Темы

ДАРОГУ МАЛАДЫМ! АБО ПЕРШАЕ МЕСЦА ПРАЦЫ Ў ЛЯСНОЙ ГАСПАДАРЦЫ

Будучае  належыць  моладзі,  у тым  ліку  і   лясной  гаспадаркі.  А  сёння  ў  гэтай  галіне  неабходны  якасна  падрыхтаваныя,  канкурэнтаздольныя     маладыя  спецыялісты.
Вось і стала  добрай  традыцыяй  правя-дзенне  ў  Беларусі   семінараў-нарад  маладых  спецыялістаў  ляснога  профілю  “Лес – моладзь – будучае”.   Аднайменнае  такое  абласное  мерапрыемства  адбылося  днямі   на  базе  ДЛГУ  “Клічаўскі  лясгас”.  У  рабоце  нарады  прымалі  ўдзел  маладыя  спецыялісты,  якія  сёлета скончылі  профільныя  навучальныя  ўстановы  і  прыбылі   на  першае месца

З 2002 па 2014 год ДЛГУ “Клічаўскі лясгас” пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю больш як 47 кіламетраў лесагаспадарчых дарог. Сярод іх дарогі: №1 – «Усакіна – Войнічы», №2 – «Каўбчанская Слабодка – Суша», №3 – «Калбчанская Слабодка – Усакіна», №4 – «Мяжное – Войнічы», № 5 – «Тачышча – Церахаў Бор». У верасні мінулага года ўведзена ў эксплуатацыю дарога №6 «Вонічы–Падгор’е». Адна з гэтых дарог стала аб’ектам наведвання ўдзельнікамі семінара. Як патлумачыў галоўны ляснічы лясгаса Алег Валер’евіч Селіх, стварэнне дарог у лясах не толькі дазваляе павялічыць аб’ёмы нарыхтоўкі драўніны, асабліва ў цяжкадаступных участках, але і тэхніцы больш аператыўна дасягаць месцаў узгарання. Будаўніцтва дарог у лясах вырашае і сацыяльныя задачы.

