Іх імёны – у Кнізе славы Магілёўшчыны
Дзень Незалежнасці 2014 года стаў адметнай падзеяй у жыцці нашых суайчыннікаў – ордэнаносцаў Рыты Уладзіміраўны Кундзікавай, шматдзетнай маці, выхавацеля дзіцячага дома сямейнага тыпу, і Алега Пятровіча Портніка, дырэктара УКСП “Саўгас “ Дабраволец”. Іх імёны ва ўрачыстых абставінах упісаны ў Кнігу славы Магілёў-шчыны. Адбылося гэта ў час святочных мерапрыемстваў на легендарным Буйніцкім полі 3 ліпеня.
– Мы бязмежна ўдзячныя нашым ветэранам. Гэта дзякуючы іх мужнасці і патрыятызму мы маем магчымасць спакойна жыць, працаваць, сеяць хлеб, выхоўваць дзяцей і праслаўляць свой любімы край, – заўважыў Алег Пятровіч, атрымліваючы з рук П. М. Рудніка, губернатара вобласці, пасведчанне аб гэтай знакавай падзеі.
Ул. інф.
Фота Марыі ЛАСТАЧКІНАЙ.