КЛОПАТ І ЎВАГУ – КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ

Ганна  Уладзіміраўна  МУХА   на  пасадзе  старшыні  Бацэвіцкага  сельвыканкама  нядаўна,  аднак  у  структуры  выканаўчай  улады  яна  не  навічок,  за  плячыма  багаты  вопыт  і  стаж  работы  ў  якасці  сакратара,  упраўляючага  справамі  сельвыканкама.  Доўгі  час  пражывала  ў  Заполлі,  таму  і  яна  людзей   добра  ведае,  і  людзі  яе.
— У  якім  стане  печы  і  грубкі,  электраправодка?  Хто  дапамагае  па  гаспадарцы  састарэлым  адзінокім  і  адзінока  пражываючым?  Якая  дапамога  патрэбна  людзям  з  абмежаванымі  магчымасцямі?  Гэтыя  і  мноства  іншых  пытанняў  знаходзяцца  ў  полі  зроку  аглядавай  камісіі  сельвыканкама,  — пачынае  нашу  гутарку   Ганна  Уладзіміраўна. — Амаль  у  кожнай  хаце  пабывалі  члены  нашай  камісіі  і  на  свае  вочы  пераканаліся  ў  тым,   як  жывуць  вяскоўцы  і  што  іх  хвалюе,  наколькі  праяўляюць  клопат  аб  састарэлых  бацьках  іх  дзеці.
Асенне-зімовы  сезон  у  разгары,  а  значыць,  і  ацяпляльныя  прыборы,  печы  і  грубкі  эксплуатуюцца  на  поўную  магутнасць.  На  вялікі  жаль,  нельга  сказаць,  што  ў  кожным  домаўладанні  яны  ў  парадку,  як  дарэчы,  і  самі  сядзібы.  Ёсць,  канечне,  выпеставаныя гаспадарлівымі  і  руплівымі  рукамі,  а  ёсць  і  такія,  што  нясуць  толькі  водгукі  былога  дабрабыту.  У  многіх  дварах  і  хатах  пасялілася  старасць  і  адзінота.   Зразумела,  што  састарэлы  чалавек  не  мае  колішняй  моцы,  таму  ў  такіх  домаўладаннях,  у  большасці  выпадкаў  за  кошт  мясцовага  бюджэту,  устаноўлены  аўтаномныя  пажарныя  апавя-шчальнікі,  што  працуюць  на  батарэйках.  Вядома,  самім  пажылым  цяжка   замяніць  у  ім  элемент  сілкавання,  ды  і  ў  магазіне  яны  не  заўсёды  ёсць,  таму  дзецям  трэба  паклапаціцца  аб  гэтым,  як,  дарэчы  будзе  заўважыць,  і  аб  своечасовай  нарыхтоўцы  паліва,  рамонце    пячнога  ацяплення,  агаро-джы,  а  ў  летні  перыяд — абкошванні  травы.
З  мэтай  прапаганды  ведаў  і  папярэджання  надзвычайных  сітуацый  сярод  малодшых  школьнікаў  мы  правялі  конкурс  малюнкаў  на  тэму  “Пажарная  бяспека  вачыма  дзяцей”.  А  пераможцамі  сталі  вучні  4  класа  Раман  Клімовіч,  Дзіяна  Сугака,  Алена  Пархамовіч,  Таццяна  Цыкур  і  трэцякласніца  Ксенія  Фясько.
— Ганна  Уладзіміраўна, не  менш  важная  работа  мясцовых  органаў  улады  накіравана  на  навядзенне  парадку  на зямлі,  на  пустуючых  сядзібах  і  зямельных  надзелах.  Што  зроблена?
— Адразу адзначу, што вялася належная работа па заворванні пустуючых участкаў і ўвядзенні іх у севазварот,  а  гэта  звыш  31,4 га.   Тут  мэтанакіравана працавалі кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў,  КСВК  “Калгас  імя  Леніна”  і  СВК  “Калгас  імя  Будзённага”.  За  гэты  год  за  сродкі  бюджэту  знесена  адна  спаленая  пустуючая  сядзіба.  Акрамя  таго,  знайшлі  шэраг  уладальнікаў  закінутых  домаўладанняў,  якія  выканалі  неабходныя  работы  па  зносе  паўразбураных  домаўладанняў  за  ўласны  кошт.  