Цёпламу дому Кундзікавых – 25
Дабра, любві, здароўя ніколі шмат не бывае. Асабліва калі гэта датычыцца дзяцей.
Адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі з’яўляецца клопат пра іх. Мінула роўна 25 гадоў з той пары, як у райцэнтры гас-цінна расчыніў свае дзверы дом сямейнага тыпу Кундзікавых. За гэты час для 43 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія маюць патрэбу ў апецы, ён стаў родным і па-сапраўднаму цёплым домам. Домам, дзе іх заўжды разумеюць, абаграваюць цяплом і ласкай, бацькоўскай пяшчотай. Выхоўваць дзяцей – самая складаная, але ў той жа час самая высакародная справа, якой Рыта Уладзіміраўна і Сяргей Аляксеевіч прысвяцілі жыццё.
Мы шчыра і сардэчна віншуем дом сямейнага тыпу з юбілейнай датай. Няхай у вас усё атрымліваецца, няхай у вашай вялікай і дружнай сям’і заўсёды жыве шчасце, дабро, узаемаразуменне, мір і згода!