ГАЛОЎНЫЯ ТЭМЫ – АДЗІНСТВА, ГІСТАРЫЧНАЯ ПАМЯЦЬ

Што  ўяўляе  сабой  патрыятызм  у  сучаснасці,  у  журналістыцы  і  ў  кожным  канкрэтным  журналісце?  Адказы  на  гэта  пытанне  шукалі  кіраўнікі  інфармагенцтваў  і  тэлеканалаў  рэспублікі  і  рэгіянальных  сродкаў  масавай  інфармацыі  ў  час  правядзення  рэспубліканскай  канферэнцыіі  “Патрыятызм:  гісторыя  і  сучаснасць”,  у  рабоце  якой  удзельнічалі  першы  намеснік  кіраўніка  Адміністрацыі  Прэзідэнта  Рэспублікі  Беларусь  Аляксандр  Міхайлавіч  Радзькоў,  Міністр  інфармацыі  Лілія  Станіславаўна  Ананіч.

І  вельмі  сімвалічна,  што  прайшла  яна  ў  сценах  музея  Вялікай  Айчыннай  вайны.  Менавіта  з  экскурсіі  па  залах  музея  і  пачалося  мерапрыемства.  Варта  заўважыць,  што  літаральна  з  першых  хвілін  яна  выклікала  ў  журналістаў  самыя  моцныя  асацыяцыі  і  ўражанні.  Праходзячы  па  залах  музея,  разумееш,  што  нам  нельга  згубіць  гісторыю,  сувязь  пакаленняў,  таму  што  без  іх  думаць  і  гаварыць  аб  патрыятызме  немагчыма.   Бо  менавіта  гісторыя  нас  некалі  і  аб’яднала.
У  час  пленарнага  пасяджэння  гучала шмат прапаноў, як палепшыць работу СМІ, ішла  гаворка  аб  формах павелічэння падпісчыкаў, гледачоў, слухачоў і наведвальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў. І ў гэтым сэнсе, на думку выступоўцаў, важна кансалідаваць беларускія медыя. Адна са спроб — стварэнне інтэрнэт-партала «СМІ Беларусі», які, дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы, пачне сваю працу ў канцы гэтага года. На прасторы краін СНД такіх прыкладаў пакуль няма, няшмат аналагаў і ў свеце.
Намеснік дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Беларусі Станіслаў ЗАСЬ, у сваю чаргу, распавёў журналістам пра супрацьстаянне ў сферы сэнсаў. «Гэта супрацьстаянне розных ідэалогій, маральных каштоўнасцей, культур і рэлі- гій, — патлумачыў  ён. — Чаму я падымаю гэтую тэму? Таму  што больш за ўсё фарміруюць гэтую сферу сродкі масавай інфармацыі, якія працуюць з людзьмі і ствараюць сэнсавы кантэкст усіх падзей. Зараз мы бачым шмат прыкладаў, калі спрабуюць пера-асэнсаваць некаторыя гістарычныя па-дзеі, а такія гістарычныя і ідэалагічныя вычварэнствы вельмі небяспечныя».
Начальнік  ДУ  “Ваеннае  інфармацыйнае  агенцтва  Узброеных  Сіл  Беларусі  “Ваяр”    Андрэй  Шубадзёраў  выказаў  думку  аб  тым,  што  ў  патрыятычным  выхаванні  моладзі  неабходна  выкарыстоўваць  сучасныя  інфармацыйныя  тэхналогіі,  размаўляць  з  маладымі  людзьмі  на  іх  мове.  На  думку  начальніка  інфармагенцтва,  сучасным  СМІ  часам  не  хапае  тэхналагічна  падрыхтаваных  спецыялістаў.  А  гэта  патрэбна  яшчэ  і  для  таго,  каб  выйсці  на  міжнародны  ўзровень.  Бо  сёння  мала  гаварыць  аб  патрыятызме  толькі  ў  межах  краіны.
Удзельнікі  сустрэчы  сышліся  на  думцы,  што  падобныя  мерапрыемствы  павінны  стаць  традыцыйнымі,  бо  з’яўляюцца  добрым  падмуркам  у  перайманні  вопыту,  даюць  магчымасць  абмену  методыкамі  правядзення  мерапрыемстваў  патрыятычнай  накіраванасці.

З  першых  вуснаў

Аляксандр  Міхайлавіч  РАДЗЬКОЎ, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта :
— Беларусам трэба падтрымліваць і ўмацоўваць адзінства народа. Мы цяпер асабліва адчулі, наколькі важна быць адзінымі, разумець сваю Радзіму, гістарычнае мінулае, берагчы гэта, падтрымліваць і ўмацоўваць сваё адзінства. Важна разумець, што пры раз’яднанасці адразу пачынаюцца праблемы, прычым не толькі эканамічныя і палітычныя, але і ваенныя, падобных прыкладаў цяпер шмат. Шмат у чым людзей аб’ядноўвае гістарычнае мінулае і традыцыі. Сведчыць пра гэта і той факт, што Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны стаў важным месцам для нашых людзей.  З першага дня працы ў музей прыходзіць шмат людзей розных узростаў, яны разумеюць, што гісторыя нас аб’ядноўвае.
Лілія  Станіславаўна  АНАНІЧ,   Міністр інфармацыі:
—Сёння Беларусь з’яўляецца прыкладам маральных адносін грамадства і дзяржавы да праблем сучаснасці.  Беларускае нацыянальнае інфармацыйнае поле павінна ўмацоўваць нашы маральныя прыярытэты і арыенціры, выхоўваць грамадзянскую адказнасць, патрыятызм, гістарычную і сучасную перспектыву. СМІ з выкарыстаннем сучасных тэхналогій уплываюць не толькі на розумы і сэрцы людзей, але і на дзейнасць краін. Мы бачым, што інфармацыйныя плыні не заўсёды фармуюцца ў інтарэсах краіны і народа. Неабходна сур’ёзна і асцярожна ставіцца да слова і да таго, што дэманструецца на экранах тэлевізараў і гучыць па радыё.  Інтэрнэт уплывае на развіццё самых складаных працэсаў фарміравання інфармацыйных плыняў, аднак нацыянальная інфармацыйная прастора  павінна заставацца лідарам фарміравання грамадскай думкі ў краіне, і для гэтага ёсць усе рэсурсы — творчыя, кадравыя і структурныя.

Людміла  ПРАКАПОВІЧ.
На  здымках:  экспазіцыі  музея  Вялікай  Айчыннай  вайны.  Фота  аўтара.

Последние новости

Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения пройдёт 26 апреля

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

Преуспеть во всём

24 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
У раёне

У раёне

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Субботник на Кличевщине: поддержание порядка – задача общая

23 апреля 2024
Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Партии

Ряды коммунистов пополняются

23 апреля 2024
Безопасность

Будни спасателей

22 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024

Рекомендуем

80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Беларусь помнит

Нельзя забыть. Нельзя понять. Нельзя оправдать

11 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024