Темы

З клопатам і ўвагай да пажылых людзей

У  гэтым  сутнасць  прафессіі  сацыяльных  работнікаў.
Аддзяленне  тэрміновага  сацыяльнага  абслугоўвання   раённага  цэнтра  сацыяльнага  абслугоўвання  насельніцтва  ўзначальвае  Алеся  Іванаўна  Баразна.  У  сацыяльнай  сферы  яна  не  навічок,  ужо  14  гадоў  аддадзена  гэтай  высакароднай  справе.  Адукацыя  таксама  адпаведная.  Яна  скончыла  Расійскі  дзяржаўны  сацыяльны  ўніверсітэт,  дзе  праходзіла  навучанне  на  факультэце  “Сацыяльная  работа”. Сёння  яна  наш  госць.
– Алеся  Іванаўна,  раскажыце,  калі  ласка,  што  такое  тэрміновыя  паслугі  і  наколькі  яны  запатрабаваныя    ў  насельніцтва  нашага  раёна?
— Слова  «тэрміновыя»  гаворыць  само  за  сябе.  Зімой — пачысціць  снег,  летам – абкасіць  прыдамавую  тэрыторыю,  распілаваць  бервяно  на  дровы,  ды  і  яшчэ  шмат  чаго  іншага хутка і якасна могуць зрабіць работнікі аддзялення  тэрміновай  сацыяльнай  дапамогі.  З  пачатку  года  па  розных  пытаннях  да  нас  звярнуліся   549  чалавек.  І  гэта  дае  падставы  лічыць,  што  нашы  паслугі  ў  насельніцтва  запатрабаваныя.
– Колькі  чалавек  працуе  ў  аддзяленні  і  па  якіх  кірунках?
– У  нас  два  спецыялісты  па  сацыяльнай  рабоце,  сацыяльны  работнік  і  дзве  няні.  Няні  працуюць  па  дзве  гадзіны   ў  дзень  у  сем’ях,  дзе  нарадзіліся  двайняткі  і  да  дасягнення  імі  двухгадовага  ўзросту.  Іх  задача – дапамагчы  маме  сабраць  і  вывесці  дзетак  на  прагулку,  даць  магчымасць  ёй  схадзіць  у  магазін  або  цырульню,  заняцца  нейкай  іншай  справай.  Паслугі  няні  маладым  бацькам  прадастаўляюцца  бясплатна. У  нашым  цэнтры  ёсць  спецыялізаваная  машына  для  аказання  транспартных  па-слуг  інвалідам-калясачнікам  і  тым,  хто  пакутуе  ад  іншых  за-хворванняў  апорна-рухальнага  апарату.  Напрыклад,  мы  маем  магчымасць  адвезці  чалавека  на  прыём  да  ўрача,  нават  у  магазін,  калі  пажадае.  Але,  напэўна,  не  ўсе  пра  гэта  ведаюць,  бо  летась  толькі  7  чалавек  скарысталіся  машынай,  а  сёлета  ўсяго  тры.
– І  колькі  каштуе  такая  паслуга?
— 1  гадзіна  ў  дарозе — 34 900  рублёў,  1  км  —  2600  рублёў.
– На  якую  яшчэ  разавую  сацыяльна-бытавую  дапамогу  дома  могуць  разлічваць  пенсіянеры  сталага  ўзросту?
– Самыя запатрабаваныя паслугі – касьба травы мотакасой, колка, распілоўка  і  ўкладка  дроў,  малярныя  работы, выкопванне  бульбы, а вясной – ускопванне  градак.
—  Алеся  Іванаўна,  раскажыце,  якая  дапамога  аказваецца  вашым  аддзяленнем  інвалідам?
— Каб  задаволіць  іх  патрэбы,  у  нас  створаны  пункт  пракату  тэхнічных  сродкаў.  Каляскі,  хадункі,  мыліцы,  палкі  закуплены  за  кошт  абласной  комплекснай  праграмы  развіцця  сацыяльнага  абслугоўвання  і  стварэння  безбар’ернага  асяроддзя.
– Якія  яшчэ  функцыі  выконвае  ваша  аддзяленне?
