ФЕЯ ПРЫГАЖОСЦІ, ДОБРАГА НАСТРОЮ І НЕЗАБЫЎНЫХ УРАЖАННЯЎ

Калі  ласка,  знаёмцеся:
Вікторыя  Юр’еўна  КОЙПІШ
Па  спецыяльнасці, атрыманай  у  Беларускім  дзяржаўным  зканамічным  універсітэце, – эканаміст,  па  прызванні – стыліст,  дэкаратар,  фларыст.
Прыгажуня  Вікторыя замужам  за   Антонам  Койпішам.
Іх  сямейны  стаж – 5  гадоў, разам  яны  выхоўваюць  4-гадовую  дачушку  Эвеліну.
Па  гараскопу –  Казярог.
Па  натуры — добрая,  адкрытая,  надзейная,  сціплая  і  вельмі  таленавітая.
Кола  яе  інтарэсаў — неабмежаванае,  але  на  данным  этапе  больш  за  ўсё  цікавіцца  ўсім,  што  датычыцца  афармлення  і  дызайну  ў  галіне  вясельнага  бізнесу,  і сямейнай  педагогікай.

– Вікторыя,  раскажыце,  калі  ласка,  з  чаго  пачалося  Ваша  захапленне  і  жаданне  асвойваць  навуку  дызайна  і  фларыстыкі?
– Упершыню  задумалася  над  гэтым,  калі  рыхтавалася  да  ўласнага  вяселля. Я  была  пераканана:  каб  вяселле  ўдалося  і  запомнілася,  мала  нагатаваць  шмат  смачных  страў,  трэба  яшчэ  стварыць  атмасферу  свята.   Мне  вельмі  хацелася,  каб  надоўга  засталіся  ў  памяці  гасцей,  якія  прыйшлі  падзяліць  з  намі  радасць  нараджэння  новай  сям’і,  прыемныя  ўспаміны.  А  паколькі  такія  паслугі  ў  нашай  мясцовасці  ніхто  не  аказваў,  то  ўсё  прыйшлося  ствараць  самой.  Трэба  заўважыць,  што  працэс  мяне  захапіў,  а  вынік  атрымаўся  нядрэнны.  Але,  каб  працаваць  у  сферы  афарміцельскага  вясельнага  бізнесу,  аднаго  жадання  мала,  трэба  было  атрымаць  адпаведныя  веды  і  прайсці  курсавую  падрыхтоўку.  Ды  і  цяпер  прыходзіцца  пастаянна  сачыць  за  тэндэнцыямі  моды  ў  гэтай  сферы  і  навінкамі.    Шмат  чытаю,  наведваю  семінары  па  фларыстыцы  і  вясельным  дэкоры  як  у  нашай  краіне,  так  і  за  яе  межамі,  прымаю  ўдзел  у  вебінарах.  Актыўна  супрацоўнічаю  з  іншымі  майстрамі,  з  якімі  мы  аб’ядноўваемся    ў  сапраўдныя  каманды   і  разам  з  прафесіяналамі  розных  напрамкаў  (фатографы,  візажысты,  дэкаратары,  стылісты,  фларысты,  парыкмахеры)  ствараем  праекты  дэкору.
Я  вельмі  люблю  фларыстыку. Выкарыстанне  прыроднай  прыгажосці  і  непаўторнасці  жывых  раслін  дазваляе  ствараць  цудоўныя  кампазіцыі,  якія  становяцца ўпрыгажэннем  урачыстасці  і  выдатным  падарункам  маладажонам  і  іх  гасцям.  Я  з  задавальненнем  прымяняю  фларыстычныя  кампазіцыі  ў  дэкарыраванні  інтэр’ера.  Гэта  модна,  стыльна  і  вельмі  прыгожа. Фларыстыка  не  толькі  дорыць  нам  багаты  свет  прыгажосці  і  гармоніі,  але  і  дазваляе  пастаянна   адкрываць  штосьці  новае,  дае  неперавершаныя  магчымасці  для  самавыяўлення.
– Што цікавіць  Вашых  патэнцыяльных  кліентаў?   Якія  трэнды  цяпер  карыстаюцца  попытам?
— Заказчыкаў,  канечне  ж,  цікавяць  навінкі  сезона.  У  гэтым  бізнесе  існуе  мода  на  колеры.  Сёлета,  напрыклад,  моднымі  былі  каралавыя  і  мятныя  адценні.  Мы  абмяркоўваем,   тэкстылем  якіх   тэкстур  і  колераў  будуць  аформлены  сталы,  стулы,  прэзідыум  (так  на  мове  дэкаратараў  называецца  стол,  за  якім  сядзяць  маладажоны),  што  будзе  дамінаваць  у  афармленні  вясельнага  картэжу  і  гэтак  далей.
Калі  ўдала  падабраць  адценні,  то  за  кошт  камбінавання  розных  тэкстур  можна  стварыць  вельмі  эфектны  дэкор  вяселля  па  любімым  літаратурным  творы,  фільме,  па  эпасе – сярэдневечча,  рэнесанс  і  таму  падобнае.
Я  вельмі  дэталёва  абмяркоўваю  з  заказчыкамі  ўсе  нюансы  будучага  вяселля,  высвятляю  іх  каляровыя  густы  і  пажаданні.   Пры  стварэнні  праекта  ўлічваю  фінансавыя  магчымасці,  імкнуся   прапанаваць  найбольш  даступныя  і  бюджэтныя  матэрыялы  і  элементы  дэкору.  Нават  калі  фінасавыя  магчымасці  кліентаў  не  дазваляюць  размахнуцца  на  поўную,  то  ўсё  роўна  можна  знайсці  арыгінальнае  рашэнне  дэкору.  Некаторыя,  напрыклад,  просяць  аформіць  вясельную  залу  менавіта  так,  як  было  ў  сяброўкі  Светкі.  Але  такі  падыход  не  задавальняе  мяне  як  аўтара  і  стваральніка.  Я  не  магу  паўтарацца  і  абавязкова  ўношу  нейкія  новыя  элементы  ў  афармленне,  каб  не  губляць  сваю  прафесійную  годнасць.
