ГЛЯДЗЯЦЬ НА СВЕТ ВАЧЫМА – БАЧАЦЬ СЭРЦАМ

У  адміністрацыйным  будынку  Нясяцкага  сельскага  Cавета  ціха  і  ўтульна.  Толькі  чутна,  як  “стракочуць”  клавіятуры  камп’ютараў.  Гэта  Інга  Генадзьеўна  Кузняцова,  галоўны  спецыяліст,  і  Таццяна  Васільеўна  Дубініна,  спецыяліст  I  катэгорыі,  працуюць  у  сваіх  кабінетах.
У  кожнай – сваё  кола  абавязкаў,  выкананне  якіх  патрабуе  часу,  старанняў,  кампетэнтнасці  і  вытрымкі.  Так,  менавіта  вытрымкі.  Бо  апошнім  часам  насельніцтва  стала  ўсё  больш  патрабавальным.  Многія  добра  за-своілі  свае  правы,  ведаюць  пра  абавязкі  іншых  і  мала  дбаюць  аб  сваіх.  Патрабаваць  значна  прасцей,  чым  узяцца  і  зрабіць  самаму.
–  Нашы  спецыялісты  вельмі  адукаваныя  і  дасведчаныя  людзі, – гаворыць  Анатоль  Барысавіч  Гертман,  старшыня  Нясяцкага  сельвыканкама,  – таму  працаваць  з  імі  лёгка  і  прыемна.  А  яшчэ  яны  вялікія  майстрыхі  на  ўсе  рукі,  выдатныя  маці  і  гаспадыні.
Пасля  такой  характарыстыкі  захацелася  пазнаёміцца  бліжэй  і  выпытаць  некаторыя  сакрэты  іх  жаночых  асаблівасцей.
Суразмоўніцы  і  сапраўды  вельмі  прыемныя.  Інга  Генадзьеўна  па  спецыяльнасці  вучоны  аграном,  але  ўжо  некалькі  гадоў  займае  пасаду  ў  сельскім  Савеце.  Агранамічныя  веды  прымяняе  на  ўласным  агародзе,  дае  парады  родзічам,  вырошчвае  кветкі,   нават  персікі  сёлета  далі  першы  ўра-джай.  А  яшчэ  разам  з  мужам,  Аляксандрам  Уладзіміравічам,  трымаюць  гаспадарку,  бо  перакананыя  ў  тым,  што  жыць  у  вёсцы  і  не  мець  на  падворку  каровы,  пары  парсюкоў,  іншай  жыўнасці  проста  недапушчальна.  У  вольную  хвіліну  займаецца  вязаннем.  Вязаныя  рэчы  заўсёды  вылучаюць  майстрыху  з  натоўпу,  падкрэсліваюць  індывідуальнасць  і  шарм.  Ды  і  дзя-цей — 19-гадовую  дачку  і  13-гадовага  сына — час  ад  часу  радуе  абновамі,  якіх  няма  ні  ў  каго.
Таццяна  Васільеўна  зараз  у  клопатах  аб  рамонце.  Яна  вельмі  сябруе  з  родзічамі  па  лініі  мужа  і  са  сваімі,  а  тыя  стараюцца  ва  ўсім  падтрымліваць  і  дапамагаць  блізкаму  чалавеку.  Радзінныя  сувязі  – самыя  важныя  ў  нашым  жыцці.  На  вялікі  жаль,  далёка  не  ўсе  ўмеюць  захоў-ваць, зберагаць,  а  самае  галоўнае,  цаніць  іх.
Гэта  мілавідная  жанчына    таксама  вырошчвае  кветкі,  даглядае  агарод,  робіць  смачныя  прыпасы  на  зіму.
А  яшчэ  аб  гэтых  жанчынах  можна  сказаць,  што  яны  глядзяць  на  свет  вачыма,  а  бачаць  сэрцам.

Аліна  СУДНІК.
На  здымку (злева  направа):  І. Г. Кузняцова  і  Т. В. Дубініна.

Последние новости

Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения пройдёт 26 апреля

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

Преуспеть во всём

24 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
У раёне

У раёне

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Субботник на Кличевщине: поддержание порядка – задача общая

23 апреля 2024
Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Партии

Ряды коммунистов пополняются

23 апреля 2024
Безопасность

Будни спасателей

22 апреля 2024

Рекомендуем

80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Беларусь помнит

Нельзя забыть. Нельзя понять. Нельзя оправдать

11 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024