересно переплетаются биографические и географические сведения. Алла мастер своего дела.Ей удалось точно раскрыть характер человека Видно, что перед нами очень интересный, умный офицер,с прекрасными деловыми качествами. Но в тоже время чувствуется скромность человека.С интересом слежу за циклом статей. Горжусь земляками. Продолжайте это начинание! Уверена, что наша Кличевщина богата на интересных людей.
спасибо, Вячеслав Антонович, за добрые слова и хоршие дополнения к портрету героя публикации, мне приятно, что удалось отыскать “белые”пятна в биографии Михаила Владимировича.
Выпускник СШ №1 г. Кличева
Борщевский В.А.
С интересом ознакомился с материалом в отношении моего одноклассника – Артимовича М.В.
Надо заметить, что многие факты его жизненного пути для меня явились откровением, хотя мы ежегодно по нескольку раз встречаемся в Кличеве.
Жаль, что не прозвучало в статье, что М.В. выпускник СШ №1 1970 года, и я это хочу подчеркнуть и акцентировать на этом внимание.
Наряду с этим, такая богатая биография и география в его судьбе – это «аккурат» в характере М.В. Еще со школьной скамьи у него было шило в одном месте, все стремился объять необъятное, находился в постоянном поиске. Однако – это скорее положительное его качество, чем отрицательное.
Важным является то, что он сохранил теплые чувства к своей малой Родине, одноклассникам. При всей своей занятости ежегодно приезжает на встречи выпускников в СШ №1, по-доброму и с теплотой относится к землякам.
Я желаю ему всего наилучшего, чтобы еще долго не угасал его энтузиазм и инициатива.
Так держать – Миша!
Мне повезло с моими одноклассниками, в их числе Бусел В.П., Сыромолот В.И., Матюшонок В.Г., Артимович М.В. и многие другие.
Они не искали легких путей, куда бы их не забрасывала судьба, стойко переносили тяготы и лишения военной службы. Это настоящие патриоты своей Родины.
Вместе с тем, наш жизненный путь идет к закату и надо бы позадуматься о некоторых итогах. Выражу эту мысль словами поэта С.Есенина: «…Стой душа, мы с тобою проехали
Через бурный положенный путь!
Разберемся во всем что видели
Что случилось, что сталось в стране
И простим, где нас горько обидели
По чужой и по нашей вине».
Также, спасибо корреспонденту газеты Судник А.В. за то, что нашла такую весомую, значимую, актуальную тему для публикаций и воплощает целенаправленно в жизнь эту идею.
С уважением,
В. Борщевский