Темы

КСВК «Калгас імя Леніна»: па шляху мадэрнізацыі і адраджэння

Малочныя  рэкі  па  новых  стандартах

Аграпрамысловы  комплекс  Беларусі  актыўна  мадэрнізуецца. Так,  па  дзяржаўнай  праграме  паўсюдна  вядзецца  рэканструкцыя  малочна-таварных  фермаў.  Такія  ж  аб’екты  ўведзены  ў эксплуатацыю  і   ў  кожнай  гаспадарцы  Клічаўшчыны,  з  іх  8  функцыянуе  з  мінулага  года.   У  2015  годзе  плануецца  завяршэнне  апошняга,  трэцяга  этапа  будоўлі,  які  ў  асноўным  уключае  спектр  работ  па  добраўпарадкаванні  тэрыторый.
МТФ  з  сучаснай  даільнай  залай  пабудавана  з  “нуля”  і  ў  КСВК  “Калгас  імя  Ле-ніна”,  якая  называецца    тут  “Комплекс  № 2”.  Яшчэ  з  пачатку  лета  мінулага  года  яго  памяшканні  актыўна  запаўняліся  высопрадукцыйным  дойным  статкам.  Тады  ж  адсюль   пайшло  і  малако  па  новых  стандартах.
Як  расказала  старшыня  праўлення  гаспадаркі  Раіса  Міхайлаўна  Барысёнак, аўтаматызацыя  вытворчых  працэсаў  на  ферме  дазваляе    нарошчваць вытворчасць  малака  і  няўхільна  павышаць  яго  якасць.  Рэзультат  у  наяўнасці:  за  студзень  2015  года   85%  малака  з  гэтай  фермы  рэалізавана  сортам  “экстра”,  астатнія – вышэйшым  сортам.
Новая  ферма  разлічана  на  576  кароў,  цалкам  запоўніць  яе  памяшканні дойным  статкам  плануюць  да  канца  2016  года.  Цяпер  жа  тут  утрымліваецца  467  галоў  буйной  рагатай  жывёлы,  з  іх  125  кароў,  астатнія – цялушкі,  у  тым  ліку  цельныя.
Дарэчы,  каровы  тут  – першацёлкі  і  другім  ацёлам,  а  надой – важкі.  Напрыклад,  на  10  лютага  сярэднесутачны  надой на  гэтай  МТФ  склаў  19,4  кілаграма  на  адну  фуражную  карову,  а  гэта  больш,  чым  і  на  “Комплексе  № 1”    (18,5 кг),  і  на  Бацэвіцкай  МТФ (19,0 кг).  У  чым  сакрэт?
Па-першае,  утрыманне  тут  беспрывязнае,  а  значыць,  жывёла  можа    паляжаць  на чыстым  подсціле,  пайсці  папіць,  паесці   корму,  якога  хоча  і  калі  захоча.  Кармленне  збалансаванае  настолькі,  што  дазваляе  маладым  каровам  і  расці,  набіраць  моцы,  і  надой  добры  даваць.  У  іх  рацыёне – плюшчаная  кукуруза,  жмых  рапсавы,  сянаж, сілас,  канцэнтрат  уласнага  памолу  з  мінеральнымі  дабаўкамі  і  іншае.  Дарэчы,  кармы  развозяцца па  хляве нямецкім спецыяльным   кормараздатчыкам-змяшальнікам,  які  іх   здрабняе,  змешвае, падае  ў  кармушкі.
У  даільную  залу  каровы  ідуць  з  ахвотаю.  Чым  яна   прыцягальная?  Канцэнтратамі!   Працэс  даення  аўтаматызаваны,  прымяняецца  сістэма  ідэнтыфікацыі  жывёлы.  На  кожнай  рагулі  ёсць  спецыяльны  чып,  які  счытвае  камп’ютарны  датчык.   На  дысплеі – паказчыкі  надояў  кожнай  каровы.  На  кожны дадзены  кілаграм  малака  яна  атрымлівае  двойчы  ў  дзень  па  100 грамаў камбікорму,  які  сыплецца  ў  час  дойкі  прама  на  яе  асобны кармавы  стол.
Дзейнічае  і  сістэма  кантролю  якасці  малака.  Адбракаваны  сырадой   непажаданай  якасці  паступае  ў  асобную  ёмістасць.  Пасля  кіпячэння  яго  выкарыстоўваюць для выпойвання   цялят.   На  перапрацоўчае  ж  прадпрыемства  паступае толькі  высакаякаснае,  бяспечнае  малако-сыравіна,  якое  можа  ісці  і  на  экспарт.
Уся  ж  інфармацыя  аб  вытворчым  працэсе  ў  даільнай  зале  паступае  на  камп’ютар  са  спецыяльным  праграмным  забеспячэннем. Гэта  працоўнае  месца  загадчыцы  МТФ   Наталлі  Уладзіміраўны  Пархамовіч.
Працоўны  калектыў,  які  яна  ўзначальвае,  згуртаваны,  невялічкі.  Бо  тэхналагічныя  працэсы  ўсе  механізаваныя,  аўтаматызаваныя,  шмат   рабочых  рук  тут  проста не  патрэбна.  Аператарамі  машыннага  даення  працуюць  Наталля  Віктараўна  Яскевіч,  Вольга  Аляксандраўна  Філончык,  Ніна  Мікалаеўна  Ладонька.  На  кормараздатчыку (пакуль  не  сезон  палявых  работ)   дапамагае  адзін  з  лепшых  механізатараў  Уладзімір Леанідавіч  Ганчаронак.   Слесарамі  тут  Валерый  Уладзіміравіч  Абразевіч  і  Анатоль  Віктаравіч  Маркаў,  даглядаюць  жывёлу  Леанід  Міхайлавіч  Белазор,  Сяргей  Аляксандравіч  Кустаў,  Міхаіл  Міхайлавіч  Краўчонак.
– Як  працуецца  на  новай  ферме? – цікаўлюся ў  жывёлаводаў.
За  ўсіх  шчыра  адказвае  Наталля  Яскевіч:
– Мы  ўсе  не  навічкі  ў  жывёлагадоўлі,  працавалі  ў  розных  умовах.  Вось  мы  з  напарніцай  не  так  даўно  ў  суседнім  “Комплексе   № 1”  уручную  раздойвалі  першацёлак,  малако  ў  бачках  насілі.  Тут  значна  менш  фізічнай  працы  і  зусім  іншы  ўзровень  тэхналогій.  Напрыклад,  выкарыстоўваюцца  даільныя  ўстаноўкі  з  электронным  упраўленнем,  найноўшае   халадзільнае   абсталяванне.  Але  спраў  у  жывёлаводаў  безліч.  Напрыклад,  па-трабаванні  да  санітарыі  самыя  жорсткія.  І  раней  мы  вымя кожнай  карове  перад  даеннем  мылі.  І  цяпер  таксама – да  і  пасля,  толькі   пры дапамозе  спецыяльнага  стакана  з  мыючым  растворам,  выціраем  насуха  шматразовымі  сурвэткамі,  якія  штораз  пасля  абавязкова   мыем.  А  жывёла,  як  заўсёды,  патрабуе  добрага  догляду   і  клопату.
Для  нас,  работнікаў,  тут  усе  бытавыя  ўмовы  створаны.  Пакой  для  адпачынку  ёсць,  душ  добры  пастаянна  функцыянуе.  Ёсць  пральная  машынка-аўтамат  для  мыцця  нашага  рабочага  адзення.  Адно   працуй  сумленна!

