Темы

ДЛЯ ДЗІЦЯЦІ ВЕДЫ НЕ ІСНУЮЦЬ БЕЗ НАСТАЎНІКА

Удзел  у  алімпіядным  руху — справа  гонару  для педкалектыву  любой  навучальнай  установы.  А для  настаўнікаў  СШ  №1  імя  Героя  Савецкага  Саюза  Паўла  Крываноса  — гэта  неад’емная  частка  вучэбнай  дзейнасці,  якая  не  толькі  дапамагае  выяўляць  і  развіваць  здольнасці  дзяцей,  але  і  стымулюе    настаўнікаў  да  метадычных  адкрыццяў, з’яўляецца рухавіком  педагагічнай  думкі  і  майстэрства.
У  гэтым  навучальным  годзе  бралі  ўдзел  у  школьных  алімпіядах  па  самых  розных  вучэбных  прадметах  83  вучні  4-9  класаў.  Вынік   парадаваў  вучняў,  педагогаў, бацькоў.   У  скарбонцы  поспехаў  і  дасягненняў –  44  дыпломы,  у  тым  ліку  26  дыпломаў  І ступені,  14 –ІІ  і  толькі  4 – ІІІ.  Многія  вучні  ўдзельнічалі  ў  алімпіядах  па  двух  і  па  трох  прадметах.  Настаўнікі  і іх  вучні  задаволены  рэзультатамі  паўся-дзённай  і  карпатлівай  працы.
Самы  лепшы  вынік  у  чацвёртакласнікаў.  Арцём  Анішчанка  і  Арына  Колесава  сталі  ўладальнікамі  дыпломаў  па  трох  прадметах.  Арцём  паказаў  выдатныя  веды  па  матэматыцы,  беларускай  мове  і  па  прадмеце  “Чалавек  і  свет”.  Арына — па  рускай, беларускай  і  англійскай  мовах.
Добрыя  веды  паказалі  і  атрымалі па  два  дыпломы:  па  рускай  і  англійскай  мовах  Эліна  Кардымон  (5 клас); Іван  Сакун (6 клас) — па  рускай  і  нямецкай  мовах;  Аляксандра  Чыжонак,  вучаніца  8-га  класа,  па  рускай  мове  і  хіміі;  Вікторыя  Фясько  (7  клас) — па  матэматыцы  і  геаграфіі;  Максіміліан  Ціцяк,  вучань 6-га  класа,  па  матэматыцы  і  гісторыі;  Ангеліна  Козыр  (5  клас) — па  беларускай  і  анг-лійскай  мовах;  Аліна  Радзюкевіч  (5  клас) — па  прадмеце  “Чалавек  і  свет”  і  па  англійскай  мове;  Дар’я  Яскевіч (4  клас) — па прадмеце  “Чалавек  і  свет”, па  рускай  мове;  Ганна  Калейчык  (4  клас) — па  матэматыцы  і  англійскай  мове.
Тэставанне,   модульныя  тэхналогіі,  методыкі   ўзаемаабмену  тэмамі ,  ц,ютарскае  суправаджэнне  адораных  вучняў – невялічкая  частка  сучасных  педагагічных  навацый,  якія  выкарыстоўваюць  педагогі  гэтай  школы.  Да  таго ж,  тут  шмат  увагі  ўдзяляецца  вучню  як  асобе, а  веды – непазбежны  інструмент  яе  фарміравання.  І  вельмі  многае  ў  гэтым  працэсе  залежыць  ад  асобы  настаўніка,  ад  яго  камунікацыйных  і  чалавечых  якасцей,  ад  яго  ўмення  не  толькі  перадаць  веды  вучням,  а  і  шчодра  падзяліцца  энергетычным  імпульсам  і  прывіць  жаданне  пастаянна  развіваць  свой  інтэлект.  Педагог-наватар  Шалва  Амонашвілі  сцвярджае,  што  для  дзіцяці  веды  не  існуюць  без  настаўніка.  Канешне  ж,  поспехі  вучням  не  даюцца  проста  так.  За  кожным  крокам  наперад —  мэтанакіраваная  і  ўдумлівая  праца  вучня  і  яго  настаўніка.
Па  выніках  алімпіяды  шмат  цёплых  слоў  заслугоўваюць  настаўніцы  пачатковых  класаў  Алена  Міхайлаўна  Эртман   і  Алена  Іванаўна  Альховік,  настаўніца  беларускай  мовы  і  літаратуры  Анжаліка  Валянцінаўна  Солтан,  настаўніца  па  працоўным  навучанні  Аксана  Віктараўна  Пракаповіч.  Добры  прыклад  педагагічнай  суполцы  падае  дырэктар  школы  Васіль  Васільевіч  Сазанавец.  Па  яго  прадмеце  вучні  атрымалі  два  дыпломы.  Паспяхова  пачалі  сваю  працоўную  біяграфію  ў  школе  настаўніца  англійскай  мовы  Кацярына  Сяргееўна  Эртман  і  настаўніца  біялогіі  Анастасія  Віктараўна  Дзяржанская.  Па  пяць  пераможцаў  алім-піяды  падрыхтавана  юнымі  педагогамі  за  даволі  кароткі  тэрмін,  а  гэта  выдатны  вынік  і  яркае  пацвярджэнне  таму,  што  прафесія  выбрана  правільна.

