Запрашаем на хакейны турнір

На  жаль,  тым,  хто  чакае  зіму,  каб  пакатацца  на  каньках,  зіма  такіх  магчымасцяў  пакуль  што  не  дае.
Заліць  лядовыя  пляцоўкі  не  атрымліваецца.  Аднак  сапраўдныя  аматары  гульні  ў  хакей  знайшлі  выйсце  і  амаль  кожны  вечар  збіраюцца  на  азярцы,  што  за  СШ   № 2,  каб  паганяць  шайбу.  Рознаўзроставая  кампанія  з  тых,  хто  толькі  вучыцца  стаяць  на  каньках,  у  тым  ліку  дзеці,  дзяўчаты,  жанчыны,  і  хто  ўжо  мае  навык  спачатку  пры-кладаюць  намаганні,  каб  пачысціць  лёд,  а   потым,  аб’яднаўшыся  ў  каманды,  пагуляць  у  хакей  ці  проста  пакатацца  на  каньках.
Аматары  гэтай  азартнай  і  карыснай  ва  ўсіх  адносінах  гульні  прапануюць  7  лютага  правесці  раённы  турнір.  Каманды  можна  фарміраваць  па ўзросту,  па  інтарэсах,  школьныя,  дваровыя,  вулічныя,  словам,  як  каму  падабаецца.  Заяўкі  прымае  і  судзіць  спабор-ніцтвы  будзе  В. С. Дрэнь,  галоўны  спецыяліст  аддзела  адукацыі,  спорту  і  турызму  райвыканкама.  У  ліку  арганізатараў  турніру — раённы  Савет  дэпутатаў  і  Р. Ю. Коўрык,  спарт-смен-аматар.

Добавить комментарий