Дадатковы  вектар

Свінагадоўля – гэта  традыцыйная  і  другая  па  значнасці  галіна  жывёлагадоўлі  Беларусі.   Сур’ёзнай  праблемай  у  яе  развіцці  стала   вірусная  хвароба  свіней — АЧС  (афрыканская  чума  свіней).  Зараз  жа   кіраўніком  дзяржавы  і  ўрадам  пастаўлена  задача   ў  сённяшніх  няпростых  ветэрынарных  умовах  аднавіць  у  2015 годзе  аб’ёмы  вытворчасці  свініны  да  ўзроўню  2012  года.
Свінагадоўля – адзін  з  традыцыйных  кірункаў  развіцця  і  КСВК  “Калгас  імя  Леніна”.  Па  словах  галоўнага  заатэхніка  гаспадаркі Марыі  Мікалаеўны  Струк,  раней   на  калгаснай  свінатаварнай  ферме  ў  аграрадку  Бацэвічы  ўтрымлівалася 1800 галоў  свіней.  Зараз,  згодна  з  адпаведнымі  рашэннямі  аблвыканкама  і  райвыканкама,  гаспадарцы  неабходна  ў  самыя  кароткія  тэрміны  аднавіць  пагалоўе.  Задача – да  чэрвеня  2015  года  мець  на  гэтай  ферме  да  3000  свіней.  Дзеля  чаго  ў  дадатак  да  існуючых  трох  хлявоў,  якія  зараз  эксплуатуюцца,   патрэбныя  дадатковыя  плошчы.  Днямі  на  тэрыторыі  фермы  і  распачаты  будаўнічы  аб’ект – рэканструкцыя  памяшкання  пад  утрыманне  адкормачнага  пагалоўя  свіней.  На  гэтыя  мэты  выдзелена  900  мільёнаў  рублёў  бюджэтнай  пазыкі,  астатняе – каля  2  мільярдаў – уласныя  сродкі  гаспадаркі.  Падрадчык  будоў-лі –  ААТ  “ПМК-89  Водбуд”.