На  тэрыторыі  сельсавета  спілавана 4 небяспечныя дрэвы, яшчэ  3  дрэвы  запланавана  спіліць  у  гэтым  месяцы, падрыхтавана  для  пастаноўкі  ў  рэгістр  адно  пустуючае  домаўладанне. За  гэты год  выдадзена  больш  за 120  прадпісанняў,  знесена каля 100 метраў  старых агароджаў.  Але  разам  з  тым  яшчэ  ў  кожным  сельгаспрадпрыемстве  застаецца  вялікі  масіў  пустуючай  зямлі,  недастаткова  актыўна  вядзецца  работа  па  зносе пустуючых  домаўладанняў,  добраўпарадкаванні  дарог,  па  абкошванні  пустазелля.  Усе  гэтыя  і  іншыя  пытанні  знаходзяцца  на  пастаянным  кантролі  ў  сельвыканкаме.
— Вельмі   набалелым  з’яўляецца  пытанне  добраўпарадкавання  могілак.  Чым  можаце  падзяліцца  з  чытачамі?
—  З  12    размешчаных  на  тэрыторыі  сельсавета  месцаў  пахавання  на  нашым  балансе  засталося  5.  Гэта  могілкі  вёсак  Любічы,  Асавы,  Люціна,  Бярозаўка,  Усохі.  Работы  на  гэтых  святых  месцах  праводзяцца  пастаянна.  Аргані-зоўваюцца  суботнікі,  прыцягваюцца  сродкі  і  сілы  мясцовага  насельніцтва,  дапамагаюць  актывісты  сельсавета,  школьнікі.  Стараемся  своечасова  вывозіць  смецце  і  ў  зімовы  час  чысціць  дарогі  да  могілак.  У  наступным  годзе  плануем  замяніць  агароджы  на  ўсохскіх  і  любіцкіх  могілках.
— Можна  заўважыць,  што  з  кожным  годам  і  асабістыя  падвор’і  грамадзян  становяцца  больш  прывабнымі  і  акуратнымі.  Ці  так  гэта?  Як  стымулюеце  вяскоўцаў?
— Безумоўна,  так.  Практычна  ва  ўсіх  населеных  пунктах  жыхары  падфарбоўваюць  фасады  дамоў,  замяняюць  агароджы, упрыгожваюць  сядзібы  кветнікамі  і  малымі  архітэктурнымі  формамі.  Пра  гэта  гаворыць  і  тое,  што  ў  раённым  конкурсе  на лепшую  ся-дзібу  больш  актыўна  сталі  ўдзельнічаць  нашы  жыхары.  Сёлета  пераможцамі  раённага  конкурсу  на  лепшае  ветэранскае  падвор’е   сталі  М. Ф. Пірожнік  і  Т. В. Турава.  На  святах  вёскі  гаспадары  лепшых  домаўладанняў  таксама  ўзнагароджваюцца.  Хачу  пажадаць  плённай  працы  ў  гэтым напрамку  і іншым  жыхарам  нашага  Савета.
— Колькі  людзей  пражывае  на  тэрыторыі  Савета  і  якім  чынам  наладжана  сувязь  з  кожным  населеным  пунктам?
– На  тэрыторыі  сельсавета  пражывае  больш  за  1800  чалавек.  Дапамагаюць  выконваць             ускладзеныя  на  нас  абавязкі  11  дэпутатаў  і  13  старастаў.  Асабліва  хочацца    падзякаваць  за  плённую  працу  старастам  Аляксею  Фядосавічу  Хазееву  з  Малой  Вольсы,  Таццяне  Дзянісаўне  Баразне  з  Любіч,  Станіславе  Іванаўне  Малішэўскай  з  Юзафіна,  Яўгеніі  Іванаўне  Сушыцкай  з  Міхалоўкі,  Генадзю  Іванавічу  Аўсяніку  з  Дубровы,  Надзеі  Паўлаўне  Каламеец  з  Бацэвіч.
— Дарэчы, што ў  планах?
— Як  і  раней,  асноўная  работа  будзе  скіравана  на  пустуючыя  ўчасткі,  кінутыя  без  нагляду  хаты,  добраўпарадкаванне  могілак,  населеных  пунктаў  і  г.  д..  Упэўнена,  што  ўсе мерапрыемствы  будуць  выкананы.  А  значную  дапамогу  акажуць  насельніцтва  і  працоўныя  калектывы.

Аліна  СУДНІК.

Последние новости

Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024
Официально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024