Вясна прыспешвае хлебаробаў. З кожным днём растуць вытворчыя паказчыкі на хлебнай ніве раёна. Сёлета пад яравую сяўбу запланавана выкарыстаць 15 247 гектараў.
Па стане на 13 красавіка яравыя сельскагаспадарчыя культуры пасеяны на пло-шчы 5 745 гектараў, што склала 38 працэнтаў да за-планаванага.
Хлебаробы УКСП “Саўгас “Дабраволец” зерневыя і зернебабовыя культуры пасеялі на плошчы 1 500 гектараў, УКСП “Саўгас “Ольса” – 623 гектары, КСВК “Калгас імя Леніна” – 596 гектараў, КСВК “Калгас імя Тэльмана” – 594 гектары, КСВК “Калгас “Радзіма” – 480 гектараў, ААТ “Клічаўрайаграпрамтэхзабеспячэнне” – 462 гектары, СВК “Калгас “Нясята” – 440 гектараў, СВК “Калгас імя Будзённага” – 410 гектараў, СВУ “За-рэчны” – 366 гектараў, КСВК “Калгас “Савецкая Беларусія” – 363 гектары, УКСП “Саўгас “Доўгаўскі” – 270 гектараў.
Вызначыліся і першыя лідары сярод механізатараў: Уладзімір Мікалаевіч КОЗЫР з КСВК “Калгас імя Тэльмана”, Станіслаў Мікалаевіч ЛАПАЦІН з УКСП “Саўгас “Ольса”, Мікалай Аляксандравіч САРОКІН з КСВК “Калгас “Радзіма”, Лявонцій Міхайлавіч КУШАВАРАЎ з КСВК “Калгас імя Леніна”, Міхаіл Казіміравіч ШАБУНЕВІЧ з СВК “Калгас “Нясята”, Ігар Міхайлавіч БОЛАК з КСВК “Калгас “Савецкая Беларусія”, Мікалай Іванавіч ПІРОЖНІК з СВК “Калгас імя Будзённага”, Міхаіл Іванавіч МІХНЁНАК з УКСП “Саўгас “Дабраволец”, Пётр Уладзіміравіч МЯЛЕШКА з ААТ “КлічаўРАПТЗ”, Яўген Іванавіч ШЭХ з УКСП “Саўгас “Доўгаўскі”.
Аліна СУДНІК.