АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ПРАВАВЫХ КАНСУЛЬТАЦЫЙ
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі на мінулым тыдні правяла адзіны дзень прававых кансультацый па працоўным заканадаўстве і іншых прававых праблемах.
У нашым раёне такую дапамогу аказвала Ілона Васільеўна Парфенюк, галоўны прававы інспектар працы Рэспубліканскага камітэта беларускага прафсаюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці. Разам з ёй на прыёме грамадзян прысутнічаў Сяргей Паўлавіч Грашылаў, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў.
Юрыдычную кансультацыю і тлумачэнні заканадаўства Ілона Васільеўна дала па розных хвалюючых людзей праблемах, такіх як прыватызацыя жылля і ацэначны кошт яго, парадак работы ліквідацыйнай камісіі, парадак прадастаўлення выхаднога дня за дзяжурства на прадпрыемстве ў суботу і нядзелю, прадастаўленне маладым спецыялістам педагагічнага профілю жылля ў сельскай мясцовасці і многіх іншых.
Аліна СУДНІК.
Фота аўтара.