працы  ў  арганізацыі  лясной  гаспадаркі  Магілёўшчыны,  а  таксама  прадстаўнікі  Магілёўскага  абкама  прафсаюза  работнікаў  лесу  і  Магілёўскага  ДВЛГА,  намеснікі  дырэктараў  па  ідэалагічнай  рабоце  лясгасаў  аб’яднання.
Правядзенне  семінара-нарады  здзяйснялася  пад  кіраўніцтвам  спецыялістаў  Магілёўскага  ДВЛГА  на  чале  з  яго  генеральным  дырэктарам  Уладзімірам Аляксандравічам  Раеўскім.
У  ходзе  семінара  разглядалася  шырокае  кола  пытанняў. Яго  ўдзельнікі  наведалі  гадавальнік,  дрэваапрацоўчы  цэх,  Дом  паляўнічага,  адміністрацыйны  будынак  Усакінскага  лясніцтва  і  іншыя.  З  дзейнасцю  ДЛГУ  “Клі-чаўскі  лясгас”  маладых  спецыялістаў  знаёмілі  яго  дырэктар  Уладзімір  Анатольевіч  Касянкоў,   намеснік  дырэктара  па ідэалагічнай рабоце  Святлана  Іванаўна Чарэйчык, галоўны  ляснічы  Алег  Валер’евіч  Селіх,  галоўны  інжынер  Уладзімір  Леанідавіч  Сукора,  спецыялісты,  адказныя  за  работу  аб’ектаў  наведвання.
У  час  круглага  стала  з  маладымі  спецыялістамі  разглядаліся  пытанні  іх  працаўладкавання,  адаптацыі ў калектывах,  пытанні  быта  і  іншыя  рабочыя  моманты.
У  рабоце  семінара-нарады  прымаў              удзел  старшыня  раённага  Савета  дэпутатаў  Уладзімір  Валянцінавіч  Кніга,  што  яшчэ  раз  пацвярджае  ролю  і  значнасць  маладых  кадраў  для  развіцця  народна-гаспадарчага  комлексу  рэгіёна.   Кіраўнік  мясцовай  улады   пазнаёміў  прысутных  з  гераічнай   гісторыяй   краю,   партызанскім  рухам  на  Клічаўшчыне  ў  гады  Вялікай  Айчыннай  вайны,  гісторыяй  стварэння  мемарыяльнага  комплексу  “Уса-кіна”  і  Кургана  Бессмяротнасці.  У  час   семінара   адбылося  ўскладанне  кветак  да  гэтых  святынь  нашай  зямлі.
Свой  погляд  на  праблему  кадравага  забеспячэння  выказвае  інжынер  па  падрыхтоўцы  кадраў  ДЛГУ  “Клічаўскі  лясгас”  Алена  Васільеўна  МАРОЗ:
– Агульнавядома,   што   кадры – залог  поспеху.  Каб пастаянна  мець высокваліфікаваныя  кадры,   наша  прадпрыемства   заключыла  дагаворы  на  падрыхтоўку спецыялістаў  з  УА “Беларускі  дзяржаўны  тэхналагічны  ўніверсітэт”  і  “Полацкі  дзяржаўны  лясны  каледж”.  Дзякуючы  чаму  тут  з  году  ў  год   па  мэтавых  накіраваннях   ад  нашага   прадпрыемства   вучыцца  моладзь,  якая   прыязджае   да  нас  у  Клічаў  на  першае  месца  працы.  Так,  зараз  на  такой  аснове  ў  БДТУ  вучацца  клічаўляне  Раман  Русецкі  і  Кацярына  Пазняк,  а  таксама  Уладзімір  Казлоўскі  з Заполля –  яны  будучыя  інжынеры  лясной  гаспадаркі;  у  Полацкім  каледжы  па  спецыяльнасці  «Тэхнік  лясной  гаспадаркі»  навучаецца  клічаўлянін  Валерый  Грыбанкоў.
Маладыя   спецыялісты   ўліваюцца   ў  калектыў  лясгаса  штогод.  І  не  толькі  тыя  студэнты,  якія  вучыліся  па  мэтавых  накіраваннях.  Напрыклад,   нядаўна  на  працу  да  нас  прыехалі  пяцёра  выпускнікоў  УА  “Барысаўскі   дзяржаўны   лесаагратэхнічны  прафесійны  каледж”,  якіх  з  дзяржаўнага  размеркавання  “прывёз”  галоўны  ляснічы  А.  В.  Селіх.     Яны  праходзілі  ў  нас і пераддыпломную  практыку,  а  зараз – усе  паўнапраўныя  члены  калектыву,  майстры  лесу.  Дзяніс  Какоцька –  Запольскага  лясніцтва,  Дзмітрый  Дуняк  і  Дзмітрый  Курган –  Бёрдаўскага,  Дар’я  Сас – Ганчанскага,  Руслан  Кіршын – Бацэвіцкага.  Выпускнік  УА  “Бабруйскі  дзяржаўны  лесатэхнічны  каледж”  Уладзіслаў  Панькоў  – майстар  лесу  ў  Віркаўскім  лясніцтве.
У  нашым  сельскагаспадарчым  вытворчым  участку  “Зарэчны” пачалі  свой  працоўны  шлях  і  сёлетнія  выпускнікі  УА  “Клічаўскі  дзяржаўны  аграрна-тэхнічны  каледж”  Павел  Русецкі  і  Раман  Казачонак, якія  працуюць  аператарамі  сушыльных  установак.
У  моладзі  на  прадпрыемстве  ёсць  выдатны  шанс  павышэння  кваліфікацыі,  прафесійнага  росту.   У  прыватнасці,  пры  паступленні  завочна  ў  профільнае  ВНУ на  платнай  аснове,  лясгас  бярэ  на  сябе  аплату  навучання.  Спецыяліст  жа  са  свайго  боку  абавязаны  адпрацаваць  на  прадпрыемстве  пасля  заканчэння  вучобы  яшчэ  два  гады.   Вось  такія  крокі  насустрач  маладым,  каб  замацаваць  іх  тут  надоўга,  каб  стала   клічаўская  зямля  для  іх  другой   малой  радзімай.  Робім  усё  магчымае, каб  першае  месца  працы  маладых  спецыялістаў  стала  добрай  стартавай  ступенькай  у  іх  вялікім  прафесійным  росце.

Ніна  ІЗОХ.

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

Пришла пора сеять

29 марта 2024
Лясная гаспадарка

На повестке дня – состояние лесного хозяйства

29 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Преподавание – искусство отдавать

29 марта 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 30 марта

29 марта 2024
Профсоюзы

В Кличеве прошёл профсоюзный правовой приём.

29 марта 2024
Это интересно

За опытом из Омска – в Кличев

29 марта 2024
Судебная экспертиза

Покупка подержанного авто.

28 марта 2024
Охрана природы

Всемирная экологическая акция «Час Земли-2024» пройдет 30 марта

28 марта 2024
Актуально

Спасибо за дружную семью!

27 марта 2024
Кличевщина

Край, дзе пачынаецца Радзіма

27 марта 2024

Рекомендуем

Праздники

Зиму-зимушку проводили, весну красную встретили

20 марта 2024
Актуально

В Кличеве состоялось совместное заседание президиума Кличевского районного Совета депутатов и Кличевского райисполкома

19 марта 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения «Движение по правилам – основа безопасности!»

26 марта 2024
Кличевщина

Важный день в истории

20 марта 2024
Кличевщина

Сёстры Хатыни

22 марта 2024
Актуально

Помним и чтим

20 марта 2024
Актуально

Наградили лучших членов избирательных комиссий

26 марта 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

20 марта 2024