Аліна  СУДНІК.

Эла  Рыгораўна  ЗІНКЕВІЧ,  намеснік  дырэктара  па  вучэбнай  рабоце:
– Раней  была  перакананая,  што  патэнцыяльнага алімпіядніка заўважаюць тыя педагогі, якія  маюць  адпаведныя  схільнасці,  жаданне,  кваліфікацыю  і  вопыт. Але  нашы  маладыя  калегі  Кацярына  Сяргееўна  і  Анастасія  Віктараўна  пераканаўча  аправерглі  апошні  пастулат,  бо  падрыхтавалі  па  5  пераможцаў  школьнай  алімпіяды. Удзел у алімпіядным  руху — гэта адзін з многіх напрамкаў дзейнасці нашага калектыву. Поспехі дазваляюць узняць  імідж  школы, бо яны з’яўляюцца адным з крытэрыяў агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы ўстаноў адукацыі. Паспяхова  развівацца  алімпіядны  рух  можа  толькі   агульнымі  намаганнямі  настаўнікаў  і  адораных  дзяцей.  Асоба  настаўніка,  яго  жаданне  і  ўменне  знайсці,  зацікавіць  вучняў  з’яўляюцца  штуршком  да  пачатку  заняткаў.  Важнай  з’яўляецца  і  зваротная  сувязь  з  бацькамі.  Вучань,  настаўнік,  бацькі — удзельнікі адной каманды.  Без-умоўна, першачарговая  задача настаўніка — заўважыць  і  выявіць  здольнасці ў кожным вучні. Вельмі  важна  пры  адборы  дзяцей  для ўдзелу ў алімпіядах вызначыць навучэнцаў з нестандартным мысленнем, выдатнай доўгачасовай  памяццю,  неардынарным падыходам  і  арыгінальнасцю  ў  вырашэнні розных  навучальных  задач.  Для  гэтага настаўнік, назіраючы за вучнямі падчас урока і пазакласнай работы, якая ўзмацняе адукацыйны патэнцыял вучэбных прадметаў, вылучае дзяцей, якія маюць не толькі нестандартнае мысленне, але і ўпартасць пры дасягненні  мэты, працавітасць — тыя якасці, якія запатрабаваны ў рабоце з алімпіяднікам.
Кацярына  Сяргееўна  ЭРТМАН,  настаўніца  англійскай  мовы:
— Пры  адборы  будучага  алім-піядніка  галоўнымі  крытэрыямі,  з  майго  пункту  гледжання,  з’яўляюцца  моўныя  здольнасці  і  матывацыя  да  навучання  і саманавучання.  Падрыхтоўка  да  алімпіяды — гэта  бесперапынны  працэс,  які  ўключае  ў  сябе  і  канікулярны  час.  Таму  вельмі  важна,  каб  і  бацькі  пад-трымлівалі  сваё  дзіця, верылі ў яго. Пры падрыхтоўцы да алімпіяды  вучні  сутыкаюцца  з  велізарным аб’ёмам  работы  па  розных  аспектах  мовы.  Мы  працуем  з  аўтэнтычнымі  друкаванымі  і гукавымі  матэрыяламі,  шырока  выкарыстоўваем  магчымасці  інтэрнэту,  але  галоўнай цяжкасцю  пры  падрыхтоўцы  з’яўляецца  агульная  перагрузка  алімпіяднікаў.  А настаўнік для алімпіядніка — гэта дарадца, натхняльнік, апора. Мала  проста  перадаць  свае  веды  і  пракантраляваць  вынік,  трэба  творча  працаваць  з  вучнем.  Наш  алімпіяднік — гэта разумны,  мэтанакіраваны,  творчы чалавек, які хоча стаць паспяховым, ажыццявіць  сваю  мару.  І пры  падрыхтоўцы  да  алімпіяды  не  павінна быць ніякага  прэсінгу. Толькі супрацоўніцтва, зацікаўленасць, гнуткасць і пошук арыгінальных  падыходаў  да  кожнага  вучня. 