— Нам  дэлегіраваны  паўнамоцтвы  па  прыёме,  падрыхтоўцы  да  разгляду  заяў  на  дзяржаўную  адрасную  сацыяльную  дапамогу.  Сёлета  мы  прынялі  240  заяў   на   адрасную  сацыяльную  дапамогу  для   349  чалавек.  Па  44  заявах  выплачана  штомесячная  або  аднаразовая  дапамога,  па  142 — кампенсацыя  затрат  на  падгузнікі.  Па  20  заявах  выплачана  сацыяльная  дапамога  на  аплату  тэхнічных  сродкаў  сацыяльнай  рэабілітацыі  і  адаптацыі   і  па  28 – на  забеспячэнне  дзетак  ва  ўзросце  да  двух  гадоў  бясплатным  харчаваннем.
– Алеся  Іванаўна,  патлумачце,  калі  ласка,  хто  мае  права  на  сацыяльную  дапамогу  на  пакрыццё  расходаў  на  падгузнікі?
— Такое  права  маюць  дзеці-інваліды  ва  ўзросце  да  18  гадоў,  у  якіх   ІV  ступень  страты  зда-роўя,  і  інваліды  І  групы.
– Ведаю,  што  на  базе  аддзялення  дзейнічае  клуб   “Мы  маладыя  душой”.   Раскажыце,  што  новага  адбываецца  ў  яго  дзейнасці.
— Сапраўды,  клуб  працуе  ўжо  тры  гады  і  даволі  паспяхова.  Яго   з  задавальненнем  наведваюць  людзі  элегантнага  ўзросту.  Праграма  клуба  пабудавана  такім  чынам,  каб  яго  наведвальнікі  мелі  магчымасць  раскрыць  і  рэалізаваць  свой  творчы  і  жыццёвы  патэнцыял,  карысна  правесці  час.  Лекцыі  аб  здароўі,  сустрэчы  з  цікавымі  людзьмі,  дні  імяніннікаў,  вечары  адпачынку — далёка  не  поўны  пералік  мерапрыемстваў,  якія  праводзяцца  ў  нашым  клубе.  Набірае  папулярнасць  такая  форма  работы,  як  сільватэрапія,  або  лячэнне  лесам.  Так  што  запрашаем  клічаўлян  далучацца  да  нас,  спадзяёмся,  што  кожны  знойдзе  сабе  занятак  па  душы.
Не  пустуе  і  наша  трэнажорная  зала.  Прыемна,  што  людзі  імкнуцца  весці  актыўны  лад  жыцця  і  ахвотна  займаюцца  на  бегавой  дарожцы,  велатрэнажоры,  масажоры  і  іншых  спартыўна-аздараўленчых  прыладах.  Паслуга  каштуе  8200  рублёў  за  гадзіну  заняткаў.
Дарэчы,  сёлета  стартаваў  сумесны  з  раённым  таварыствам  Чырвонага  Крыжа  праект.  Мы  пастараемся,  каб  “першы  блін”   быў  паспяховым, прыгожым,  смачным.
– Дзякуй!  Поспеху  Вам  у  працы  і  рэалізацыі  намечанага.

Гутарыла  Аліна  СУДНІК.

Последние новости

В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024
Спорт

Время отдыха и спорта

19 апреля 2024
ВНС-2024

День информирования. Обратная связь

19 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
В Беларуси

Беларусь реализует совместно с Россией новый космический проект

16 апреля 2024
Официально

В Беларуси учрежден нагрудный знак делегата ВНС

16 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Навык плюс креативность – гарантия успеха

16 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024

Рекомендуем

Сельское хозяйство

Сезон посевных: кличевские аграрии используют современные технологии и технику для богатого урожая

9 апреля 2024
Праздники

Праздник истинных патриотов

9 апреля 2024
Общество

От качества кадровой политики зависит будущее организации

9 апреля 2024
Духовное

ПРАЗДНИК БЛАГОВЕЩЕНИЯ ПРЕСВЯТОЙ БОГОРОДИЦЫ В ОДНОИМЕННОМ ХРАМЕ Г. КЛИЧЕВА

8 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
Кличевщина

У раёне

9 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

Дань уважения мужеству

10 апреля 2024