Пра  модныя  трэнды  вясельнага  дэкору   можна  гаварыць  шмат.  Ужо  некалькі  сезонаў  існуе  модная  плынь  афармляць  вяселлі  дэталямі  з  паперы.   Такі  вясельны  дэкор  існаваў  і  раней,  але  з  развіццём тэндэнцый  з’явілася  вельмі  шмат  новых  відаў  такога  афармлення.  Сёння   ўпрыгожванні   з  паперы  на  вяселлі  сталі  пажаданнем  многіх  нявест,  а  ў  гэтым  сезоне – гэта проста  трэнд.
Усё  больш  папулярнымі  становяцца  выязныя  рэгістрацыі.  Можна  на  беразе  ракі,  ці  ў  садзе,  ці  пад  нейкім  разгалістым  дрэвам  стварыць  непаўторную  пляцоўку  для  заключэння  шлюбу.  Яднанне  з  прыродай,  экалагічныя  матэрыялы,  павевы  ветру  і  фантазія  дэкаратара  дазваляюць  стварыць  атмасферу  ўрачыстасці  і  арыгінальнасці.
– А  як  ставяцца  маладажоны  да  нацыянальнага  каларыту  на  вяселлі?
– На  вялікі  жаль,  пакуль  яшчэ  ніхто  не  заказваў  афармленне  вяселля  ў  нацыянальным  стылі.  Я  вельмі  чакаю  такі  заказ.  Ёсць  ідэі.  Ёсць  жаданне  і  нават  матэрыялы  ёсць.
– Што  для  Вас,  Вікторыя,  галоўнае  у  жыцці?
–  Сям’я,  канечне.  Мой  муж, дачушка,  мае  любімыя  браты,  нашы  бацькі.  Дарэчы,  нам  з  мужам  вельмі  пашанцавала  з  бацькамі, яны  ў  нас  адукаваныя,   разумныя, інтэлігентныя  і  вельмі  прагрэсіўныя  людзі.  З  маімі  мы  жывем  пад  адным  дахам,  і  я  ўдзячная,  што  яны  дазваляюць  нам  будаваць  сваю  сям’ю  так,  як  мы  таго  хочам.  Нам  вельмі  камфортна  разам,  а  гэта  вельмі  важна.
Наша  дачушка  Эвеліна – гэта  планета,  вакол  якой  верціцца  жыццё.  Мы  з  ёй  праводзім  шмат  часу.  Разам  чытаем  казкі,  малюем,  ладзім  тэатр  ценяў,  гуляем,  займаемся  дэкарыраваннем  і  фларыстыкай.  Дзяцей  трэба  не  проста  любіць,  іх  трэба  з  пялюшак  выхоўваць.
– Хутка  Новы  год.  Якія  парады  Вы  далі б  нашым  чытачам?
– Да  свята,  канечне  ж,  трэба  рыхтавацца.  Не  абавязкова  купляць  дарагія  і  не  заўсёды  экалагічныя  цацкі  і  ўпрыгожванні.  Пры  жаданні  можна  ўпрыгожыць  ёлку  альбо  сасновую  галінку  падручнымі  сродкамі,  як,  напрыклад,  мы  зрабілі  гэта  ў  нашым  гандлёвым  доме  Незабытоўскіх. Белыя  розных  памераў  шары,  якія  зроблены  са  звычайных  швейных  нітак  і  сілікатнага  клею  і  пры  мінімальных  фінансах,  некалькі  бантоў  з  абгортачнай  паперы – і  атрымалася  стыльная,  прыгожая  і  арыгінальная  навагодняя  ёлка.
Абавязкова  парадуйце  родных  элементамі  навагодняга  дэкору,  напрыклад,  упрыгожце  акно  гірляндай,  на  столік  пастаўце  кампазіцыю  з  жывых  кветак  ці  свечак,  каля  люстэрка  павесце    некалькі  звязаных  яркай  лентай  ёлачных  цацак,  а  на  люстру  ці  свяцільнік  прывяжыце  фігурку  выразанага  з  паперы  Анёла.  Варыянтаў  сотні,  трэба  толькі  не  ляніцца  і  праявіць  фантазію  і  жаданне.  Сёння  вельмі  моднымі  сталі  навагоднія  вянкі,  імі  ўпрыгожваюць  дзверы, прасценкі.  Аснову  вянка  можна  зрабіць  з  чаго  толькі  пажадаеце:  з  хвойных  галінак,  з  саломы,  з  гнуткіх  галінак  дрэў,  з  яблыкаў,  урэшце.  А  ўпрыгожыць  іх  усім,  што  ёсць  пад  рукой.
— Дзякуй  Вам,  Вікторыя,  за  гутарку  і  парады.  Творчага  натхнення  і    шчасця  Вам,  а  ў  Вашай  асобе  ўсім  такім  жа,  як  Вы – маладым,  таленавітым,  нераўнадушным  і  актыўным.

Аліна  СУДНІК.

Последние новости

Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024
Официально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения пройдёт 26 апреля

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

Преуспеть во всём

24 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
У раёне

У раёне

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Субботник на Кличевщине: поддержание порядка – задача общая

23 апреля 2024
Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024

Рекомендуем

80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024