У Клічаве зноў будуць наваселлі!
Як паведаміў раённы архітэктар Канстанцін Мікалаевіч Чарных, плануецца, што сёлета ў раёне будзе пабудавана 7200 квадратных метраў жылля. З іх 4400 – з дзяржпадтрымкай, 900 – для перасяленцаў са старога (ветхого) жылля, 2,5 тысячы квадратных метраў – індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва.
Добрая альтэрнатыва звыклым ужо для нас будаўнічым кааператывам – жыллё, пабудавае па дзярж-заказе. Будаўніцтва мена-віта такога першага ў Клічаве 60-кватэрнага жылога дома пачнецца ў бліжэйшы час. Адрас новабудоўлі – вуліца Сацыялістычная, 3 “Б”. Узводзіцца гэты дом у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта ад 8 мая 2013 года № 215 “О некоторых мерах по совершенствованию строительства (возведения, реконструкции) жилых помещений” для грамадзян, якія маюць права на атрыманне льготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта ад 6 студзеня 2012 года № 13. Сям’я павінна знаходзіцца ў спісах мясцовых і раённага выканаўчых камітэтаў па ўліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Пачнецца сёлета ў гора-дзе і будаўніцтва аднаго 20-кватэрнага дома па вуліцы Сацыялістычнай. У ім праду-гледжана як сацыяльнае жыллё, так і для перасяленцаў са старога (ветхого) жылля. Да апошняй катэгорыі адносяцца жыхары дома №2 па завулку Пугачова. Для іх будзе пабудавана ў гэтым доме 16 кватэр.
На радасць і шчасце вялікай сям’і
Нашай дзяржавай удзяляецца вялікая ўвага інстытуту сям’і, і асабліва дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў.
Адно з патрабаванняў кіраўніка дзяржавы – каб кожнае дзіця, якое жыве ў Беларусі, выхоўвалася ў сям’і. Няхай гэта будзе сям’я родная або прыёмная, але дзіця па-вінна адчуваць блізкае плячо дарослага чалавека, бацькоўскае плячо. Сёння ў Беларусі рэалізуецца праграма па будаўніцтве дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, каб пазбавіцца ад буйных інтэрнацкіх устаноў.
На Магілёўшчыне пабудавана ўжо амаль 50 такіх дамоў. Прынята рашэнне аб узвя-дзенні аднаго дзіцячага дома сямейнага тыпу і ў Клічаве.
Як паведаміў начальнік ад-дзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Мялешка, асобны 2-павярховы дом агульнай пло-шчай 207 квадратных метраў бу-дзе пабудаваны сёлета для маладой сям’і Захара і Юліі Кундзікавых, у якіх ужо зараз выхоўваецца чацвёра прыёмных дзяцей. Новабудоўля з’явіцца па завулку Садоваму, у мікрараёне з развітай інфраструктурай. У доме будуць створаны ўсе ўмовы для кам-фортнага адначасовага пражывання і выхавання дзесяці дзяцей, уключаючы родных, а само жыллё будзе знаходзіцца на балансе аддзела адукацыі.
Ніна Ізох.