Анжаліка  Валянцінаўна  СОЛТАН, настаўніца беларускай мовы і літаратуры:
— У першы (школьны) этап алімпіяды ўключаюцца заданні, якія патрабуюць творчага падыходу, кемлівасці, здагадлівасці, умення самастойна аналізаваць, класіфікаваць моўныя факты, рабіць абагульненні і высновы.
Непасрэдная  падрыхтоўка  пачынаецца са складання плана  і  вызначэння  матывацыі ўдзелу  дзіцяці  ў  алімпіядзе.  Наш  дэвіз  заснаваны  на  выказванні  Л. М. Талстога:  “Бітву выйграе той, хто цвёрда вырашыў яе выйграць”.
На пачатковым этапе падрыхтоўкі прапорцыя сумеснай работы з настаўнікам і самастойнай работы вучня  складае  пяцьдзясят  на  пяцьдзясят,  а  яшчэ  дзіця  павінна  адчуць  сваю  значнасць  і  маю  зацікаўленасць   у  яго  поспехах.
Алімпіяда  па  беларускай  мове  і  літаратуры  патрабуе  велізарнай  эрудыцыі,  глыбокіх  ведаў  па  літаратуры.  Ёсць  праблема  недахопу  часу,  але  я  цаню  адданасць  прадмету,  імкнуся  выхаваць  густ  да  творчасці,  цікавасць  да  даследавання.  Вядома  ж, у  кожнага  настаўніка  ёсць  свае  сакрэцікі,  а  да  кожнага  вучня  патрэбен  асаблівы  ключык.  Я  проста  вельмі  люблю  дзяцей  і  ўдзячная  вучням  за  любоў  да  роднай  мовы.

Последние новости

Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
В Беларуси

Беларусь реализует совместно с Россией новый космический проект

16 апреля 2024
Официально

В Беларуси учрежден нагрудный знак делегата ВНС

16 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Навык плюс креативность – гарантия успеха

16 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 13 апреля

11 апреля 2024
Беларусь помнит

Нельзя забыть. Нельзя понять. Нельзя оправдать

11 апреля 2024

Рекомендуем

Сельское хозяйство

Сезон посевных: кличевские аграрии используют современные технологии и технику для богатого урожая

9 апреля 2024
Праздники

Праздник истинных патриотов

9 апреля 2024
Общество

От качества кадровой политики зависит будущее организации

9 апреля 2024
Духовное

ПРАЗДНИК БЛАГОВЕЩЕНИЯ ПРЕСВЯТОЙ БОГОРОДИЦЫ В ОДНОИМЕННОМ ХРАМЕ Г. КЛИЧЕВА

8 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
Кличевщина

У раёне

9 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

Дань уважения мужеству

10 апреля 2024
Молодёжь

Таланты Кличевщины

9 апреля 2024