Каб  радзіла  зямля

Кожны  гаспадар  ведае:  добра  ўгноіш  глебу  арганічнымі  ўгнаеннямі – будзеш  з  ураджаем.  Бо  арганіка  пры  згніванні  мінералізуецца  і  ўтрымлівае  азот,  фосфар, калій,  кальцый  і  іншыя  элементы  харчавання  раслін,  а  таксама  арганічнае  рэчыва,  якое  станоўча  ўплывае  на   ўласцівасці   глебы.
Зіма – самы  час  для  нарыхтоўкі,  вывазкі  арганічных  угнаенняў  на  палеткі  гаспадарак  раёна.  Прычым  лік  ідзе  на  тысячы  тон.  Вось  і  ў  гаспадарцы  не  марудзяць  з  гэтай  важнай  справай.   Нарыхтавалі  ўжо  14,5  тысячы  тон   арганікі  з  запланаваных  19  тысяч.  Пакуль  няма  вясновага  бездарожжа,  вывезлі  на  палеткі  ўжо  11,9  тысячы  тон.  Дарэчы,  тут  яшчэ  з  восені  ўнеслі  пад  азімыя  культуры  і  сёлетнюю  яравую  сяўбу  3,6  тысячы  тон  гною.   А  зараз,  як  толькі  ёсць  дастаткова  паліва  для  тэхнікі,  на  вывазцы  арганікі  задзейнічана  цэлае  механізаванае  звяно.  На  пагрузчыках “Амкадор”  папераменна  працуюць  Дзмітрый  Пятровіч  Капітанчук  і  Леанід  Сямёнавіч  Карнееў.  Колькі  рэйсаў  за  дзень  робяць  на  сваіх  трактарах  механізатары  Валерый  Уладзіміравіч  Тарэлка,  Андрэй  Андрэевіч  Пархуцкі,  Валерый  Уладзіміравіч  Касцян.  Усе  ведаюць:  трэба  спяшацца,  вясна  не  за  гарамі.  Большая  частка арганікі  ў  гаспадарцы  будзе  ўнесана пад  кукурузу – каралеву  палёў, якая   надзвычай  патрабавальная  да  ўрадлівасці  глебы,  дае  асноўныя  аб’ёмы   сакавітых  кармоў  для  грамадскага  статка.  Будуць  кармы – будзе  малако  і  мяса.  У  сельскай  гаспадарцы  ўсе   тэхналагічныя  працэсы   ўзаемазвязаныя,  дробязей  не  бывае.

Последние новости

Судебная экспертиза

Покупка подержанного авто.

28 марта 2024
Охрана природы

Всемирная экологическая акция «Час Земли-2024» пройдет 30 марта

28 марта 2024
Актуально

Спасибо за дружную семью!

27 марта 2024
Кличевщина

Край, дзе пачынаецца Радзіма

27 марта 2024
Правопорядок

Случаи смертельных отравлений алкоголем в 2023 году

26 марта 2024
Официально

Лукашенко рассказал о контактах с Путиным в течение суток после теракта в Подмосковье

26 марта 2024
Актуально

Наградили лучших членов избирательных комиссий

26 марта 2024
Профсоюзы

Правовой профсоюзный приём

26 марта 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

Символ скорби

26 марта 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения «Движение по правилам – основа безопасности!»

26 марта 2024

Рекомендуем

Праздники

Зиму-зимушку проводили, весну красную встретили

20 марта 2024
Актуально

В Кличеве состоялось совместное заседание президиума Кличевского районного Совета депутатов и Кличевского райисполкома

19 марта 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения «Движение по правилам – основа безопасности!»

26 марта 2024
Кличевщина

Важный день в истории

20 марта 2024
Кличевщина

Сёстры Хатыни

22 марта 2024
Актуально

Помним и чтим

20 марта 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

20 марта 2024
Медицина

С заботой о здоровье. Диспансеризация по новым правилам

18 марта 2024