ЧУЖОГА ХЛЕБА НЕ БЫВАЕ
Для Сяргея Анатольевіча ДАРОЖКІНА, старшыні праўлення КСВК “Калгас “Савецкая Беларусія”, гэты год асаблівы па некалькіх прычынах.
Ён абраны на пасаду старшыні праўлення калгаса. А таму і ўборачная кампанія, і сёлетнія “Дажынкі” сталі своеасаблівым экзаменам на трываласць. Ды хіба ж яму, выпускніку Горацкай сельгасакадэміі, прывыкаць да экзаменаў? Колькі іх ужо здадзена, а колькі яшчэ наперадзе!..
Пэўны час ён папрацаваў аграномам у КСВК “Калгас імя Леніна” пад кіраўніцтвам самой Раісы Міхайлаўны Барысёнак. Яна і парэкамендавала маладога і перспектыўнага спецыяліста на адказную пасаду. А таму не без цікавасці сочыць за яго поспехамі і падтрымлівае, калі трэба, добрай парадай.
– Чым запомнілася Вам, Сяргей Анатольевіч, жніво?
— Спякотай, непаўторным водарам свежай саломы, што застаецца пасля камбайнаў, бязвоблачным блакітам неба і руп-лівай працай хлебаробаў.
– Ці спраўдзіліся надзеі на ўраджай?
— Трэба заўважыць, што аснова гэтага ўраджаю за-кладзена маім папярэднікам, Аляксеем
Савельевічам Івановым. Так што сёлетні поспех і прыбаўка ўраджаю — больш яго заслуга. Зерневы і зернебабовы клін гаспадаркі займаў 901 гектар, з іх намалочана 3827 тон зерня, а гэта на 1487 тон больш, чым летась. Кожны гектар поля аддаў па 42, 5 цэнтнера. Працавалі чатыры камбайны і старэнькі “Дон 1500”, на якім завіхаліся старэйшы механізатар Міхаіл Пятровіч Болак і яго памочнік Уладзімір Мікалаевіч Скрыпка. Напэўна, ці не ўпершыню нашы зернеўборачныя экіпажы, у складзе якіх Уладзімір Аляксеевіч Крот і Павел Пятровіч Ізмер, Ігар Міхайлавіч Болак і Міхаіл Міхайлавіч Мельнічонак, Андрэй Міхайлавіч Перуноўскі і Пётр Яўгенавіч Дубіна, намалацілі звыш тысячы тон зерня. На адвозцы, як заўсёды, не падвялі Герман Шукрэевіч Кудзін (перавёз 1511 тон каштоўнага грузу), Віктар Нілавіч Мельнічонак – 1341 тону, Аляксандр Уладзіміравіч Самец –1249.
У канцы ўборкі крыху падсобілі сабраць усё да апошняга зярнятка нашы суседзі, хлебаробы КСВК “Калгас “Радзіма”, за што ім і ўсім, хто вырошчвае і ўбірае ўраджай, вялікі дзякуй!
Аліна СУДНІК.