БЫЦЬ ЗДАРОВЫМ – ГЭТА МОДНА!
У час акцыі “Клічаўскі раён – тэрыторыя здароўя” раённы камітэт ГА БРСМ правёў шоў-гульню “Старцінэйджар”.
На сцэне, каля раённага Дома культуры, змяняючы адно аднаго, змагаліся дзве каманды: “Авангард” з СШ № 2 і “Кантрасты” з Дзмітраўскага комплексу “Дзіцячы сад – сярэдняя школа”. Удзельнікі конкурсу выступілі пад дэвізам “ Моладзь Клічаўшчыны – за здаровы лад жыцця” і паказалі сваё імкненне да актыўных формаў арганізацыі вольнага часу. Школьнікі не толькі праверылі сябе на вынослівасць і выплеснулі назапашаную энергію, але і атрымалі зарад бадзёрасці, падарылі сабе і гледачам выдатны настрой. А яшчэ старцінэйджары пацвердзілі, што быць заровым – модна і прэстыжна!